Вы тут

Старонкі жыцця дарожнікаў


Ка­му­наль­на­му ўні­тар­на­му прад­пры­ем­ству «Брэс­табл­дар­буд» — 75 га­доў

На­пя­рэ­дад­ні юбі­лей­ных дат пры­ня­та згад­ваць гіс­то­рыю, азі­рац­ца на прой­дзе­ны шлях. Тым больш, што шлях гэ­та­га ка­лек­ты­ву вы­мя­ра­ец­ца не толь­кі га­да­мі, але і кі­ла­мет­ра­мі да­рог. У гэ­тым вы­пад­ку — ты­ся­ча­мі кі­ла­мет­раў, якія пра­цаў­ні­кі «Брэс­табл­дар­бу­да» ўзво­дзяць, доб­ра­ўпа­рад­ку­юць, аб­слу­гоў­ва­юць.

IMG_0855

Па­ва­жа­ныя ве­тэ­ра­ны і ра­бот­ні­кі ка­му­наль­на­га ўні­тар­на­га прад­пры­ем­ства «Брэс­табл­дар­буд»!

Ша­ноў­ныя ка­ле­гі, сяб­ры!

Зна­чэн­не да­рог цяж­ка пе­ра­аца­ніць. Ша­ну­ю­чы ўсё, што зроб­ле­на па­пя­рэд­ні­ка­мі, мы ўсве­дам­ля­ем сваю мі­сію па да­лей­шым раз­віц­ці да­рож­най гас­па­дар­кі, па­вы­шэн­ні якас­ці бу­даў­ніц­тва і ўтры­ман­ня да­рог. Ад нас па­тра­бу­ец­ца вы­со­кі пра­фе­сі­я­на­лізм, умен­не пра­ца­ваць, жа­дан­не ава­лод­ваць но­вы­мі тэх­на­ло­гі­я­мі і су­час­най тэх­ні­кай. Не за­ста­ец­ца су­мнен­няў, што ўсё гэ­та зной­дзе ад­люст­ра­ван­не ў жыц­ці.

Ад усёй ду­шы він­шую вас з пра­фе­сій­ным свя­там! Жа­даю ра­бот­ні­кам га­лі­ны пра­цоў­на­га плё­ну і даб­ра­бы­ту, ве­тэ­ра­нам — зда­роўя і ап­ты­міз­му і ўсім нам — прос­та­га ча­ла­ве­ча­га шчас­ця.

Сяр­гей ДЗЯМ­КО, ге­не­раль­ны ды­рэк­тар КУП «Брэс­табл­дар­буд».

Гіс­то­рыя і дзень сён­няш­ні

Ка­лі мы пры­яз­джа­ем у ін­шую кра­і­ну, то пер­шае, што трап­ляе ў по­ле на­ша­га зро­ку — да­ро­га. На­ват ка­лі пры­ля­та­ем ту­ды са­ма­лё­там, пры­плы­ва­ем па­ра­хо­дам або пры­яз­джа­ем цяг­ні­ком. Гэ­тыя ві­ды транс­пар­ту, зга­дзі­це­ся, бы­лі б мёрт­вы­мі без аў­та­ма­біль­ных да­рог. Бо ўсе гру­зы, усе па­са­жы­ры па­він­ны быць пад­ве­зе­ны і вы­ве­зе­ны аў­та­транс­пар­там. Вось вам і зна­чэн­не да­ро­гі. Доб­рая да­ро­га — гэ­та доб­ра­ўпа­рад­ка­ва­нае жыц­цё, паў­на­кроў­ныя эка­на­міч­ныя ста­сун­кі га­ра­доў і вё­сак, аб­лас­цей і ра­ё­наў, гэ­та, у рэш­це, куль­ту­ра на­ша­га по­бы­ту. Ме­на­ві­та з да­рог па­чы­на­ла­ся ў да­лё­кай ста­ра­жыт­на­сці цы­ві­лі­за­цыя. Та­му лю­бая ўла­да му­сі­ла на­да­ваць вя­лі­кае зна­чэн­не раз­віц­цю да­рог.

Вось і на­пры­кан­цы 1939 го­да, пас­ля ўтва­рэн­ня Брэсц­кай воб­лас­ці, у лі­ку пер­шых ор­га­наў кі­ра­ван­ня быў сфар­мі­ра­ва­ны аб­лас­ны да­рож­ны ад­дзел пры абл­вы­кан­ка­ме. І ўжо ў 1940 го­дзе спе­цы­я­ліс­ты і ра­бо­чыя на­зва­най ар­га­ні­за­цыі ўзво­дзі­лі мас­ты ля вё­сак Цю­хі­ні­чы і Віс­ты­чы Брэсц­ка­га ра­ё­на. Вя­лі­кія пла­ны да­рож­ні­каў, як вя­до­ма, пе­ра­рва­ла вай­на.

IMG_1011

І ўжо ў пер­шае, а за­тым у дру­гое пас­ля­ва­ен­нае дзе­ся­ці­год­дзе на мяс­цо­вых да­ро­гах ста­лі пры­мя­няц­ца больш дас­ка­на­лыя па­крыц­ці да­рож­на­га па­лат­на, якія ўтва­ра­лі пяс­ча­на-гра­вій­ныя су­ме­сі і ар­га­ніч­ныя вя­жу­чыя. Так­са­ма па­ча­ла­ся маш­таб­ная ра­бо­та па за­ме­не драў­ля­ных мас­тоў на тры­ва­лыя бе­тон­ныя і жа­ле­за­бе­тон­ныя. У 1963 го­дзе да­рож­ны ад­дзел быў рэ­ар­га­ні­за­ва­ны ў ад­дзел бу­даў­ніц­тва, ра­мон­ту і ўтры­ман­ня да­рог Брэсц­ка­га абл­вы­кан­ка­ма, і ад­каз­ваў за стан да­рог рэс­пуб­лі­кан­ска­га і мяс­цо­ва­га зна­чэн­ня.

У кан­цы 50-х га­доў кі­раў­ніц­тва рэс­пуб­лі­кі звяр­ну­ла піль­ную ўва­гу на праб­ле­мы ў да­рож­най гас­па­дар­цы. Бы­ла пры­ня­та ад­па­вед­ная па­ста­но­ва Саў­мі­на БССР, вы­ні­кам якой ста­ла ўтва­рэн­не спе­цы­я­лі­за­ва­ных між­ра­ён­ных да­рож­ных пад­раз­дзя­лен­няў, якія на­зва­лі да­рож­на-экс­плу­а­та­цый­ны­мі ўчаст­ка­мі (ДЭУ). На сва­ёй тэ­ры­то­рыі ўчаст­кі ста­лі свое­асаб­лі­вы­мі цэнт­ра­мі, якія за­бяс­печ­ва­лі на­леж­нае ўтры­ман­не і раз­віц­цё да­рож­най сет­кі рэ­гі­ё­наў. Та­кім чы­нам у 1957 го­дзе па­яві­ла­ся пяць між­ра­ён­ных ДЭУ: у Ган­ца­ві­чах, Лу­нін­цы, Бя­ро­зе, Ка­мян­цы, Іва­на­ве.

