Вы тут

Дзетсадаўскі бум


Новы дзіцячы сад на 230 месцаў адкрыецца ў сталічным мікрараёне Каменная Горка ў пачатку лістапада. Зараз у Фрунзенскім раёне на ўліку маючых патрэбу ва ўладкаванні ў дзіцячы садок па месцы жыхарства знаходзяцца звыш 18 тысяч дзяцей, з іх больш за 7 тысяч пражываюць у Каменнай Горцы. Рэальны дэфіцыт месцаў у дзіцячых садках раёна складае звыш 2,6 тысячы. Гэтая праблема знаходзіцца на пастаянным кантролі гарадскіх уладаў.

З 2011-га па 2014 год у Фрунзенскім раёне было пабудавана пяць дашкольных устаноў на 1110 месцаў: дзве ў Масюкоўшчыне і тры — у Каменнай Горцы. У наступным годзе плануецца акрыць яшчэ па адным садку ў мікрараёнах Каменная Горка-3 і Каменная Горка-5. У планах на 2016 год — будаўніцтва яшчэ дзвюх дашкольных устаноў.

30-36

Дзіцячы сад з басейнам плануецца адкрыць у бліжэйшы час і ў Смалявічах. У новым сучасным дзіцячым садку, разлічаным на 230 месцаў, ёсць медыцынскі блок, фізіятэрапеўтычны і масажны кабінеты, гульнявы пакой, камп'ютарны клас і харчовы блок.

Акрамя таго, зараз вядзецца будаўніцтва дзіцячых садкоў у Дзяржынску і Самахвалавічах. Таксама ў Мінскім раёне ў бліжэйшыя гады плануецца пабудаваць некалькі новых устаноў дашкольнай адукацыі. Падрыхтавана праектна-каштарысная дакументацыя для будаўніцтва дзіцячага садка ў Мачулішчах і Міханавічах на 230 месцаў і ў Сеніцы — на 150 месцаў. Цяпер праектуюцца ўстановы дашкольнай адукацыі ў Калодзішчах і Хацежыне на 230 месцаў. Абмяркоўваецца магчымасць будаўніцтва садка ў Бараўлянах.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».