Вы тут

Пад ад­ным сон­цам


Над­вя­чо­рак, ста­лі­ца, сто­ма — цяж­кай ру­кой яна кла­дзец­ца на пле­чы, пры­гі­нае да зям­лі, «за­пля­тае» но­гі: сіл, зда­ец­ца — ні­я­кіх! Ды рап­там...

Шыль­да на пра­спек­це (днём яе, ві­даць, ста­вяць — «хат­кай», а ве­ча­рам пры­бі­ра­юць). Два сло­вы там: «Каў­ка і ма­ро­зі­ва».

Асар­ты­мент, ну зга­дзі­це­ся, вуз­кі: без­ліч пунк­таў (на­ват па­блі­зу), дзе зда­ро­жа­ным пра­па­ну­юць больш — не толь­кі ка­ву з ма­ро­зі­вам.

А вось каў­ка з ім толь­кі тут... Па­куль...

Што ўжо ба­дзё­рыць!

Без ко­зы­раў?

«Жыць ста­ла ле­пей, жыць ста­ла ці­ка­вей»! З ча­го б?

По­бач з до­мам ве­тэ­ры­нар­ная ля­кар­ня ад­кры­ла­ся, і ка­го ў яе толь­кі не вя­зуць (на ма­шы­нах, праў­да, час­цей... Але ў аў­то­бу­сах, бы­вае, так­са­ма): са­бак і са­ба­чак — ці не ўсіх па­ме­раў-па­род, ка­тоў і ко­та­чак...

— Во якая ў вас ха­ро­шая, — за­зір­нуў­шы ў спе­цы­яль­ны кош для пе­ра­нос­кі, пры­знае ка­бе­та ў аў­то­бу­се. — У мя­не так­са­ма ёсць: та­кая ўжо чыс­цё­ха...

— І на­ша аку­рат­ная, — за­зна­чае жан­чы­на з «ка­шом».

— ...Та­кая док­тар­ка! — «не чу­ю­чы», хва­ліц­ца яе спа­да­рож­ні­ца. — Бы­вае, раз­ба­ліц­ца мне што, дык яна прый­дзе і на хво­рае мес­ца ля­жа!

— І гэ­тая...

— Ве­дае, бач, — і дзе мне ба­ліць, і коль­кі трэ­ба ля­жаць! — гне сваё гас­па­ды­ня «док­тар­кі».

— На­ша так­са­ма...

— А ве­ча­рам я ся­ду тэ­ле­ві­зар гля­дзець, ад­па­чыць кры­ху, дык і яна са мною...

— Ага...

— ...На ка­ле­ні ўско­чыць і ўжо кур­лы­кае-кур­лы­кае!

Вось на гэ­ту, апош­нюю фра­зу, ка­бе­та з кот­кай не ка­жа ні­чо­га. Ды і што тут ка­заць, ка­лі яе га­да­ван­ка іншай мо­вы не ве­дае.

Доб­ра!

...«На­ступ­ны пры­пы­нак «Уні­вер­сам», — гуч­на аб'­яў­ляе кі­роў­ца і тым са­мым вы­му­шае згар­нуць га­зе­ту, пад­ацца да дзвя­рэй, а «па да­ро­зе», вя­до­ма, згле­дзець, што ту­ды ж з про­ці­лег­ла­га бо­ку кі­руе па­жы­лая ка­бе­та. За спі­най у яе не­ма­лень­кі за­плеч­нік, ля ног — дзве аб'­ём­ныя сум­кі — па­доб­на, з цэг­лай, бо нес­ці іх жан­чы­на не мо­жа: абе­руч пад­цяг­вае на­пе­рад ад­ну, по­тым — дру­гую. Спа­дзя­ец­ца, му­сіць, што хтось да­па­мо­жа, але ах­вот­ных ня­ма... Та­ды яна спы­ня­ец­ца ля ней­чай шы­ро­кай спі­ны, сту­кае ў яе, ні­бы ў тыя дзве­ры, і про­сіць:

— Хлоп­ча, мо­жа, ты да­па­мо­жаш...

Той (да сло­ва, з вя­лі­кай та­ту­і­роў­кай на шыі) за­кла­по­ча­на вы­мае на­вуш­нік, узі­ра­ец­ца ў твар жан­чы­ны: што та­кое, маў­ляў?