З ча­сам, у 60-х і асаб­лі­ва ў 70-х га­дах, бу­даў­ніц­тва мяс­цо­вых да­рог пад­ня­ло­ся на но­вы ўзро­вень. У прак­ты­ку ўвай­шло пра­ві­ла аба­вяз­ко­ва­га іх пра­ек­та­ван­ня. У струк­ту­рах да­рож­ных служ­баў з'я­ві­лі­ся спе­цы­я­ліс­ты, якія ажыц­цяў­ля­лі тэх­ніч­ны на­гляд за хо­дам ра­монт­ных і бу­даў­ні­чых ра­бот. Бы­лі вы­да­дзе­ны нар­ма­тыў­ныя ак­ты, што рэг­ла­мен­та­ва­лі па­ра­дак і ўмо­вы вя­дзен­ня ра­бот на аб'­ек­тах. Усё гэ­та па­спры­я­ла па­вы­шэн­ню якас­ці і тры­ва­лас­ці да­рож­най сет­кі. У рас­па­ра­джэн­не да­рож­ні­каў ста­ла па­сту­паць спе­цы­я­лі­за­ва­ная тэх­ні­ка. Гэ­та быў свай­го ро­ду пра­рыў у да­рож­ным бу­даў­ніц­тве.

Па­спя­хо­ва іш­лі спра­вы ў ка­лек­ты­ве «Брэс­табл­дар­бу­да» ў 80-90-я га­ды. Да­рож­ні­кі асвой­ва­лі но­выя тэх­на­ло­гіі і но­вую тэх­ні­ку. Два дзе­ся­ці­год­дзі ка­лек­тыў уз­на­чаль­ваў Пётр Мі­хай­ла­віч Вах. У 1997 го­дзе яго змя­ніў Пётр Анд­рэ­е­віч Ска­ра­ба­га­цька. У гэ­ты час імк­лі­ва раз­ві­ва­лі­ся тэх­ні­ка і тэх­на­ло­гіі, бы­ла пе­ра­бу­да­ва­на ўся сіс­тэ­ма кі­ра­ван­ня, но­вы ім­пульс на­быў ме­недж­мент. У 2009 го­дзе бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не аб пе­ра­да­чы спе­цы­я­лі­за­ва­ным ар­га­ні­за­цы­ям ву­ліц сель­скіх на­се­ле­ных пунк­таў. Сет­ка да­рог, што аб­слу­гоў­ва­юц­ца, вы­рас­ла больш чым на 4 ты­ся­чы кі­ла­мет­раў.

IMG_0953

Свое­асаб­лі­вым эк­за­ме­нам на ста­ласць і пра­фе­сі­я­на­лізм пра­цаў­ні­коў «Брэс­табл­дар­бу­да» ста­ла бу­даў­ніц­тва да­ро­гі ва­кол Бе­ла­веж­скай пу­шчы, з якім ка­лек­тыў па­спя­хо­ва спра­віў­ся.

Ле­там гэ­та­га го­да ка­му­наль­нае ўні­тар­нае прад­пры­ем­ства «Брэс­т­абл­дар­буд» уз­на­ча­ліў Сяр­гей ДЗЯМ­КО.

— Коль­кі ця­пер кі­ла­мет­раў да­рог у ва­шай гас­па­дар­цы, Сяр­гей Якаў­ле­віч?

— Больш за 13 ты­сяч.

— Гэ­та ж ку­ды вы­па­ла б тра­піць, ка­лі б мож­на бы­ло іх вы­стра­іць у ад­ну лі­нію? Пэў­на, у Пет­ра­паў­лаўск-Кам­чац­кі?

— Ну так, аль­бо, на­прык­лад, у Ір­куцк і на­зад, яшчэ і на эк­скур­сію па Ір­куц­ку за­ста­ло­ся б... А ка­лі ад­сту­піць ад воб­раз­нас­ці і вяр­нуц­ца, як той ка­заў, на грэш­ную Зям­лю, то та­кая коль­касць да­рог азна­чае на­шу што­дзён­ную, кар­пат­лі­вую, ча­сам праб­лем­ную, ра­бо­ту. Да­рог на аб­слу­гоў­ван­ні ста­но­віц­ца больш з кож­ным го­дам, на­се­ле­ныя пунк­ты за­бу­доў­ва­юц­ца, ву­лі­цы пад­аў­жа­юц­ца і з'яў­ля­юц­ца но­выя — зна­чыць, на­ша гас­па­дар­ка пры­рас­тае. А вось бюд­жэт­нае фі­нан­са­ван­не ска­ра­ча­ец­ца. Та­кія рэа­ліі сён­няш­ня­га дня, зы­хо­дзя­чы з іх мы і на­ладж­ва­ем сваю ра­бо­ту.

Ця­пер аб'­ёмы на­шай пра­цы толь­кі на 34 пра­цэн­ты за­бяс­пе­ча­ны бюд­жэт­ным фі­нан­са­ван­нем, ас­тат­няе да­бі­ра­ем за кошт да­га­во­раў з прад­пры­ем­ства­мі і ар­га­ні­за­цы­я­мі.

— Ка­лі вяр­нуц­ца да да­рог, якія ар­га­ні­за­цыя аб­слу­гоў­вае за кошт па­дат­ка­пла­цель­шчы­каў, як раз­мяр­коў­ва­юц­ца срод­кі?

— Мы атрым­лі­ва­ем гро­шы з бюд­жэ­ту, раз­мяр­коў­ва­ем іх па ра­ё­нах у за­леж­нас­ці ад пра­цяг­лас­ці да­рог і ты­паў па­крыц­ця. На адзін кі­ла­метр ас­фаль­та­ва­най, як і на адзін кі­ла­метр гра­вій­най да­ро­гі, вы­дат­коў­ва­ец­ца аб­са­лют­на ад­ноль­ка­вая су­ма гро­шай. Ад­па­вед­на су­мы па ра­ё­нах склад­ва­юц­ца ў за­леж­нас­ці ад пра­цяг­лас­ці да­рог. По­тым збі­ра­ем па ра­ё­нах най­больш вост­рыя, праб­лем­ныя пы­тан­ні па тых ці ін­шых участ­ках да­рож­най сет­кі, уз­год­не­ныя з вы­ка­наў­чай ула­дай на мес­цах, зво­дзім гэ­та ў пра­гра­му, якую ўзгад­ня­ем у аб­лас­ным вы­ка­наў­чым ка­мі­тэ­це, і пры­сту­па­ем да пра­цы. На пер­шым эта­пе рых­ту­ем да­ку­мен­та­цыю на ра­монт­ныя і бу­даў­ні­чыя ра­бо­ты і вы­кон­ва­ем усе функ­цыі за­каз­чы­ка. Ну а пад­рад­чы­ка­мі ра­бот вы­сту­па­юць на­шы ДРБУ.

