Вы тут

Нацыянальная музычная прэмія змяніла фармат і «прапіску»


Спецыяльная ўзнагарода ў галіне сучаснай папулярнай музыкі і эстраднага мастацтва, заснаваная Міністэрствам культуры Беларусі, існуе ўжо некалькі сезонаў — з 2010 года. Але кожны раз яе прысуджэнне выклікала пэўныя нараканні з боку як гледачоў, так і саміх удзельнікаў. Мабыць, таму сёлета прэмія перажыла істотныя змены. Цяпер гэта рэспубліканскі конкурс «Нацыянальная музычная прэмія «Ліра», які ладзіцца сумесна з каналам АНТ.

Узнагародамі за значны ўнёсак у развіццё эстраднага мастацтва краіны атрымаюць як лепшыя выканаўцы песень, так і тыя, хто працуе над стварэннем і папулярызацыяй кампазіцый — кампазітары і паэты-песеннікі, гукарэжысёры, аранжыроўшчыкі, прадзюсары.

На першым этапе праекта працуе спецыяльная адборачная камісія, у складзе якой — прадстаўнікі радыёстанцый, музычных тэлеканалаў, арганізатары канцэртаў, музычныя крытыкі і журналісты. Іх штодзённая задача — праглядаць і праслухоўваць работы беларускіх артыстаў і калектываў, даваць ім ацэнку і вызначаць найбольш цікавыя і яркія.

31-30

Летась «Песняй года» была названа песня ў выкананні Іны Афанасьевай «Першы снег» (Ю. Быкава, Я. Алейнік).

Да актыўнага ўдзелу ў прысуджэнні прэмій запрашаюцца таксама і гледачы. Ужо цяпер на сайце АНТ www.ont.by у раздзеле «Праекты» можна праслухаць хіт-парад Belarus TOP 50 папулярных сёлета айчынных выканаўцаў і прагаласаваць за ўпадабаныя кампазіцыі — а іх каля 7 дзясяткаў. Артыстаў, якія трапяць у лідары па выніках ратацый на вядучых беларускіх радыёстанцыях, музычных тэлеканалах і інтэрнэт-парталах, чакае ўдзел у пяці адборачных канцэртах (у эфіры АНТ з 22 лістапада), адкуль найлепшыя, паводле рашэння гледачоў і прафесійнага журы, трапяць у фінал. Склад журы, дарэчы, таксама ўжо вядомы — у лік суддзяў увайшлі прадстаўнікі Міністэрства культуры, дырэктары буйных канцэртных пляцовак, прычым не толькі сталічных, вядомыя артысты розных жанраў, профільных ВНУ — акадэміі музыкі і ўніверсітэта культуры і мастацтваў, а таксама, прадстаўнікі АНТ.

У студзені 2015 года, як плануецца, адбудзецца вялізнае фінальнае шоу і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў. Так, на падставе работы адборачнай камісіі, прафесійнага журы, па выніках інтэрактыўнага галасавання гледачоў і адборачных канцэртаў будуць вызначаны пераможцы ў намінацыях: «Лепшы выканаўца/калектыў», «Лепшы музычны твор на беларускай мове», «Лепшая песня года» і «Лепшы кліп года». Акрамя таго, паводле прапаноў адборачнай камісіі, суддзі назавуць пераможцаў у намінацыях «Лепшы аўтар музыкі», «Лепшы аўтар слоў», «Лепшы аранжыроўшчык», «Пра-
дзюсар года», «Лепшы арганізатар канцэртаў», «Лепшы музычны тэлепраект у сферы эстраднай творчасці», «Адкрыццё года», «Мецэнат культуры Беларусі ў сферы папулярнай эстраднай творчасці» і спецпрыз «За ўнёсак у развіццё эстраднай папулярнай музыкі».

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.