Вы тут

І ў 7, і ў 70+


Мож­на на ўсю кра­і­ну аб­вяс­ціць: «Я ма­гу!»

Кас­тын­гі но­ва­га шоу та­лен­таў, якія твор­чая гру­па тэ­ле­ка­на­ла «Бе­ла­русь 1» пра­во­дзі­ла па ўсёй кра­і­не, дня­мі фі­ні­ша­ва­лі ў ста­лі­цы. На твор­чыя ад­бо­ры за­зір­ну­лі і ка­рэс­пан­дэн­ты «Звяз­ды», каб па­ці­ка­віц­ца, хто вы­пра­боў­вае свае сі­лы ў спа­бор­ніц­тве за 100 міль­ё­наў руб­лёў і чым кан­кур­сан­ты здзіў­ля­юць жу­ры.

[caption id="attachment_59489" align="alignnone" width="600"]Некаторыя нумары выклікалі ў адборачнай камісіі ўсмешку,  іншыя — пазяханне. Некаторыя нумары выклікалі ў адборачнай камісіі ўсмешку,
іншыя — пазяханне.[/caption]

На­пе­рад, з пес­ня­мі

Як мі­ні­мум тры чвэр­ці ўдзель­ні­каў вы­хо­дзяць на сцэ­ну, каб пра­спя­ваць. Пад фа­наг­ра­му і а ка­пэ­ла, пад ба­ян і ман­да­лі­ну, пес­ні ўлас­на­га са­чы­нен­ня, опер­ныя арыі і су­свет­на вя­до­мыя хі­ты — на што толь­кі не за­мах­ва­лі­ся прэ­тэн­дэн­ты! Ка­мусь­ці жу­ры шчы­ра апла­дзі­ра­ва­ла, не­ка­то­рым мяк­ка на­мя­ка­лі, што ад­ной ве­ры ў ся­бе не­да­стат­ко­ва, і, маг­чы­ма, іх та­лен­ты ля­жаць у зу­сім ін­шай сфе­ры, а су­стра­ка­лі­ся і тыя, ка­го не­маг­чы­ма бы­ло слу­хаць без слёз і сме­ху ад­на­ча­со­ва, бо ўсе сло­вы бы­лі тут за­ліш­ні­мі. На­прык­лад, сле­сар з Жо­дзі­на Дзя­ніс не мог па­хва­ліц­ца на­яў­нас­цю слы­ху і го­ла­су, за­тое ха­рыз­мы ў яго ха­пі­ла б на тра­іх. «Вы сме­лы ча­ла­век, — за­ўва­жыў адзін з удзель­ні­каў ад­бо­рач­най ка­мі­сіі Юрый Брэ­ус, — і ў чымсь­ці я вам на­ват зайз­дро­шчу».

За­тое ні­я­кіх праб­лем з га­ла­са­мі, рэ­пер­ту­а­рам, сцэ­ніч­ны­мі кас­цю­ма­мі і па­чуц­цём гу­ма­ру не бы­ло ў ма­ла­до­га ка­лек­ты­ву ка­зац­кай пес­ні і тан­ца, якія лі­та­раль­на за па­ру хві­лін раз­бу­дзі­лі, раз­ва­ру­шы­лі і са­грэ­лі за­лу за­ліх­вац­кім вы­ка­нан­нем.

— Якая ў вас наз­ва ары­гі­наль­ная — «Ма­ме па­да­ба­ец­ца», — здзі­ві­лі­ся ў твор­чай гру­пе.

— Дык і та­та так­са­ма не су­праць! — не раз­гу­бі­лі­ся ўдзель­ні­кі ка­лек­ты­ву і, вы­слу­хаў­шы пэў­ныя па­ра­ды жу­ры, ад­пра­ві­лі­ся ча­каць вер­дык­ту.

[caption id="attachment_59479" align="alignnone" width="600"]У бармен-шоу не ўсё атрымалася, як было задумана У бармен-шоу не ўсё атрымалася, як было задумана[/caption]

Са­лі­гар­ча­нін Ар­се­ній Ку­гей­ка пад­час вы­ступ­лен­ня ўхіт­рыў­ся са­рваць двай­ныя апла­дыс­мен­ты — бо вы­гад­на вы­лу­чыў­ся на фо­не шмат­лі­кіх спе­ва­коў вы­ка­нан­нем біт­бок­су (мас­тац­тва імі­та­цыі рыт­маў і ме­ло­дый му­зыч­ных ін­стру­мен­таў з да­па­мо­гай го­ла­су і ар­ты­ку­ля­цыі. — Аўт). Як вы­свет­лі­ла­ся, у гэ­тым на­прам­ку хло­пец не на­ві­чок — больш за тое, фак­тыч­на ён ства­раль­нік пер­шай і са­май буй­ной бе­ла­рус­кай біт­бокс-су­пол­кі, ар­га­ні­за­тар і ўдзель­нік шмат­лі­кіх му­зыч­ных фес­ты­ва­ляў.