Акра­мя та­го, кож­ны з да­рож­на-ра­монт­на-бу­даў­ні­чых участ­каў пра­цуе на аб'­ек­тах па да­га­во­рах для та­го, каб за­ха­ваць ка­лек­тыў, за­бяс­печ­ваць лю­дзей зар­пла­тай, пад­трым­лі­ваць свой тэх­ніч­ны па­тэн­цы­ял. На­шы­мі парт­нё­ра­мі ў ра­ё­нах вы­сту­па­юць сель­гас­прад­пры­ем­ствы, УКСы гар­вы­кан­ка­маў, прад­пры­ем­ствы ЖКГ, пры­ват­ныя фір­мы. Усе свае аб'­ек­ты, як бюд­жэт­ныя, так і да­га­вар­ныя, мы су­пра­ва­джа­ем ла­ба­ра­тор­ны­мі да­сле­да­ван­ня­мі. Так­са­ма мы зай­ма­ем­ся па­стаў­ка­мі да­рож­на-бу­даў­ні­чых ма­тэ­ры­я­лаў сваім філіялам праз на­шу струк­ту­ру «Брэст­дар­камп­лект».

IMG_0961

— На­шы чы­та­чы ня­рэд­ка за­да­юць пы­тан­ні пра лёс срод­каў но­ва­га збо­ру з ула­даль­ні­каў аў­та­транс­пар­ту. Ці ад­чу­лі да­рож­ні­кі пры­ток гэ­тых гро­шай у спра­ве па­ляп­шэн­ня да­рог?

— Так, срод­кі з на­зва­на­га фон­ду па­сту­па­юць. У пры­ват­нас­ці, у Брэс­це ра­ман­ту­ец­ца да­ро­га да пля­цоў­кі но­ва­га рач­но­га пор­та ме­на­ві­та за гро­шы, атры­ма­ныя ад ула­даль­ні­каў аў­та­транс­пар­ту. Яшчэ ўзво­дзіц­ца да­ро­га да вёс­кі Се­мя­хо­ві­чы Пін­ска­га ра­ё­на. Мяр­ку­ем, што срод­кі па­сту­пяць і на ін­шыя аб'­ек­ты, якія зро­бяць на­ша жыц­цё больш кам­форт­ным і ўтуль­ным.

— Што яшчэ трэ­ба для та­го, каб лю­бая па­езд­ка па да­ро­зе бы­ла пры­ем­най?

— Трэ­ба, каб са­мі лю­дзі бе­раж­лі­ва ста­ві­лі­ся да на­ша­га агуль­на­га на­быт­ку — да­ро­гі. Ха­це­ла­ся б, каб кож­ны па­мя­таў, што срод­кі на пры­бі­ран­не да­ро­гі і пры­да­рож­най па­ла­сы бя­руц­ца з на­шых з ва­мі па­дат­каў. Ка­лі сме­цім на да­ро­гах, то аб­крад­ва­ем най­перш са­міх ся­бе, а не ней­ка­га чу­жо­га дзядзь­ку. Со­рам­на га­ва­рыць, але асоб­ныя го­ра-па­ляў­ні­чыя ўзя­лі за звыч­ку стра­ляць па да­рож­ных зна­ках, а не­ка­то­рыя ма­ла­дзё­жныя кам­па­ніі «вы­зна­чы­лі­ся» пса­ван­нем зна­каў і эле­мен­таў доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ня. Вель­мі прык­ра бы­вае, ка­лі з кам­фар­та­бель­ных ма­шын вы­кід­ва­юць цэ­лыя ку­чы смец­ця. Усё гэ­та вы­му­шае тра­ціць пэў­ную част­ку гро­шай на ўста­ра­нен­не на­ступ­стваў не­свя­до­мас­ці су­ай­чын­ні­каў. А срод­кі маг­лі б пай­сці на па­ляп­шэн­не да­ро­гі, улад­ка­ван­не ста­я­нак і мес­цаў ад­па­чын­ку.

IMG_1161

Коб­рын­скае ДРБУ №201

Экс­пе­ры­мен­таль­ная пля­цоў­ка

У Коб­рын­скае ДРБУ мы амаль што на­пра­сі­лі­ся са­мі най­перш та­му, што яны ў па­рад­ку экс­пе­ры­мен­та пра­цу­юць з бе­то­нам. Пра перс­пек­ты­ву бе­тон­ных да­рог ця­пер га­во­рыц­ца мно­га. Ёсць як пры­хіль­ні­кі гэ­тай ідэі, так і ярыя яе пра­ціў­ні­кі. І ў тых, і ў дру­гіх ма­юц­ца свае ар­гу­мен­ты. Ці­ка­ва бы­ло па­чуць, што на­зы­ва­ец­ца, з пер­шых вус­наў, ці доб­рая яна, бе­тон­ная да­ро­га.

На­чаль­нік на­зва­на­га ДРБУ Ге­надзь БРЫ­ТУН за­пра­сіў нас на ад­ну з но­вых ву­ліц пры­ват­най за­бу­до­вы Коб­ры­на. Там не­каль­кі дзён та­му бы­ла пра­кла­дзе­на бе­тон­ная да­ро­га. На пер­шы по­гляд, яна ні­чым не ад­роз­ні­ва­ец­ца ад ас­фаль­та­вай, толь­кі кры­ху свят­лей­шая. А Ге­надзь Сця­па­на­віч рас­каз­вае, што гэ­ты не­вя­лі­кі па пра­цяг­лас­ці ўчас­так на­са­мрэч раз­бі­ты яшчэ на ча­ты­ры. І на кож­ным пры­ме­не­ны ін­шыя пад­бо­ры, таў­шчы­ня плас­та, спо­са­бы ўклад­кі. По­тым спе­цы­я­ліс­ты бу­дуць вы­ву­чаць кож­ны з участ­каў да­ро­гі і вы­зна­чаць ап­ты­маль­ныя па­ра­мет­ры для да­лей­шай ра­бо­ты.

IMG_1055

— Уклад­ка вя­ла­ся ас­фаль­таў­клад­чы­кам і кат­ка­мі, — пра­цяг­вае Ге­надзь Бры­тун. Да­рэ­чы, тэх­ні­ка пас­ля ра­бо­ты чыс­цей­шая, чым пас­ля ўклад­кі ас­фаль­ту.

