Вы тут

Каб не змагацца са стрэсам, лепш яго не дапускаць


Пры­клад­на кож­ны чац­вёр­ты ча­ла­век су­ты­ка­ец­ца з праб­ле­май псі­хіч­на­га не­зда­роўя на пра­ця­гу жыц­ця

У боль­шас­ці кра­ін да 7 пра­цэн­таў на­сель­ніц­тва па­ку­туе ад шы­за­фрэ­ніі, дэ­мен­цыі, хва­ро­бы Аль­цгей­ме­ра, ма­ні­я­каль­на-дэ­прэ­сіў­на­га псі­хо­зу, у 15–25 пра­цэн­таў су­стра­ка­юц­ца па­меж­ныя псі­хіч­ныя рас­строй­ствы (тры­во­га, дэ­прэ­сія, па­ніч­ныя ата­кі, на­зой­лі­выя ста­ны, фо­біі). Амаль па­ло­ва вы­пад­каў ня­вы­ха­ду на пра­цу звя­за­на ме­на­ві­та з праб­ле­ма­мі псі­хіч­на­га зда­роўя. Пад­ра­бяз­нас­ці праб­ле­мы рас­кры­вае на­мес­нік га­лоў­на­га ўра­ча Мінск­ага га­рад­ско­га клі­ніч­на­га псі­хі­ят­рыч­на­га дыс­пан­се­ра Сяр­гей ДА­ВІ­ДОЎ­СКІ.

29-10

— На пра­ця­гу ўся­го жыц­ця ча­ла­век схіль­ны да роз­ных фор­маў псі­хіч­ных за­хвор­ван­няў. Так, у пер­шыя га­ды жыц­ця мо­жа ўзні­каць ра­зу­мо­вая ад­ста­ласць і ран­ні аў­тызм, за­тым — эпі­леп­сія, у юнац­тве — рас­строй­ства асо­бы і нер­во­вая ана­рэк­сія, у ма­ла­дых — шы­за­фрэ­нія, па­ніч­ныя рас­строй­ствы, ал­ка­голь­ная і ін­шыя за­леж­нас­ці, у ся­рэ­дзі­не жыц­ця — рас­строй­ствы на­строю, у па­жы­лых — хва­ро­ба Аль­цгей­ме­ра, у ста­рас­ці — роз­ныя фор­мы дэ­мен­цыі і ней­ра­ге­не­ра­тыў­ныя за­хвор­ван­ні. Ве­ра­год­насць за­хва­рэць па­вы­ша­ец­ца ў пер­шы год пас­ля ро­даў, пад­час бія­ла­гіч­ных кры­заў — пад­лет­ка­вым і клі­мак­тэ­рыч­ным, так што ў гэ­ты час трэ­ба быць уваж­лі­вы­мі і да ся­бе, і да сва­іх бліз­кіх.

Ка­лі звяр­нуць ува­гу на афі­цый­ныя ліч­бы хво­рых у ста­лі­цы, то яны ака­жуц­ца вель­мі сціп­лы­мі. Ад­нак гэ­та свед­чыць аб тым, што мін­ча­не прос­та не звяр­та­юц­ца па да­па­мо­гу, прад­узя­та ста­вяц­ца да псі­хі­ят­рыч­най служ­бы. На­сель­ніц­тва ба­іц­ца па­ста­ноў­кі на ўлік і звя­за­на­га з гэ­тым аб­ме­жа­ван­ня ў пра­вах. Ад­нак аб­ме­жа­ван­не маг­чы­мае толь­кі ў тым вы­пад­ку, ка­лі раз­мо­ва ідзе пра шы­за­фрэ­нію, па­ра­нойю, эпі­леп­сію, ма­ні­я­каль­на-дэ­прэ­сіў­ны псі­хоз, дэ­мен­цыю, пры якіх па­ру­ша­ец­ца ўспры­няц­це на­ва­кол­ля, уз­ні­кае ад­чу­ван­не па­гро­зы свай­му іс­на­ван­ню, на­ра­джа­ец­ца не­ма­ты­ва­ва­ная агрэ­сія да на­ва­коль­ных ці да ся­бе.

