Вы тут

Сяргей Дубкоў: атрымліваецца, што 2/3 эканомікі выплачвае зарплату наяўнымі


Нацбанк адмяніў пастанову аб усталяванні платы за эквайрынг ніжэй за тарыфы на інкасацыю.

“Мы сутыкнуліся з непрыняццем гэтага падыходу, -- заявіў намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка  Сяргей Дубкоў. -- З прычыны таго, што простыя задачы па развіццю безнаяўных разлікаў мы ўжо вырашылі. У той жа час, мы маем сумесны план урада і Нацыянальнага банка, які ўзгоднены з усімі удзельнікамі, – банкамі, прадпрымальніцкімі аб’яднаннямі, міжнароднымі арганізацыямі, органамі дзяржкіравання. Многае з яго ўжо выканана. Напрыклад, паглядзіце, які прагрэс мы маем з плацежнай сістэмай БЕЛКАРТ, якая раней была на правах беднага сваяка, а цяпер займае ганаровае месца сярод плацежных сістэм. Было прынята рашэнне, што плацежныя тэрміналы павінны быць практычна ў кожным суб’екце гаспадарання. І шмат чаго іншага. А у плане ёсць пытанні, якія цяпер трэба вырашаць. Скажам, з выплатай заработнай платы на картку. Мы разам з банкамі прааналізавалі звесткі і атрымалася, што толькі 28,1% кліентаў пералічваюць грашовыя сродкі на банкаўскую плацежную картку ў межах зарплатных праектаў. 14% кліентаў прымяняюць змешаную форму. Выплаты з наяўных, якія паступілі ў касу, -- 57,9%. Атрымліваецца, што 2/3 эканомікі выплачвае зарплату наяўнымі. Як тады будуць развівацца безнаяўныя разлікі? Людзі не пойдуць сабе самі рабіць карткі”.

Цалкам матэрыял чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Звязды".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.