Вя­до­ма, уся­ля­кая но­вая спра­ва не мо­жа быць прос­тай. Так і тут, да­вя­дзец­ца кры­ху пе­ра­вуч­ваць лю­дзей. Грун­тоў­на пра­ца­ваць над тэх­на­ло­гі­яй уклад­кі. Кож­ную да­баў­ку, ад­па­вед­ную той ці ін­шай таў­шчы­ні, шчыль­нас­ці бе­то­ну, да­вя­дзец­ца атрым­лі­ваць амаль што экс­пе­ры­мен­таль­ным шля­хам. Але ўсё па­сту­по­ва вы­ма­лю­ец­ца, пе­ра­ка­на­ны на­чаль­нік ДРБУ.

На яго дум­ку, у Коб­ры­не па­трэ­бен бе­тон­ны за­вод з доб­рай ма­гут­нас­цю. Сён­ня ад­на іх ар­га­ні­за­цыя мо­жа ўклад­ваць да 800 ку­ба­мет­раў бе­то­ну за дзень. А за­явак па­сту­пае да­во­лі. Роз­ныя но­ва­мод­ныя ла­гіс­тыч­ныя цэнт­ры, скла­ды з за­да­валь­нен­нем за­ка­за­лі б для сва­іх тэ­ры­то­рый бе­тон­нае па­крыц­цё.

— Ча­му б не зра­біць два­ра­выя тэ­ры­то­рыі бе­тон­ны­мі? — за­дае ры­та­рыч­нае пы­тан­не наш су­раз­моў­ца. — Ус­пом­ні­це, ка­лі бы­вае спё­ка ка­ля 30 гра­ду­саў, па­ры бі­ту­му да­юць спе­цы­фіч­ны пах, ды­хаць ста­но­віц­ца цяж­ка, дзе­цям гу­ляць у та­кіх умо­вах зу­сім не па­жа­да­на. Ды і ста­ян­кі на тра­сах бы­лі б больш тры­ва­лы­мі і даў­га­веч­ны­мі з бе­тон­ным па­крыц­цём.

Да не­су­мнен­ных плю­соў но­вай ідэі Ге­надзь Бры­тун за­ліч­вае на­яў­насць ай­чын­най сы­ра­ві­ны: цэ­мент, друз, пя­сок — свае, не трэ­ба тра­ціць ва­лю­ту.

IMG_1096

Паз­ней, у ка­бі­не­це, на­чаль­нік Коб­рын­ска­га ДРБУ пра­цяг­нуў раз­ва­жан­ні: мо­жа, бе­тон і не тан­ней­шы за ас­фальт, тол­кам па­куль не бы­ло і маг­чы­мас­ці пра­лі­чыць. Да­лей трэ­ба па­гля­дзець, як но­вая да­ро­га пе­ра­зі­муе, як яна ад­рэ­агуе на пе­ра­па­ды на­шых тэм­пе­ра­тур, ка­лі шмат ра­зоў на­ват ця­гам ме­ся­ца ат­мас­фер­ны плюс мя­ня­ец­ца на мі­нус. Усё трэ­ба бу­дзе ўзва­жыць, перш чым пры­няць ра­шэн­не аб мэ­та­згод­нас­ці пра­клад­кі та­кіх да­рог. Але ж каб бы­ло на чым вы­ву­чаць і на чым ву­чыц­ца, трэ­ба зра­біць не­каль­кі ўчаст­каў да­ро­гі. Гэ­тым ця­пер і зай­ма­юц­ца ў Коб­ры­не.

Ра­бо­та кі­піць і на ін­шых аб'­ек­тах. Ад­на з бры­гад ДРБУ пра­во­дзіць доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не тэ­ры­то­рыі Коб­рын­ска­га ўпраў­лен­ня ма­гіст­раль­ных га­за­пра­во­даў ААТ «Газп­рам». Кі­раў­нік на­зва­най струк­ту­ры Ула­дзі­мір Га­лаш­ка вы­ка­заў за­да­валь­нен­не якас­цю ра­бот. Ле­тась, да­рэ­чы, пра­вя­лі ас­фаль­та­бе­тон­нае па­крыц­цё да­ро­гі да га­за­раз­мер­ка­валь­най стан­цыі Брэст-2 на за­каз на­зва­най ар­га­ні­за­цыі.

Рэ­кан­струк­цыю і доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не тэ­ры­то­рыі ўлас­най ба­зы так­са­ма пра­вя­лі сва­і­мі сі­ла­мі. Су­час­ным і зруч­ным стаў ад­мі­ніст­ра­цый­ны кор­пус. А ў бы­та­вым кор­пу­се, акра­мя ак­та­вай за­лы, з'я­ві­ла­ся спар­тыў­ная, а так­са­ма лаз­ня, ду­ша­выя па­мяш­кан­ні. Бы­тоў­кі для ра­бо­чых ста­лі свет­лы­мі і ўтуль­ны­мі, на­бы­лі ін­шыя аб­ры­сы га­ра­жы і склад­скія па­мяш­кан­ні. Пры­го­жа і з гус­там аформ­ле­ны двор. Па­ра­дак на ўсёй тэ­ры­то­рыі ба­зы спры­яе дыс­цып­лі­не і агуль­на­му на­строю ра­бот­ні­каў, лі­чыць кі­раў­ніц­тва ўчаст­ка.

— Ка­лі звяр­нуц­ца да гіс­то­рыі, — пе­ра­горт­вае ліс­ты фо­та­аль­бо­ма на­чаль­нік ДРБУ Ге­надзь Бры­тун, — то праз два га­ды на­ша ДРБУ ад­зна­чыць 50-год­дзе. Та­ды, у 1966 го­дзе, прад­пры­ем­ства ўзя­ло на аб­слу­гоў­ван­не 327 кі­ла­мет­раў да­рог. Ця­пер у на­шай гас­па­дар­цы зна­хо­дзіц­ца 540 кі­ла­мет­раў аў­та­ма­біль­ных да­рог і 406 кі­ла­мет­раў ву­ліц у на­се­ле­ных пунк­тах.