— ...Пад­ха­пі вось гэ­тую су­мач­ку! — ка­жа яму ка­бе­та.

— Доб­ра, — кі­вае дзя­цюк, ад­ной ле­вай, што на­зы­ва­ец­ца, па­ды­ма­ю­чы «цэг­лу».

— А мо­жа, — смя­лее та­ды спа­да­рож­ні­ца, — ты і абедз­ве ўзяў бы?

— Доб­ра, — зноў зга­джа­ец­ца хло­пец, ужо ста­вя­чы тыя «су­мач­кі» ля дзвя­рэй: трэ­ба ду­маць, каб на пры­пын­ку ху­цень­ка вы­нес­ці іх з аў­то­бу­са, а са­мо­му ўско­чыць на­зад ды па­ехаць. Ад­нак...

Не з яго­ным шчас­цем, як той ка­заў, бо ка­бе­та не маў­чыць — па­важ­лі­ва па­зі­ра­ю­чы хлоп­цу ў во­чы, яна про­сіць:

— Слу­хай, а мо­жа, у ця­бе ёсць тро­хі ча­су? Мо­жа, ты пра­вёў бы мя­не? Гэ­та не­да­лё­ка, праз ву­лі­цу.

Дзве­ры з гру­ка­там ад­чы­ня­юц­ца, за­чы­ня­юц­ца, але ж чар­го­вае «доб­ра» не глу­шаць.

...Не ве­даю, як ба­бу­ля, а мы гэ­тае сло­ва ўзгад­ваць бу­дзем — кож­ны раз, ка­лі зой­дзе раз­мо­ва пра су­час­ную дрэн­ную мо­ладзь.

Та­ям­ні­ца? Ці на­ват дзве?

Свай­го му­жа, Дзя­ні­са, Ядзя за­ве па-роз­на­му: Дзень, Дзя­нёк, Дзя­нё­чак... Больш лас­ка­вых слоў яна так­са­ма не ба­іц­ца (асаб­лі­ва, ка­лі неш­та про­сіць...). Ну вось на­прык­лад:

— Ка-ха-не-нькі, — пры­па­ўшы бюс­там да яго­най спі­ны (муж на кух­ні ся­дзіць, кі­сель да­пі­вае), шэп­ча на вуш­ка жон­ка. — Ты вы­пад­ко­ва не за­быў­ся, што каст­рыч­нік кан­ча­ец­ца, што ў нас — га­да­ві­на вя­сел­ля?

— Не, — ко­рат­ка ад­гу­ка­ец­ца той і на­сця­ро­жа­на да­дае: — А ты што, бы­ла ў юве­лір­ным?

— Ну да­пус­цім.

— І на­ме­ра­ла сё­мы пярс­цё­нак?

— А хоць бы і так!

— Ну та­ды ска­жы мне, а на­вош­та ён?

— Не ска­жу...

— Ча­му?

— Ну ты ж так­са­ма не ска­жаш, на­вош­та та­бе дзя­ся­тая ву­дач­ка?

Узор сям'і

Ве­ра­сень, вёс­ка, бя­се­да, і столь­кі там пры­го­жых лю­дзей...

Гэ­тая вось чац­вё­рач­ка быц­цам з ней­кай кар­ці­ны сыш­ла: жан­чы­на — са­ма пя­шчо­та: доў­гія ру­ся­выя ва­ла­сы, вя­лі­кія бла­кіт­ныя во­чы, пуль­хныя вус­ны, ме­ся­цаў сем ця­жар­нас­ці ў мяк­кіх фал­дах ве­ча­ро­вай су­кен­кі... І муж­чы­на ў яе да па­́ры — шы­ра­ка­пле­чы, вы­со­кі, у сі­нім дых­тоў­ным кас­цю­ме... А з імі — двое дзе­так-па­год­каў: пры­го­жы хлоп­чык (з баць­кі усе крош­кі па­браў!) і мі­лая («уся ў ма­ці»!) дзяў­чын­ка... Узор сям'і, ка­ра­цей!

Але гэ­та для тых, хто не ве­дае. Што хлоп­чык — му­жаў, ад пер­ша­га шлю­бу, што ён на­огул са сва­ёю ма­май жы­ве... Што да­чуш­ка — жон­чы­на, ад дру­го­га (у пер­шым дзя­цей не бы­ло). А вось трэ­цяе ма­лое ўжо бу­дзе агуль­ным.

