Вы тут

«Белая Русь» плануе ўдзельнічаць у назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі


Рэс­пуб­лі­кан­скае гра­мад­скае аб'­яд­нан­не «Бе­лая Русь» пла­нуе ўдзель­ні­чаць у на­зі­ран­ні за вы­ба­ра­мі Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі ў 2015 го­дзе, па­ве­да­міў пер­шы на­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та, стар­шы­ня ар­га­ні­за­цыі «Бе­лая Русь» Аляк­сандр Радзь­коў, пе­рад­ае ка­рэс­пан­дэнт БЕЛ­ТА.

«Бе­лая Русь» пер­ша­па­чат­ко­ва гра­мад­ская ар­га­ні­за­цыя з па­лі­тыч­ны­мі мэ­та­мі і за­да­ча­мі. У 2015 го­дзе прой­дуць вы­ба­ры кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, і пла­ну­ец­ца, што чле­ны «Бе­лай Ру­сі» бу­дуць і на­гля­даль­ні­ка­мі, і чле­на­мі вы­бар­чых ка­мі­сій», — ска­заў Аляк­сандр Радзь­коў. Ён так­са­ма да­даў, што ў «Бе­лай Ру­сі» ёсць доб­ры во­пыт удзе­лу ў па­лі­тыч­ным жыц­ці кра­і­ны — ён быў на­бы­ты за кошт удзе­лу ў пар­ла­менц­кіх вы­ба­рах і ў вы­ба­рах у мяс­цо­выя Са­ве­ты дэ­пу­та­таў.

На пы­тан­не аб тым, ці не на­ду­ма­ла кі­раў­ніц­тва гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня пе­ра­ўтва­рыць яго ў па­лі­тыч­ную пар­тыю, Аляк­сандр Радзь­коў ад­ка­заў: «Мы не спя­ша­ем­ся. Да ста­ту­су па­лі­тыч­най пар­тыі трэ­ба прый­сці, гэ­та вя­лі­кая ад­каз­насць. Па­куль жа мы мо­жам вы­ра­шаць па­стаў­ле­ныя пе­рад на­мі за­да­чы і ў ме­жах гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня. Ка­лі на­ста­не час, мы яшчэ раз гэ­та аб­мяр­ку­ем».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».