— На­вош­та пры столь­кіх да­сяг­нен­нях та­бе ўдзел у шоу та­лен­таў? — не ўтры­маў­шы­ся, спы­та­лі мы ў хлоп­ца.

— Не тое, каб вый­граць 100 міль­ё­наў... Хут­чэй, прос­та ці­ка­ва па­ка­заць ся­бе шы­ро­кай пуб­лі­цы. Ну і пе­ра­маг­чы бы­ло б вель­мі доб­ра.

Тан­цу­юць усе!

Дру­гі па па­пу­ляр­нас­ці твор­чы кі­ру­нак ва ўдзель­ні­каў кас­тын­гу — тан­цы. Іх бы­ло шмат: баль­ныя, на­род­ныя, іс­пан­скія, ус­ход­нія... Кан­ды­да­ты шоу «Я ма­гу!» дэ­ман­стра­ва­лі, што для іх ня­ма не­маг­чы­ма­га: мож­на стан­ца­ваць і пад Гры­га, і пад рус­кі шан­сон. «У Грод­не, на­прык­лад, ура­зі­ла ад­на ста­лая па­ра, — уз­гад­вае рэ­жы­сёр пра­ек­та Глеб Ша­по, — аба­ім за 50, але як яны вы­кон­ва­лі сам­бу — са­праўд­ная страсць, інт­ры­га, плас­ты­ка, прос­та за­гля­дзен­не! Яна з Ін­дыі, ён бе­ла­рус — па­зна­ё­мі­лі­ся ў Пі­це­ры пад­час ву­чо­бы, пе­ра­еха­лі сю­ды і ўжо 30 га­доў ра­зам, ву­чаць дзе­так, са­мі тан­цу­юць — вы­дат­ны прык­лад, як мож­на ўсё жыц­цё тры­маць ся­бе ў фор­ме».

...Ху­дар­ля­вы, гнут­кі Ва­сіль По­ляк з Ма­зы­ра знеш­не на­гад­ваў сту­дэн­та-«ба­та­ні­ка». Але яшчэ за­доў­га да вы­ступ­лен­ня ін­шыя ўдзель­ні­кі вой­ка­лі, гле­дзя­чы, як раз­мі­на­ец­ца «гу­та­пер­ча­вы» юнак: вір­ту­оз­на склад­ва­ец­ца ў не­ве­ра­год­ныя фі­гу­ры і вы­раб­ляе скла­да­ныя па. Ва­сіль, да­рэ­чы, стаў пер­шым з удзель­ні­каў мінс-
к­ага кас­тын­гу, ка­му суд­дзі ад­ра­зу ж да­лі «да­бро» і за­пэў­ні­лі: «Вы пра­хо­дзі­це ў паў­фі­нал!».

— Ад­куль та­кія та­лен­ты? Пра­фе­сій­ная пад­рых­тоў­ка? — да­гна­лі мы ма­ла­до­га ча­ла­ве­ка за ку­лі­са­мі.

— Шчы­ра ка­жу­чы, пер­шая мая пра­фе­сія — пе­да­гог аб­слу­го­вай пра­цы і вы­яў­лен­ча­га мас­тац­тва ў дзяў­чат, пра­сцей ка­жу­чы, «тру­да­вік», — са­рам­лі­ва па­пра­віў аку­ля­ры хло­пец. — У мя­не на­ват ёсць ну­мар, дзе я шыю са­бе пі­жа­му. А тан­цы па­ча­лі­ся з та­го, што я не­як прый­шоў да сяб­роў, якія зай­ма­лі­ся брэйк-да­нсам, па­спра­ба­ваў паў­та­рыць за імі пэў­ныя ру­хі, і мне ска­за­лі: а ты гнут­кі, хо­чаш зай­мац­ца?

[caption id="attachment_59478" align="alignnone" width="600"]Беларускі ёг Васіль Поляк не толькі гнуткі, але і вельмі абаяльны. Беларускі ёг Васіль Поляк не толькі гнуткі, але і вельмі абаяльны.[/caption]

Ва­сіль, да­рэ­чы, за­га­дзя вы­ра­шыў, на што па­тра­ціць пры­за­выя сто міль­ё­наў, ка­лі ме­на­ві­та яму ўсміх­нец­ца ўда­ча: «На раз­віц­цё тан­ца­валь­на­га мас­тац­тва і ў Ма­зы­ры, і на­огул у Бе­ла­ру­сі. Ну, і на ся­бе пэў­ную част­ку па­тра­чу, а то ад ак­тыў­ных за­ня­ткаў усё адзен­не рвец­ца. Але най­перш мне ці­ка­ва па­ву­чыц­ца ча­мусь­ці но­ва­му, па­слу­хаць пра­фе­сій­ныя па­ра­ды ад суд­дзяў і раз­ві­вац­ца».