Што ў пер­шую чар­гу спры­яе псі­хіч­най за­хва­раль­нас­ці?

— Шмат­лі­кія пе­ра­груз­кі. Лю­быя са­цы­яль­ныя і эка­на­міч­ныя ка­та­кліз­мы. Стрэс. На­огул стрэс (на­пру­жан­не, стра­та раў­на­ва­гі) уз­ні­кае ў сі­ту­а­цыі ня­пэў­на­га вы­ба­ру. Жыц­цё ў гэ­тым сэн­се спры­яе стрэ­сам: не­па­ста­ян­ныя жыц­цё­выя аб­ста­ві­ны пры­му­ша­юць ра­біць вы­бар, мя­ня­ец­ца і са­цы­яль­на-эка­на­міч­ная сі­ту­а­цыя, а яшчэ амаль што­дня зда­ра­юц­ца не­пры­ем­нас­ці на пра­цы, на­ват звы­чай­ная па­езд­ка ў гра­мад­скім транс­пар­це мо­жа па­ру­шыць на­ша нар­маль­нае функ­цы­я­на­ван­не. Ка­лі мы не да­ся­га­ем пос­пе­ху, гэ­та па­збаў­ляе нас нар­маль­на­га псі­ха­ла­гіч­на­га кам­фор­ту і пры­во­дзіць да тры­вож­на­га рас­строй­ства, дэ­прэ­сіі і г. д.

Каб вы­зна­чыць ця­жар стрэ­су, не­аб­ход­на ўлі­чыць і са­му яго пры­ро­ду, і тыя рэ­сур­сы, якія спат­рэ­бяц­ца ча­ла­ве­ку для пе­ра­адо­лен­ня. Ёсць мі­ні-стрэ­са­ры — ска­жам, вы згу­бі­лі клю­чы. А ёсць тыя, што да­ты­чац­ца важ­ных ас­пек­таў жыц­ця — смерць бліз­ка­га ча­ла­ве­ка, раз­вод, стра­та пра­цы, цяж­кая хва­ро­ба. Не­ка­то­рыя лю­дзі з‑за пэў­ных сва­іх асаб­лі­вас­цяў больш схіль­ныя да стрэ­су і ў боль­шай сту­пе­ні ры­зы­ку­юць су­тык­нуц­ца з псі­хіч­ным рас­строй­ствам. На­яў­насць жа та­кіх рыс, як па­сіў­насць, за­леж­насць ад ін­шых, за­ні­жа­ная са­ма­ацэн­ка, пе­дан­тызм, аба­вяз­ко­васць па­вы­ша­юць ве­ра­год­насць уз­нік­нен­ня дэ­прэ­сіі.

Лю­бое рас­строй­ства асо­бы па­вы­шае ры­зы­ку раз­віц­ця ал­ка­га­ліз­му і за­леж­нас­ці ад ін­шых псі­ха­ак­тыў­ных рэ­чы­ваў.

Ад­ным з най­больш тра­гіч­ных на­ступ­стваў псі­хіч­ных рас­строй­стваў з'яў­ля­юц­ца са­ма­губ­ствы. У Мін­ску іх коль­касць да ня­даў­ня­га ча­су пе­ра­вы­ша­ла коль­касць па­мер­лых ад да­рож­на-транс­парт­ных зда­рэн­няў і па­жа­раў. Бе­ла­русь доў­гі час ува­хо­дзі­ла ў трой­ку кра­ін з най­больш вы­со­кім уз­роў­нем са­ма­губ­стваў. Праў­да, сё­ле­та ў нас з'я­віў­ся шанц вый­сці з гэ­тай гру­пы.

А дзе знай­сці «рэ­сур­сы» для пе­ра­адо­лен­ня са­мых цяж­кіх стрэ­са­вых сі­ту­а­цый?

