Вы тут

Сола на цымбалах. Віртуозна


Ча­му бе­ла­рус­кіх цым­ба­ліс­таў лю­бяць у Еў­ро­пе?

Каб гэ­та зра­зу­мець, трэ­ба сха­дзіць на кан­цэрт у Бел­дзярж­фі­лар­мо­нію 28 каст­рыч­ні­ка, які мае наз­ву «Вір­ту­о­зы цым­ба­лаў».

Вір­ту­о­заў цым­ба­лаў Бе­ла­русь на­ра­дзі­ла на­са­мрэч шмат. Мно­гія жы­вуць сён­ня за ме­жа­мі на­шай кра­і­ны, іх твор­часць там вель­мі за­па­тра­ба­ва­ная — шмат кан­цэр­таў, вы­ступ­лен­няў. На­ват для не­ка­то­рых на­шых цым­ба­ліс­таў за­меж­ныя кам­па­зі­та­ры спе­цы­яль­на пі­шуць тво­ры. Вось і му­зы­кан­ты Аляк­санд­ра Дзе­ні­се­ня і Мі­ха­іл Ля­вон­чык аку­рат па­спя­ва­юць з за­меж­ных гаст­ро­ляў, каб у га­лоў­най кан­цэрт­най за­ле кра­і­ны ра­зам з На­цы­я­наль­ным ака­дэ­міч­ным на­род­ным ар­кест­рам Бе­ла­ру­сі імя Жы­но­ві­ча сыг­раць со­ла на цым­ба­лах. Вы­ха­ва­нец Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі, лаў­рэ­ат між­на­род­ных кон­кур­саў Мі­ха­іл Ля­вон­чык сён­ня — адзін з са­мых вя­до­мых кан­цэр­ту­ю­чых цым­ба­ліс­таў Еў­ро­пы, ця­пер пра­цяг­вае на­ву­чан­не ў кан­сер­ва­то­рыі імя Ры­хар­да Штра­у­са ў Мюн­хе­не. Ма­ла­дая «зо­рач­ка» Аляк­санд­ра Дзе­ні­се­ня — так­са­ма лаў­рэ­ат між­на­род­ных кон­кур­саў. Акра­мя та­го, яна яшчэ бы­ла фі­на­ліст­кай кон­кур­су ма­ла­дых му­зы­кан­таў «Еў­ра­ба­чан­не‑2012».

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.