IMG_1090

Сён­ня ў ка­лек­тыве да­рож­на-экс­плу­а­та­цый­на­га ўчаст­ка роў­на сто ча­ла­век. Тут га­на­рац­ца пе­ра­да­ві­ка­мі вы­твор­час­ці. У іх лі­ку:

Ма­шы­ніс­ты аў­та­грэй­да­ра

Вік­тар Анд­рэ­е­віч БРЫ­ТАН­ЧУК,

Свя­та­слаў Ула­дзі­мі­ра­віч ДЗЕ­МІ­ДЗЮК;

Ва­дзі­це­лі па­груз­чы­ка

Аляк­сандр Фё­да­ра­віч МА­ЛЫШ­КА,

Аляк­сандр Вік­та­ра­віч ДУ­БО­ВІК;

Трак­та­рыс­ты

Мі­ха­іл Сця­па­на­віч ХОМ­ЧЫК,

Ула­дзі­мір Аляк­се­е­віч КАС­ТЫ­ЛЮК;

Ва­дзі­це­лі аў­та­ма­бі­ля

Ула­дзі­мір Фё­да­ра­віч ШЫ­ЛА,

Аляк­сандр Мі­ка­ла­е­віч КУ­ЛЯ­ШОЎ;

Сле­сар

Ві­таль Ана­толь­е­віч КАН­ДРА­ЦЮК.

У 2010 го­дзе ма­шы­ніст аў­та­грэй­да­ра Вік­тар Бры­тан­чук уз­на­га­ро­джа­ны га­на­ро­вай гра­ма­тай дэ­парт­амен­та «Бел­аў­та­дар» Мі­ніс­тэр­ства транс­пар­ту і ка­му­ні­ка­цый.

IMG_0884

Маз­га­вы цэнтр

«Звяз­да» не раз на сва­іх ста­рон­ках рас­каз­ва­ла пра ка­лек­тыў «Брэс­табл­дар­бу­да». І заў­сё­ды ге­ро­я­мі пуб­лі­ка­цый ста­на­ві­лі­ся кі­раў­ні­кі, май­стры, ра­бо­чыя ДРБУ. На гэ­ты раз мы са­мі амаль што на­ста­я­лі на тым, каб ска­заць коль­кі слоў і пра апа­рат кі­ра­ван­ня. Як вя­до­ма, пос­пех лю­бой спра­вы не­маг­чы­мы без гра­мат­на­га кі­ра­ван­ня. У апа­ра­це аб'­яд­нан­ня пра­цу­юць лю­дзі, якія зай­ма­юц­ца рас­пра­цоў­кай стра­тэ­гіі і так­ты­кі дзей­нас­ці ўсёй струк­ту­ры, ана­лі­зам да­сяг­нен­няў і пра­лі­каў і пра­па­ну­юць кі­раў­ніц­тву ва­ры­ян­ты ўдас­ка­на­лен­ня вы­твор­час­ці і мно­гае ін­шае. Кі­ру­ю­чыя ра­бот­ні­кі за­бяс­печ­ва­юць вы­твор­ча-тэх­на­ла­гіч­ную кам­плек­та­цыю аб'­ек­таў па­трэб­ны­мі кан­струк­цы­я­мі і ма­тэ­ры­я­ла­мі, ажыц­цяў­ля­юць вы­да­чу тэх­ніч­ных умоў на пра­ек­та­ван­не аб'­ек­таў, уз­гад­ня­юць пра­клад­ку ін­жы­нер­ных се­так і ка­му­ні­ка­цый, раз­мя­шчэн­не бу­дын­каў у кант­ра­ля­ва­най зо­не да­рог, пра­вод­зяць ла­ба­ра­тор­ныя вы­пра­ба­ван­ні да­рож­на-бу­даў­ні­чых ма­тэ­ры­я­лаў, рас­пра­цоў­ва­юць пра­гра­мы перс­пек­тыў­на­га раз­віц­ця мяс­цо­вых аў­та­ма­біль­ных да­рог воб­лас­ці. І гэ­та толь­кі вель­мі сціс­лы пе­ра­лік іх аба­вяз­каў.

На­шым гі­дам па офі­се «Брэс­табл­дар­бу­да» зга­дзіў­ся стаць на­мес­нік ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра Аляк­сандр МА­РЫ­НЕ­ВІЧ. І пер­шай, з кім па­ра­іў па­зна­ё­міц­ца Аляк­сандр Фё­да­ра­віч, ста­ла на­чаль­нік ад­дзе­ла фі­нан­са­ван­ня і бух­гал­тар­ска­га ўлі­ку Ве­ра Ган­ча­ро­ва. Ве­ра Аляк­санд­раў­на прый­шла сю­ды больш за 30 га­доў та­му.

Ця­пер яна амаль са сме­хам ус­па­мі­нае, як бух­гал­та­ры мно­жы­лі і дзя­лі­лі на лі­чыль­ні­ках, як у ка­бі­не­це ста­яў арыф­мо­метр. Гэ­та ма­шы­на кры­ху боль­шая за ма­ні­тор кам­п'ю­та­ра, і яна, да­рэ­чы, час­та па­мы­ля­ла­ся. Уз­гад­вае, як амаль два дзе­ся­ці­год­дзі та­му па­ча­лі ўка­ра­няць кам­п'ю­тар­ную пра­гра­му, па су­час­на­му ва­ры­ян­ту якой яе не­вя­лі­кі ка­лек­тыў у сем ча­ла­век і бух­гал­тэ­рыі 16-і ДРБУ пра­цу­юць і ця­пер. Гэ­та ўжо зу­сім ін­шы ўз­ро­вень ра­бо­ты ў тэх­ніч­ным пла­не. А за­да­чы, па­вод­ле слоў Ве­ры Ган­ча­ро­вай, за­ста­юц­ца та­кі­мі ж — дак­лад­ны ўлік ра­бо­ты і ўсіх апе­ра­цый. Га­лоў­ныя з іх — каб да 25 чыс­ла кож­на­га ме­ся­ца ўсе ра­бот­ні­кі ад Брэс­та да Сто­лі­на і Ган­ца­віч атры­ма­лі за­ра­бот­ную пла­ту і да пер­ша­га чыс­ла кож­на­га ме­ся­ца бы­лі вы­пла­ча­ны па­да­ткі.

— Зар­пла­та для кож­на­га ра­бо­ча­га — гэ­та даб­ра­быт яго жон­кі, ву­чо­ба і вы­ха­ван­не дзя­цей, — пра гэ­та не стам­ля­ю­ся на­гад­ваць сва­ім пад­на­ча­ле­ным, — га­во­рыць Ве­ра Аляк­санд­раў­на. — Бо кож­ны дзень у спра­ве вы­пла­ты зар­пла­ты важ­ны. І вось ка­лі яна вы­пла­ча­на, ад­лі­ча­ны па­да­ткі, ні­бы пе­ра­горт­ва­еш пра­чы­та­ную ста­рон­ку кні­гі і атрым­лі­ва­еш са­праўд­нае за­да­валь­нен­не ад ра­бо­ты, — пад­су­моў­вае га­лоў­ны бух­гал­тар.