«Шу­ка­е­це та­лен­ты? Іх ёсць у мя­не»

Мно­гія спра­ба­ва­лі ўра­зіць фо­ку­са­мі і ілю­зі­я­мі — 13-га­до­вы Ар­цём, на­прык­лад, па­каз­ваў жу­ры, як пра­цуе «мен­таль­ная ма­гія», і мно­гіх та­кі пе­ра­ка­наў! Бы­лі і тру­кі з кар­та­мі, і «вя­сель­ныя» за­ба­вы, і бар­мен-шоу, і на­ват пес­каг­ра­фія... Шэ­раг кан­кур­сан­таў чы­та­лі вер­шы ўлас­на­га са­чы­нен­ня, ад лі­рыч­ных да па­тры­я­тыч­ных, якіх ха­пі­ла б на тоў­сты збор­нік. «За­свя­ці­лі­ся» ся­род ін­шых і заў­сёд­ні­кі па­доб­ных твор­чых ад­бо­раў — на­прык­лад, эпа­таж­ны вя­ду­чы за­баў­ляль­ных пра­грам Аляк­сандр Ба­ба­ры­кін, які вы­сту­пае пад псеў­да­ні­мам Алекс Нар­ма­лекс, чар­го­вы раз пры­ме­раў на ся­бе воб­раз Эл­ві­са.

...Ах­вот­ні­каў па­ка­заць ся­бе ў Ма­ла­дзёж­ным тэ­ат­ры эст­ра­ды не мен­ша­ла да поз­ня­га ве­ча­ра. Уся­го ж у кас­тын­гах, якія прай­шлі ва ўсіх аб­лас­ных га­ра­дах, а так­са­ма ў Баб­руй­ску, Ма­ла­дзеч­не і Ба­ра­на­ві­чах, бы­ло па­ка­за­на больш як 700 ну­ма­роў. Пра­фе­сій­ны і ўзрос­та­вы склад раз­на­стай­ны: пры­хо­дзі­лі і 7-га­до­выя дзе­ці, і тыя, ка­му ўжо за 80, і сту­дэн­ты са школь­ні­ка­мі, і бух­гал­та­ры, і бу­даў­ні­кі, і ўра­чы, і двор­ні­кі, і сле­са­ры, і вай­скоў­цы. Пры­чым, ад­зна­ча­юць па­ста­ян­ныя ўдзель­ні­кі твор­чай гру­пы, у ра­ён­ных га­ра­дах кан­ды­да­таў бы­ло больш і яны ака­за­лі­ся яр­чэй­шы­мі, чым у аб­лас­ных цэнт­рах. Для ўдзе­лу ў тэ­ле­ві­зій­ным шоу бу­дзе вы­бра­на не больш як 120 з іх, а са­мыя ці­ка­выя, але «не­фар­мат­ныя» вы­ступ­лен­ні зды­мач­ная гру­па пра­ек­та па­ка­жа ў дзён­ні­ках «Я ма­гу!»

З першых вуснаў

— У мя­не ўжо тры блак­но­ты спі­са­ны за­мет­ка­мі і ўра­жан­ня­мі з кас­тын­гаў ва ўсіх га­ра­дах, — ад­зна­чае ў пе­ра­пын­ку рэ­жы­сёр Глеб Ша­по, — бо прос­та не­маг­чы­ма ўсіх за­пом­ніць: мы фа­та­гра­фу­ем кан­ды­да­таў, пі­шам на ка­ме­ры, а по­тым бу­дзем яшчэ раз пе­ра­гля­даць і вы­бі­раць, ка­го за­про­сім у тэ­ле­шоу.

IMG_0114

Да 20 ліс­та­па­да мы па­він­ны ўжо вы­зна­чыц­ца са спі­сам удзель­ні­каў — вы­кла­дзем яго на сай­це, у са­цы­яль­ных сет­ках, усім па­тэ­ле­фа­ну­ем, каб ве­даць, хто згод­ны, а хто, маг­чы­ма, пе­ра­ду­маў удзель­ні­чаць у шоу. Та­ды пач­нём пра­ца­ваць — спа­чат­ку дыс­тан­цый­на, бу­дзем так­са­ма пры­яз­джаць у га­ра­ды, зды­маць сю­жэ­ты пра кож­на­га ўдзель­ні­ка. Стар­туе шоу ў сту­дзе­ні. Па­пя­рэд­не вы­ра­ша­на, што ў кож­ным ад­бо­рач­ным ці паў­фі­наль­ным шоу бу­дзе па 10 ну­ма­роў, у фі­нал тра­пяць 2 най­леп­шыя: ад­на­го вы­бе­ра пра­фе­сій­нае жу­ры, дру­го­га — гле­да­чы. У фі­на­ле ж га­ла­са­ваць бу­дуць толь­кі гле­да­чы, каб атры­маў­ся са­праў­ды на­род­ны вы­бар.

IMG_0119IMG_0193IMG_0046IMG_0042IMG_0154

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

Фота Надзеі Бужан

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».