Вы тут

Дэнамінацыя немэтазгодная


Бо ўзровень інфляцыі вышэйшы за 10%

«Зыходзячы з сітуацыі, якая складваецца сёлета, і прагнозаў па інфляцыі на наступны год, казаць пра тое, што ў бліжэйшы час мы правядзём дэнамінацыю, заўчасна», — пра гэта і пра іншыя пытанні грашова-крэдытнай палітыкі краіны расказала старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова падчас прамой тэлефоннай лініі і анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

Пакуль без адзінай валюты

30-35

«Для паўнавартаснага функцыянавання ЕАЭС краінам-удзельніцам неабходна цалкам выканаць сукупнасць мерапрыемстваў па стварэнні роўных умоў вядзення гаспадарчай дзейнасці эканамічнымі суб'ектамі і забяспечыць свабодны рух тавараў, паслуг, капіталу, рабочай сілы. Толькі пасля завяршэння фарміравання агульнага рынку, заснаванага на згаданым прынцыпе «чатырох свабод», магчыма стварэнне валютнага саюза і ўвядзенне адзінай валюты. Такім чынам, пытанне пра перспектывы будучага валютнага саюза і адзінай валюты Беларусі, Казахстана і Расіі ў сярэднетэрміновай перспектыве абмяркоўваць не варта, паколькі яе ўвядзенне — гэта завяршальны этап працэсу інтэграцыі. У бліжэйшай будучыні ў Еўразійскім эканамічным саюзе мяркуецца функцыянаванне нацыянальных грашовых сістэм», — заявіла старшыня Нацбанка.

Ад долара адмовяцца?

«На бягучы момант долар ЗША ў разліках паміж прадпрыемствамі Беларусі і Расіі займае толькі 20%, а 70% знешнегандлёвых аперацый суб'ектаў гаспадарання абслугоўваюцца расійскімі рублямі. Асноўныя аб'ёмы разлікаў у доларах ЗША прыпадаюць на імпарт Беларуссю расійскіх энерганосьбітаў. Цяпер Банк Расіі праводзіць перамовы з найбуйнейшымі расійскімі нафтагазавымі экспарцёрамі для ацэнкі магчымасцяў пераводу разлікаў з беларускім бокам на расійскія рублі, — паведаміла Надзея Ермакова. — Далейшы рост долі нацыянальных валют ва ўзаемных разліках павысіць інтэграцыю фінансавых рынкаў дзяржаў, мінімізуе аперацыйныя выдаткі і знізіць геапалітычныя рызыкі».

Фонды для бізнесу

«Пытанні стварэння гарантыйнага фонду альбо некалькіх гарантыйных фондаў для малога і сярэдняга бізнесу цяпер прапрацоўваюцца ўрадам і Нацыянальным банкам. Акрамя таго, урад вывучае пытанне стварэння рэгіянальных гарантыйных фондаў у кожнай вобласці за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў. Мяркуецца, што рэгіянальныя фонды маглі б прапаноўваць паручыцельства суб'ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў памеры да 70% закладнога забеспячэння», — сказала кіраўнік галоўнага банка краіны.

Аб продажы банка «Масква-Мінск»

«Продаж Групай ВТБ даччынага банка «Масква-Мінск» ніяк не звязаны з прымяненнем санкцый ЗША і краін Еўрасаюза ў дачыненні да Расіі. Справа ў тым, што яшчэ ў 2011 годзе Група ВТБ набыла расійскі ААТ «Банк Масквы».

З гэтага моманту на тэрыторыі Беларусі ў яе з'явіўся другі даччыны банк. Неабходнасці ў наяўнасці двух даччыных банкаў у Беларусі ў Групы ВТБ няма, у сувязі з чым і прынята рашэнне аб продажы банка», — растлумачыла Надзея Ермакова.