Спе­цы­я­ліс­там най­вы­шэй­шай ква­лі­фі­ка­цыі з'яў­ля­ец­ца так­са­ма кі­раў­нік ад­дзе­ла пла­на­ван­ня, эка­на­міч­на­га ана­лі­зу і спра­ва­здач­нас­ці Га­лі­на Су­ха­вер­хая. Га­лі­на Ада­маў­на кі­руе ад­дзе­лам 15 га­доў. Эка­на­міс­ты гэ­та­га пад­раз­дзя­лен­ня зай­ма­юц­ца ар­га­ні­за­цы­яй і сіс­тэ­ма­тыч­ным удас­ка­на­лен­нем пла­на­ва-эка­на­міч­най дзей­нас­ці прад­пры­ем­ства, вы­яў­лен­нем і ма­бі­лі­за­цы­яй рэ­зер­ваў для па­вы­шэн­ня пра­дук­цый­нас­ці пра­цы, зні­жэн­ня са­бе­кош­ту ра­бот і па­слуг. Спе­цы­я­ліс­ты гэ­та­га ад­дзе­ла рас­пра­цоў­ва­юць пра­гра­мы раз­віц­ця да­рож­най сет­кі, уз­гад­ня­юць іх з ор­га­на­мі ўла­ды, вы­зна­ча­юць аб'­ёмы фі­нан­са­ван­ня.

Важ­ныя кі­рун­кі дзей­нас­ці за­бяс­печ­вае ад­дзел утры­ман­ня да­рож­най сет­кі і бяс­пе­кі ру­ху, якім кі­руе Ана­толь Ба­га­цеў. Ква­лі­фі­ка­ва­ныя спе­цы­я­ліс­ты пра­цу­юць так­са­ма ў ад­дзе­ле ме­ха­ні­за­цыі, энер­ге­ты­кі і ахо­вы пра­цы. Кі­руе ад­дзе­лам Аляк­сей Па­ля­шук. Іх кло­па­ты на­кі­ра­ва­ны, перш за ўсё, на энер­га- і рэ­сур­саз­бе­ра­жэн­не, ме­ха­ні­за­цыю і аў­та­ма­ты­за­цыю пра­цы, ука­ра­нен­не но­вай пра­грэ­сіў­най тэх­ні­кі.

IMG_0896

Наз­ва вы­твор­ча-тэх­ніч­на­га ад­дзе­ла га­во­рыць са­ма за ся­бе. Спе­цы­я­ліс­ты пад кі­раў­ніц­твам Мі­ха­і­ла Каз­лоў­ска­га за­бяс­печ­ва­юць на­леж­ны тэх­ніч­ны ўзро­вень уз­вя­дзен­ня або рэ­кан­струк­цыі аб'­ек­таў, пра­вя­дзен­не ка­пі­таль­на­га і бя­гу­ча­га ра­мон­таў, а так­са­ма тэх­на­ла­гіч­ную пас­ля­доў­насць і тэр­мі­ны вы­ка­нан­ня ра­бот. Яны ж ажыц­цяў­ля­юць кант­роль за свое­ча­со­вым за­бес­пя­чэн­нем пра­ект­на-каш­та­рыс­най і ін­шай да­ку­мен­та­цы­яй і мно­гае ін­шае. Ка­лі пры­вес­ці кан­крэт­ны прык­лад ра­бо­ты ад­дзе­ла, мож­на зга­даць да­ро­гу ка­ля вёс­кі Се­мя­хо­ві­чы Пін­ска­га ра­ё­на. Адзі­ная да­ро­га, якая злу­чае гэ­ты на­се­ле­ны пункт са све­там, пра­хо­дзіць па тэ­ры­то­рыі Укра­і­ны. Так у свой час на­ма­ля­ва­лі кар­ту: ме­жы бы­лі ўмоў­ны­мі, лю­дзям бы­ло зруч­на. Да­ро­гу з ас­фаль­та­бе­тон­ным па­крыц­цём аб­слу­гоў­вае Пін­скае ДРБУ. А ця­пер з маг­чы­май дэ­мар­ка­цы­яй мя­жы паў­ста­ла пы­тан­не пра ўзвя­дзен­не но­вай да­ро­гі ў аб­ход вы­крун­та­су мя­жы. Да­ро­гу даў­жы­нёй у дзе­сяць кі­ла­мет­раў па ба­ло­ціс­тай і ляс­ной мяс­цо­вас­ці пра­клад­ва­юць ра­бот­ні­кі на­зва­на­га ўчаст­ка. Да­ку­мен­таль­ныя аб­грун­та­ван­ні і ўзгад­нен­ні пра­вя­лі спе­цы­я­ліс­ты з ад­дзе­ла Каз­лоў­ска­га.

А ўсю не­аб­ход­ную да­па­мо­гу ім ака­за­лі ка­ле­гі з ад­дзе­ла агуль­ных пы­тан­няў, кад­ра­вай і пра­ва­вой ра­бо­ты пад кі­раў­ніц­твам Сяр­гея Крач­ко.

Ад­дзел тэх­на­ло­гій да­рож­ных ра­бот і ла­ба­ра­тор­ных вы­пра­ба­ван­няў ма­тэ­ры­я­лаў, які звы­чай­на на­зы­ва­юць бу­даў­ні­чай ла­ба­ра­то­ры­яй, акрэ­ды­та­ва­ны ў На­цы­я­наль­най сіс­тэ­ме акрэ­ды­та­цыі рэс­пуб­лі­кі. Па сут­нас­ці, ла­ба­ра­то­рыя мо­жа вы­пра­боў­ваць усе да­рож­на-бу­даў­ні­чыя ма­тэ­ры­я­лы. У ін­жы­не­раў, якія пра­цу­юць пад кі­раў­ніц­твам Іры­ны Мель­ні­ка­вай, ёсць са­мыя су­час­ныя пры­бо­ры і срод­кі вы­мя­рэн­няў. Амаль дзя­ся­так га­доў у аб'­яд­нан­ні функ­цы­я­нуе сіс­тэ­ма ме­недж­мен­ту якас­ці ІSО-9001. А во­сем га­доў та­му на служ­бу вы­твор­час­ці па­стаў­ле­ны яшчэ дзве эфек­тыў­ныя сіс­тэ­мы — сіс­тэ­ма кі­ра­ван­ня на­ва­коль­ным ася­род­дзем і сіс­тэ­ма кі­ра­ван­ня ахо­вай пра­цы.

