Вы тут

«Зубры» засталіся без Лінгле


У тыд­нё­вым спар­тыў­ным агля­дзе «Звяз­да» рас­па­вя­дае пра стра­ту Шар­ля Лінг­ле ў мат­чы «зуб­роў» з «Юг­рой», прэ­тэст мін­скіх «Цмо­каў» і пос­пех жа­но­чай ка­ман­ды БНТУ-Бе­лАЗ у ганд­боль­ным Куб­ку куб­каў.

1.«Го­мель» атры­маў пер­шую пе­ра­мо­гу на дру­гім эта­пе чэм­пі­я­на­ту кра­і­ны па фут­бо­ле, раз­гра­міў­шы «Наф­тан» (3:0). У сваю чар­гу, для «Наф­та­на» гэ­тае па­ра­жэн­не ста­ла дру­гім за­пар.  А вось «Дняп­ро» і «Нё­ман» згу­ля­лі ўні­чыю — 1:1. Пер­шым ва­ро­ты гро­дзен­цаў па­ра­зіў Аляк­сандр Са­за­нкоў, але ў ся­рэ­дзі­не дру­го­га тай­ма Па­вел Са­віц­кі зраў­няў лік.

У дру­гой шас­цёр­цы «Слуцк» у гас­цях пе­рай­граў «Ды­на­ма-Брэст» — 2:0. Га­лы на ра­хун­ку Мі­ка­лая Зянь­ко і япон­ска­га ле­гі­я­не­ра Ёсу­ке Сай­та. З та­кім жа лі­кам мог скон­чыц­ца матч па­між «Бел­шы­най» і «Мінск­ам». Але аба­рон­ца «га­ра­джан» Ра­ман Бе­гу­ноў па­ра­зіў улас­ныя ва­ро­ты. Тым не менш мін­ча­не, у якіх за­бі­ва­лі Ні­ко­ла Лу­кіч і Ле­а­нід Ко­вель, атры­ма­лі вы­ні­ко­вую пе­ра­мо­гу — 2:1.

2.Ха­кей­нае «Ды­на­ма-Мінск» у гас­цях раз­гра­мі­ла хан­ты­ман­сій­скую «Юг­ру» — 6:2. Хет-тры­кам ад­зна­чыў­ся Джо­на­тан Чы­чу. Ас­тат­нія шай­бы на ра­хун­ку Сяр­гея Драз­да, Аляк­сея Ка­люж­на­га і Кан­стан­ці­на За­ха­ра­ва. Для апош­ня­га гэ­тая шай­ба ста­ла пер­шай у се­зо­не. Але лыж­кай дзёг­цю ў гэ­тым мат­чы ста­ла стра­та Шар­ля Лінг­ле, які не змог вяр­нуц­ца на пля­цоў­ку пас­ля бой­кі з ха­ке­іс­там «Юг­ры» Аляк­се­ем Пе­пя­ля­е­вым. Ура­чы ды­яг­нас­та­ва­лі ў Лінг­ле траў­му пля­ча, з‑за якой ха­ке­іст мо­жа пра­пус­ціць пры­клад­на ме­сяц.

3.Бас­кет­боль­ны клуб «Цмо­кі-Мінск» афі­цый­на апра­тэс­та­ваў ар­біт­раж мат­ча з ВЭ­Фам (70:71). На­ра­кан­ні бе­ла­рус­ка­га бо­ку вы­клі­ка­ла ра­шэн­не не за­ліч­ваць дак­лад­ны трох­ач­ко­вы кі­док Бран­ка Мір­ка­ві­ча на 39‑й хві­лі­не пры лі­ку 68:66 на ка­рысць гас­па­да­роў. На дум­ку рэ­фе­ры, на мо­мант ата­кі 24 се­кун­ды, якія бы­лі ад­ве­дзе­ны «Цмо­кам» на ва­ло­дан­не мя­чом, скон­чы­лі­ся, аб чым свед­чыў гу­ка­вы сіг­нал. Сі­ту­а­цыя ўсклад­ня­ец­ца тым, што суд­дзі не ста­лі ка­рыс­тац­ца сіс­тэ­май ві­дэа­паў­то­ру, ха­ця ме­лі маг­чы­масць. Не паў­плы­ваў на вы­ра­шэн­не спрэч­на­га мо­ман­ту і ка­мі­сар су­стрэ­чы, які мог на­ста­яць, каб суд­дзі ска­рыс­тал­і­ся ві­дэа­паў­то­рам. Ра­шэн­не па спра­ве мін­чан па­він­на быць пры­ня­та на пра­ця­гу трох су­так. Ка­лі яно не за­да­во­ліць кі­раў­ніц­тва «Цмо­каў», бе­ла­ру­сы змо­гуць апра­тэс­та­ваць яго ў Спар­тыў­ным ар­біт­раж­ным су­дзе. Ад­зна­чым, што за­раз «Цмо­кі» зай­ма­юць пе­рад­апош­няе 15‑е мес­ца ў таб­лі­цы адзі­най Лі­гі ВТБ.

4.Бе­ла­рус­кі гандбольны клуб БНТУ-Бе­лАЗ абы­граў каў­нас­кі «Жаль­гі­рыс» у мат­чы ў ад­каз ква­лі­фі­ка­цый­на­га раў­нда жа­но­ча­га Куб­ка куб­каў — 28:23. У Мін­ску мац­ней­шы­мі бы­лі так­са­ма бе­ла­рус­кі (32:20). Та­кім чы­нам, БНТУ-Бе­лАЗ пра­біў­ся ў 1/16 фі­на­лу тур­ні­ру, дзе су­стрэ­нец­ца з ня­мец­кім «Блом­берг-Лі­пі».

5.На 81‑м го­дзе пай­шоў з жыц­ця за­слу­жа­ны трэ­нер СССР, Ра­сіі і Бе­ла­ру­сі па лёг­кай ат­ле­ты­цы Аляк­сандр Руд­скіх. З 1983 го­да больш за два дзе­ся­ці­год­дзі ён уз­на­чаль­ваў Бе­ла­рус­кую фе­дэ­ра­цыю лёг­кай ат­ле­ты­кі, дзе­сяць га­доў кі­ра­ваў на­цы­я­наль­най збор­най кра­і­ны, на пра­ця­гу не­каль­кіх га­доў уз­на­чаль­ваў экс­перт­ны са­вет Мі­ніс­тэр­ства спор­ту і ту­рыз­му. Пад яго кі­раў­ніц­твам бе­ла­рус­кая ка­ман­да да­сяг­ну­ла са­мых знач­ных пос­пе­хаў у лёг­кай ат­ле­ты­цы. Так, на чэм­пі­я­на­тах све­ту ў 1995 і 2003 гадах бе­ла­ру­сы за­ва­я­ва­лі па сем уз­на­га­род. Пры­чым у 1995 г. бе­ла­рус­кая збор­ная ў ме­даль­ным за­лі­ку за­ня­ла дру­гое мес­ца ўслед за спарт­сме­на­мі ЗША… Свет­лая па­мяць вя­лі­ка­му трэ­не­ру!

Да­ры­на ЗА­ПОЛЬ­СКАЯ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».