Рэзерваў хопіць

— Сёння аб'ём золатавалютных рэзерваў з'яўляецца дастатковым для выканання Беларуссю ў 2015 годзе сваіх абавязацельстваў перад знешнімі крэдыторамі, аб'ём якіх складзе
4 млрд долараў, — запэўніла старшыня Нацбанка. — Разам з тым, улічваючы неабходнасць падтрымання золатавалютных рэзерваў на цяперашнім узроўні для забеспячэння эканамічнай бяспекі краіны, урадам і Нацыянальным банкам праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па рэфінансаванні знешніх і ўнутраных абавязацельстваў. Для пагашэння абавязацельстваў будуць прыцягнуты незвязаныя знешнія крэдытныя рэсурсы, а таксама выкарыстаны ўнутраныя крыніцы пазыкаў. Акрамя таго, у 2015 годзе на пагашэнне знешняга дзярждоўгу плануецца накіраваць паступленні ад збірання экспартных пошлін на нафтапрадукты і пошлін ад экспарту сырой нафты ўласнай здабычы.

Будаўнічыя зберажэнні будуць?

«Нацыянальным банкам сумесна з зацікаўленымі органамі дзяржаўнага кіравання, Беларусбанкам і Інстытутам жылля падрыхтаваны праект дзяржаўнага рашэння адносна дзяржаўнай сістэмы будзберажэнняў. Прадугледжана, што памер штогадовай прэміі дзяржавы складзе 20% гадавых ад назапашанай сумы жыллёвых будаўнічых зберажэнняў за бягучы год з улікам фактычнага часу захоўвання сродкаў. Пры гэтым памер прэміі дзяржавы за справаздачны год не зможа перавышаць памер намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у снежні справаздачнага года. Цяпер гэты дакумент узгадняецца з зацікаўленымі, у тым ліку і ў частцы прэміі дзяржавы».

Падатковай раскажуць пра валюту

«Праводзіцца работа па арганізацыі інфармацыйнага ўзаемадзеяння паміж Міністэрствам па падатках і зборах і Нацыянальным банкам у частцы прадастаўлення ў падатковыя органы звестак аб набыцці грамадзянамі замежнай валюты ў банках краіны. Паколькі такія звесткі складаюць банкаўскую таямніцу, а падатковыя органы не адносяцца да органаў, упаўнаважаных на атрыманне такой інфармацыі, патрэбна ўнясенне адпаведных змен і дапаўненняў у заканадаўчыя акты. Цяпер падрыхтаваны змены ў Падатковы кодэкс, з прыняццем якіх будзе дадзена права падатковым органам атрымліваць звесткі, што складаюць банкаўскую таямніцу фізічных асоб. Плануецца, што названыя нормы ўступяць у сілу з 1 студзеня 2015 года».

Курс рубля можа змяніцца

«Разліковая велічыня абменнага курсу беларускага рубля на канец 2014 года складае 10700 — 10800 рублёў за 1 долар. Разам з тым, з улікам значнага паслаблення нацыянальных валют краін — асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі, на канец года абменны курс беларускага рубля можа скласціся на іншым узроўні. У студзені — жніўні бягучага года гэты ўплыў быў не такі высокі. Так, з пачатку 2014-га абменны курс расійскага рубля да долара ЗША знізіўся на 13%, а рэальны курс беларускага рубля да расійскага ў жніўні 2014-га ў параўнанні са снежнем 2013-га вырас усяго на 2,6%»,— паведаміла Надзея Ермакова.

Той, хто лянуецца працаваць

«Мая асабістая думка, што дармаед — гэта той, хто лянуецца працаваць. Так, ёсць хатнія гаспадыні, ёсць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей, даглядаюць сям'ю. Яны жывуць за кошт даходаў мужа (хоць часам бывае і наадварот, паколькі жонка можа зарабляць больш за мужа). Дармаед жа, я лічу, той, хто не хоча працаваць, той, хто адбірае грошы ў бацькоў ці бабуль з дзядулямі, садзіцца на шыю сястры ці брата. Часцяком дзяўчаты садзяцца на шыі сваіх мужчын. Усякае бывае. Але мой погляд такі: дармаед — гэта той, хто не хоча сам сябе забяспечваць. Вызначыць гэта, на жаль, не так проста, аднак змагацца з гэтым злом трэба. Бо колькі пажылых людзей сыходзяць з жыцця, бо не могуць мірыцца з тым, што ўнукі адбіраюць іх пенсіі; колькі людзей дапенсійнага ўзросту, якія нідзе не працуюць, але пры гэтым за чыйсьці кошт п'юць».

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».