Пра апа­рат кі­ра­ван­ня ге­не­раль­ны ды­рэк­тар Сяр­гей Дзям­ко ска­заў так:

— Гэ­та ка­лек­тыў ад­на­дум­цаў, здоль­ных вы­ра­шаць за­да­чы, якія што­дня дык­туе жыц­цё. Ка­лек­тыў ста­лы, сфар­мі­ра­ва­ны. Асноў­ны яго кас­цяк — лю­дзі, што пра­цу­юць 10-15-20 га­доў. Кож­ны з іх ве­дае свой учас­так ра­бо­ты, ве­дае вы­твор­чых парт­нё­раў, ці­ка­віц­ца лі­та­ра­ту­рай па спе­цы­яль­нас­ці.

IMG_1215

Вы­со­ка­ўскае ДРБУ №137:

Дак­лад­насць, на­дзей­насць, якасць

Ка­мя­нец­кі ра­ён вы­зна­ча­ец­ца ў воб­лас­ці вя­лі­кай коль­кас­цю на­се­ле­ных пунк­таў. Да кож­на­га з іх вя­дуць да­ро­гі, якія пад­трым­лі­ва­юць у па­рад­ку ра­бот­ні­кі на­зва­на­га вы­шэй ка­лек­ты­ву. Так скла­ла­ся гіс­та­рыч­на, што да­рож­ны ўчас­так раз­ме­шча­ны не ў рай­цэнт­ры, як звы­чай­на, а ў го­ра­дзе Вы­со­кае. На дыс­ла­ка­цыю ў свой час, ві­даць, паў­плы­ва­ла раз­мя­шчэн­не чы­гу­нач­най стан­цыі Вы­со­ка-Лі­тоўск. Да­ро­гам, якія вя­дуць да чы­гун­кі, заў­сё­ды на­да­ва­ла­ся вя­лі­кае зна­чэн­не. Яны па­він­ны быць доб­ры­мі.

Вось і на пад'­ез­дзе да ас­фаль­та­бе­тон­на­га за­во­да мы за­ўва­жы­лі вя­ліз­ныя гур­бы цук­ро­вых бу­ра­коў, якія зда­лёк пры­ня­лі за друз. Ака­за­ла­ся, па су­сед­стве раз­ме­шча­на пля­цоў­ка для іх скла­дзі­ра­ван­ня. Ад­сюль бу­ра­кі гру­зяць ў ва­го­ны і вя­зуць на цук­ро­вы за­вод. А пля­цоў­ку ў свой час аб­ста­лёў­ва­лі да­рож­ні­кі ДРБУ-137.

IMG_1231

— За паў­ста­год­дзя на­шай ар­га­ні­за­цы­яй зда­дзе­на ў экс­плу­а­та­цыю шмат роз­ных аб'­ек­таў, якія на­дзей­на слу­жаць лю­дзям, — га­во­рыць на­чаль­нік Вы­со­ка­ўска­га ДРБУ №137 Юрый МУ­РАЎ­СКІ. У іх лі­ку — ка­пі­таль­на ад­ра­ман­та­ва­ныя да­ро­гі: Вы­со­кае — Ка­ва­лі­кі, Бе­ла­веж­скі — Ясі­наў­ка, уз­ве­дзе­ны ўчаст­кі да­рог Стал­па­віс­кі — Асін­ні­кі, Амель­я­нец — Па­на­сю­кі, якія ўвай­шлі ў вя­до­мы ў кра­і­не аб'­ект — аў­та­ма­біль­ная да­ро­га «Аб­ход тэ­ры­то­рыі на­цы­я­наль­на­га пар­ку «Бе­ла­веж­ская пу­шча».

На сён­няш­ні дзень ДРБУ-137 аб­слу­гоў­вае 644 кі­ла­мет­ры аў­та­да­рог мяс­цо­ва­га зна­чэн­ня і амаль 170 кі­ла­мет­раў ву­ліц на­се­ле­ных пунк­таў. Гэ­та што­дзён­ная кар­пат­лі­вая пра­ца да­рож­ных ра­бо­чых у спё­ку і хо­лад, у сцю­жу і за­вею. Асаб­лі­ва пры­ба­віц­ца кло­па­ту ў зі­мо­вы пе­ры­яд, ка­лі свое­ча­со­ва трэ­ба пра­чыс­ціць да­ро­гі, каб дзе­ці даб­ра­лі­ся ў шко­лу, да­рос­лыя на пра­цу; у вяс­ко­выя кра­мы за­вез­лі хлеб, у ад­дзя­лен­ні су­вя­зі — пош­ту; па вы­клі­ку пры­ехаў док­тар. Усё гэ­та да­ся­га­ец­ца ста­ран­ня­мі пра­цаў­ні­коў участ­ка. Най­перш та­кіх, на якіх раў­ня­юц­ца ін­шыя. У іх лі­ку:

IMG_1266

Ва­дзі­це­лі:

Мі­ка­лай Ула­дзі­мі­ра­віч МУ­РЫН,

Аляк­сандр Анд­рэ­е­віч ШУЛЬ­ЖЫК,

Аляк­сандр Ге­ор­гі­е­віч БА­ЧАЙ,

Аляк­сандр Ула­дзі­мі­ра­віч КАС­ПЯ­РУК,

Мі­ка­лай Ва­сіль­е­віч ЗА­БАЎ­КА;

Да­рож­ны ра­бо­чы

Аляк­сандр Іва­на­віч СІ­ЛЮК;

Ва­дзі­цель па­груз­чы­ка

Мі­ка­лай Мі­ка­ла­е­віч АНД­РЭЙ­КА­ВЕЦ;

Ма­шы­ніст аў­та­грэй­да­ра

Мі­ха­іл Мі­хай­ла­віч ПА­НА­СЮК;

Ма­шы­ніст змя­шаль­ні­ка ас­фаль­та­бе­то­ну

Сяр­гей Сяр­ге­е­віч МА­КА­РАЎ.

IMG_1371

Ад­на з бры­гад Вы­со­ка­ўска­га ДРБУ пра­цуе на доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ні но­вай ву­лі­цы ў па­сёл­ку Бе­ла­веж­скі. Па да­га­во­ры з ад­най­мен­ным сель­гас­прад­пры­ем­ствам дру­гая бры­га­да ўлад­коў­вае тэ­ры­то­рыю ва­кол фер­мы вёс­кі Ка­ра­лін. Па­куль едзем на аб'­ек­ты, на­чаль­нік фі­лі­яла Юрый Му­раў­скі па­спя­вае рас­ка­заць, што пы­тан­ням эка­но­міі на прад­пры­ем­стве на­да­ец­ца вя­лі­кая ўва­га. Апош­нім ча­сам на­бы­лі сіс­тэ­му кам­п'ю­тар­ных пра­грам, з да­па­мо­гай якіх вя­дзец­ца кант­роль за рас­хо­да­ван­нем га­ру­ча-зма­зач­ных ма­тэ­ры­я­лаў. З дыс­пет­чар­скай мож­на ад­са­чыць марш­рут лю­бо­га трак­та­ра або аў­та­ма­бі­ля. Та­кі кант­роль па­вы­сіў дыс­цып­лі­ну і ад­каз­насць пра­цаў­ні­коў. Пад­лі­чы­лі, што эка­ном­ней бу­дзе мак­сі­маль­на за­ся­ро­дзіц­ца на вы­ка­ры­стан­ні свай­го транс­пар­ту, а не ста­рон­ніх ар­га­ні­за­цый.