— Са­праў­ды, ка­лі ў ча­ла­ве­ка ёсць пэў­ны «рэ­сурс» для пе­ра­адо­лен­ня сі­ту­а­цыі, то якой бы вя­лі­кай ні ака­за­ла­ся праб­ле­ма, яна не спра­ва­куе моц­на­га стрэ­су і псі­хіч­на­га за­хвор­ван­ня. Трэ­ба ра­зу­мець, што са стрэ­сам не вар­та зма­гац­ца. Ле­пей не да­пус­каць яго. І тут ёсць да­во­лі шмат спо­са­баў. Гэ­та мо­жа быць аў­та­ген­ная трэ­ні­роў­ка, ме­ды­та­цыя, лю­бая фі­зіч­ная на­груз­ка, раз­ме­ра­ны лад жыц­ця, на­яў­насць лю­бі­ма­га за­ня­тку, хат­ня­га га­да­ван­ца, а ча­сам і рэ­лі­гій­на­га пе­ра­ка­нан­ня.

Што ўзмац­няе стрэ­са­вае ўздзе­ян­не, ро­біць нас больш ураз­лі­вы­мі?

— Іс­ну­юць важ­кія до­ка­зы та­го, што па­зі­тыў­ныя са­цы­яль­ныя і ся­мей­ныя ста­сун­кі мо­гуць зра­біць стрэ­са­вае ўздзе­ян­не ўме­ра­ным, зні­зіць ве­ра­год­насць за­хвор­ван­ня і на­ват пра­ду­хі­ліць ран­нюю смя­рот­насць. А вось ма­ці-адзі­ноч­ка, баць­ка, які адзін вы­хоў­вае дзі­ця, дый на­огул ча­ла­век, які жы­ве адзін, — больш ураз­лі­выя для псі­хіч­ных за­хвор­ван­няў або за­леж­нас­цяў ад псі­ха­ак­тыў­ных рэ­чы­ваў.

Кан­флікт­ныя ад­но­сі­ны ў сям'і дак­лад­на па­вы­ша­юць ры­зы­ку раз­віц­ця не толь­кі рас­строй­ства па­во­дзін у дзя­цей, але і рас­строй­ства асо­бы ў бу­ду­чы­ні. Ка­лі дзі­ця аб­дзе­ле­на ўва­гай, ка­лі яго ўцяг­ва­лі ў кан­флікт па­між баць­ка­мі або яно пад­вяр­га­ла­ся гвал­ту, то ў яго іс­тот­на па­вы­ша­юц­ца шан­цы раз­віц­ця дэ­прэ­сіі і тры­вож­ных рас­строй­стваў у да­рос­лым жыц­ці.

З ча­го ўсё ж та­кі па­чаць сваё ра­та­ван­не?

— Ка­лі ча­ла­век са­праў­ды кла­по­ціц­ца аб ста­не свай­го псі­ха­ла­гіч­на­га даб­ра­бы­ту, мож­на звяр­нуц­ца да псі­хо­ла­га, псі­ха­тэ­ра­пеў­та або псі­хі­ят­ра. У Мін­ску пра­цуе 25 псі­ха­тэ­ра­пеў­тыч­ных ка­бі­не­таў, раз­ме­шча­ных у па­лі­клі­ні­ках. Той, хто тры­во­жыц­ца з‑за пе­ра­не­се­на­га стрэ­су або па­ку­туе з‑за стра­ты бліз­ка­га ча­ла­ве­ка, мо­жа атры­маць псі­ха­ла­гіч­ную, а ка­лі не­аб­ход­на, то і ле­ка­вую тэ­ра­пію. Пад­ра­бяз­ную ін­фар­ма­цыю га­то­вы пра­да­ста­віць у на­шым цэнт­ры па­меж­ных ста­наў (вул. Мен­дзя­ле­е­ва, 4, тэл. 245 61 74). Для ака­зан­ня эк­стра­ннай псі­ха­ла­гіч­най да­па­мо­гі пра­цуе «тэ­ле­фон да­ве­ру» 290 44 44 — круг­ла­су­тач­на і для ўсіх жы­ха­роў кра­і­ны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?