Вы тут

У Беларусі стартаваў конкурс праектаў па аказанні дапамогі былым вязням канцлагераў


У Беларусі стартаваў конкурс праектаў "Месца сустрэчы: дыялог" па аказанні дапамогі пацярпелым ад нацыянал-сацыялізму. Аб гэтым паведамілі ў ГА "Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў".

Гэта ўжо сёмы конкурс, які праводзіцца ў Беларусі. Праграма "Месца сустрэчы: дыялог" ініцыіравана нямецкім фондам "Памяць, адказнасць і будучыня", які аказвае падтрымку ахвярам нацыянал-сацыялізму і пасля завяршэння выплат былым вязням канцлагераў. Арганізатарам праграмы і конкурсу на фінансаванне праекта ў Беларусі з'яўляецца міжнароднае грамадскае аб'яднанне "Узаемаразуменне".

Мэта конкурсу - падтрымка праектаў некамерцыйных арганізацый, накіраваных на дапамогу і развіццё актыўнасці пацярпелых ад нацыянал-сацыялізму (былыя вязні канцлагераў і гета, людзі, якія прыцягваліся да прымусовай працы, былыя ваеннапалонныя, іншыя пацярпелыя ад нацысцкіх праследаванняў). У рамках праектаў фінансуюцца розныя віды дзейнасці, якія садзейнічаюць паляпшэнню якасці жыцця гэтых катэгорый насельніцтва.

Праект можа ўключаць такія напрамкі, як заняткі па інтарэсах, групавыя аздараўленчыя заняткі, мерапрыемствы па здаровым ладзе жыцця, экскурсіі, наведванне дома, арганізацыя валанцёрскай дапамогі, аказанне псіхалагічнай і адукацыйнай падтрымкі і г.д. Тэрмін рэалізацыі праектаў - да двух гадоў. У залежнасці ад аб'ёму, працягласці і зместу праекта фінансаванне можа скласці ад 5 тыс. да 20 тыс. еўра ў год.

Да ўдзелу ў конкурсе праектаў запрашаюцца некамерцыйныя арганізацыі, у тым ліку дзяржаўныя, муніцыпальныя, грамадскія, рэлігійныя, якія зарэгістраваны і ажыццяўляюць дзейнасць у Беларусі.

Заяўкі прымаюцца па 1 снежня 2014 года ў цэнтральным офісе МГА "Узаемаразуменне".

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.