Тым больш што прад­пры­ем­ства па­ста­ян­на аб­наў­ляе свой тэх­ніч­ны парк. За апош­нія год-два бы­лі за­куп­ле­ны два ма­лыя па­груз­чы­кі на ба­зе трак­та­ра МТЗ, два ця­га­чы МАЗ, эк­ска­ва­тар «ДМ», ка­ток для ўшчыль­нен­ня ас­фаль­та­бе­то­ну, пры­чап­ны рас­кід­валь­нік пяс­ку, трал для пе­ра­воз­кі да­рож­на-бу­даў­ні­чых ма­шын, срод­кі ма­лой ме­ха­ні­за­цыі.

IMG_1191

Да­рож­ні­кі пра­цу­юць з мак­сі­маль­най ад­да­чай. Але і для іх ства­ра­юц­ца доб­рыя ўмо­вы. За не­каль­кі га­доў аб­ста­ля­ва­ны па­мяш­кан­ні для пры­ёму ежы, ад­ра­ман­та­ва­на лаз­ня з па­рыл­кай і не­вя­лі­кім ба­сей­нам. Зроб­ле­на доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не вы­твор­чых баз.

Пры­ем­на сён­ня бы­ваць на ву­лі­цах аб­ноў­ле­ных Коб­ры­на і Ка­мян­ца. Бо пры пад­рых­тоў­цы га­ра­доў да рэс­пуб­лі­кан­скіх і аб­лас­ных да­жы­нак грун­тоў­на пры­кла­лі сваю ру­ку ра­бот­ні­кі ўсіх шас­нац­ца­ці фі­лі­ялаў «Брэс­табл­дар­бу­да».

IMG_0831

Ліч­бы і фак­ты

За 9 ме­ся­цаў 2014 го­да ад­ра­ман­та­ва­на і ўве­дзе­на ў экс­плу­а­та­цыю 92,2 кі­ла­мет­ра аў­та­ма­біль­ных да­рог. Улас­ны­мі сі­ла­мі пад­ве­да­мас­ных ар­га­ні­за­цый вы­ка­на­ны аб'­ём да­рож­ных ра­бот на су­му 455 міль­яр­даў руб­лёў, у тым лі­ку за кошт бюд­жэт­ных срод­каў на мяс­цо­вых да­ро­гах і ву­лі­цах сель­скіх на­се­ле­ных пунк­таў на 160 міль­яр­даў руб­лёў.

•   •   •

Для за­ха­ван­ня ка­лек­ты­ваў і за­бес­пя­чэн­ня даб­ра­бы­ту ра­бот­ні­каў аб­лдар­бу­дам зна­хо­дзяц­ца да­дат­ко­выя аб'­ёмы ра­бот, до­ля якіх што­год па­вя­ліч­ва­ец­ца і скла­дае ця­пер 65% у агуль­ным аб'­ёме вы­ка­на­ных ра­бот.

На да­га­вор­най асно­ве вы­кон­ва­юц­ца ра­бо­ты па бу­даў­ніц­тве, ра­мон­це і доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ні аб'­ек­таў сель­гас­пры­зна­чэн­ня, ганд­лю, пра­мыс­ло­вас­ці, доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ні два­ро­вых тэ­ры­то­рый жы­лой за­бу­до­вы і ву­ліц га­ра­доў.

Вы­руч­ка на ад­на­го ся­рэд­не­спі­сач­на­га ра­бот­ні­ка за 9 ме­ся­цаў гэ­та­га го­да скла­дае 328,6 міль­ё­на руб­лёў пры за­дан­ні па бу­даў­ні­чай га­лі­не Брэсц­кай воб­лас­ці 304,5 міль­ё­на руб­лёў.

•   •   •

У КУП «Брэс­табл­дар­буд» за 9 ме­ся­цаў 2014 го­да па­спя­хо­ва вы­ка­на­ны ме­ра­пры­ем­ствы па ма­дэр­ні­за­цыі на су­му 16,9 міль­яр­да руб­лёў, што скла­дае 119% га­да­во­га за­дан­ня.

За кошт ука­ра­нен­ня но­вых тэх­на­ло­гій ра­мон­ту да­рож­ных па­крыц­цяў, пры­мя­нен­ня мяс­цо­вых бу­даў­ні­чых ма­тэ­ры­я­лаў уда­ло­ся да­сяг­нуць зні­жэн­ня ма­тэ­ры­яль­ных і гра­шо­вых за­трат на вы­твор­часць пра­дук­цыі: гэ­та зна­чыць, па­каз­чык па эка­но­міі рэ­сур­саў склаў мі­нус 1 пра­цэнт.

За­бяс­пе­ча­ны апе­рад­жаль­ны рост да­баў­ле­най вар­тас­ці на ад­на­го ся­рэд­не­спі­сач­на­га ра­бот­ні­ка над рос­там за­ра­бот­най пла­ты ў 1,02 ра­за.

•   •   •

За вы­со­кія вы­ні­кі пра­цы ў га­лі­не эка­но­міі і бе­раж­лі­вас­ці КУП «Брэс­табл­дар­буд» уз­на­га­ро­джа­ны дып­ло­мам Брэсц­ка­га абл­вы­кан­ка­ма.

За ак­тыў­ную ра­бо­ту па па­вы­шэн­ні якас­ці ра­бот, якія вы­кон­ва­юц­ца, КУП «Брэс­табл­дар­буд» уз­на­га­ро­джа­ны дып­ло­мам Брэсц­ка­га абл­вы­кан­ка­ма ў га­лі­не якас­ці па вы­ні­ках ра­бо­ты за 2013 год.

На прад­пры­ем­стве за­бяс­пе­ча­на ста­біль­ная ра­бо­та пра­цоў­ных ка­лек­ты­ваў. Усе пад­ве­да­мас­ныя прад­пры­ем­ствы пра­цу­юць эфек­тыў­на, страт­ных і не­пла­це­жаз­доль­ных ар­га­ні­за­цый ня­ма. За­па­зы­ча­нас­цяў па за­ра­бот­най пла­це і пла­ця­жах у бюд­жэт так­са­ма ня­ма.

Матэрыял падрыхтавалі Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ, Але­на ДАЎ­ЖА­НОК, Яў­ген ПЯ­СЕЦ­КІ (фо­та).

УНП 200020752

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».