Вы тут

Гульня «на нуль»


Па­да­печ­ныя Ула­дзі­мі­ра Жу­раў­ля за­ра­бі­лі пер­шы бал у гру­па­вой ста­дыі Лі­гі Еў­ро­пы. Су­стрэ­чу з «Ген­га­мам» мно­гія ча­ка­лі з ап­ты­міз­мам. Аў­тсай­дар фран­цуз­ска­га пер­шын­ства вы­гля­даў тым са­пер­ні­кам, ад­бі­раць ба­лы ў яко­га бы­ло цал­кам ве­ра­год­на.

І матч так­са­ма пра­дэ­ман­стра­ваў, што пе­ра­ма­гаць сціп­лых фран­цу­заў бы­ло маг­чы­ма. Ад­нак мо­ман­ты «Ды­на­ма» так і не за­вяр­шы­лі­ся га­ля­вы­мі ўда­ра­мі. У вы­ні­ку — 0:0 і пер­шы бал ды­на­маў­цаў у Лі­зе Еў­ро­пы.

— Мы пра­вя­лі не­бла­гі матч. Яго мож­на за­нес­ці ў ак­тыў, — пры­знаў­ся пас­ля су­стрэ­чы Ула­дзі­мір Жу­ра­вель, га­лоў­ны трэ­нер «Ды­на­ма». — На­ша ка­ман­да хоць і за­ва­я­ва­ла пер­шы бал, але поў­на­га за­да­валь­нен­ня ня­ма. Нам не ха­пі­ла ад­на­го трап­на­га ўда­ру.

Гру­па К. 3-і тур. «Ды­на­ма» — «Ген­гам» (Фран­цыя) — 0:0, ПА­ОК (Грэ­цыя) — «Фі­я­рэн­ці­на» (Іта­лія) — 0:1.

Тур­нір­нае па­ла­жэн­не ка­манд: «Фі­я­рэн­ці­на» — 9, «Ген­гам» — 4, ПА­ОК — 3, «Ды­на­ма» — 1.

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».