Сям'я су­час­на­га ўзо­ру.

Пік­нік па-да­рос­ла­му

Трох­га­до­вы Ян у ста­лі­цы жы­ве. У вёс­ку — да ба­бу­лі з дзе­дам, да ма­ту­лі­на­га бра­та Ро­мы пры­яз­джае ня­час­та. Але ўспа­мі­наў па­кі­дае шмат. Ну вось на­до­ечы ад­чы­ня­юць яны дзве­ры ў кух­ню, а там «кар­ці­на але­ем», што на­зы­ва­ец­ца: уся пад­ло­га ў га­зе­тах-аб­ру­сах... І на іх ча­го ўжо толь­кі ня­ма: цу­кер­кі, пя­чэн­не, агур­кі з па­мі­до­ра­мі...

Ма­лы так­са­ма там. Ся­дзіць па­ся­род ба­гац­ця і сам са­бе га­во­рыць: «Сицас сдесь бу­дет пикник. Сю­да плы­дут мои са­мые луцсие длузья — дзед, ба­ба, Ома...»

...Нех­та не­дур­ны ка­заў, што дзя­цей мець трэ­ба!.. Ха­ця б для та­го, каб по­тым з'я­ві­лі­ся ўну­кі.

Пад ад­ным сон­цам

...Ка­му што пры­вез­ці з чар­го­вай ванд­роў­кі, су­жэн­цы Новакі ўжо не пы­та­юць: ну вя­до­ма ж, дзе­цям — ца­цак, дзяў­ча­там і жан­кам — маг­ні­ці­каў на ха­ла­дзіль­ні­кі ды ней­кіх ша­ліч­каў-ка­сы­нак (і ня­до­ра­га, і ня­цяж­ка), «хлоп­цам» — там­тэй­шых на­по­яў; хрэс­ні­ку, які толь­кі ўсту­пае ў да­рос­лае жыц­цё, чар­го­ва­га асла (каб ве­даў, што ў нас так­са­ма яны су­стра­ка­юц­ца і бы­ва­юць роз­ныя...); цёт­цы Со­ні — но­вы... па­мі­дор, бо яна, як той ка­заў, на іх са­ба­ку з'е­ла: лю­бі­мыя га­тун­кі на нюх рас­па­знае. А ўжо кож­ны з но­вых (тым больш — за­мор­скіх) спа­чат­ку аб­мац­вае, агля­дае, по­тым раз­ра­зае, каб аца­ніць «змес­ці­ва» (на во­ка, на пах, на смак... З сол­лю, без со­лі...). І ўжо на­рэш­це, ка­лі ўсё спа­да­ба­ец­ца, «на­мы­вае» на­сен­ня, каб на­ле­та па­се­яць...

Час­та­ва­ла не­як тым, што вы­рас­ла. І (дзі­ва дзіў­нае!) быц­цам вяр­ну­ла тых па­да­рож­ні­каў у ча­роў­ную Фран­цыю, у Ні­цу, на ры­нак з без­ліч­чу фар­баў і па­хаў, з пры­яз­ны­мі тва­ра­мі ганд­ля­роў і ганд­ля­рак, з за­гад­ка­вай му­зы­кай ін­шай мо­вы, з доў­гі­мі ра­да­мі, на якіх ча­го толь­кі не бы­ло... У тым лі­ку па­мі­до­раў — вя­ле­ных, све­жых, звы­чай­ных і не зу­сім...

Тыя — бы­лі вя­лі­кі­мі, кра­наль­на-пя­шчот­ны­мі, да та­го ж — з ад­мыс­ло­вы­мі «ям­ка­мі», у якія так і кар­це­ла ўклас­ці паль­цы, каб пад­няць, каб узяць у ру­кі:

— Куп­ляй­це, не па­шка­ду­е­це! — трэ­ба ра­зу­мець, гэ­та «ла­па­та­ла» ім ма­дам з ру­ка­мі бе­ла­рус­кай ся­лян­кі — Доб­ры вы­бар!

Як ака­за­ла­ся, і са­праў­ды.

Што, мо­жа, ці­ка­ва: дзе тая Ні­ца? А дзе «ху­тар» цёт­кі Со­ні?! Роз­ная гле­ба, роз­ны клі­мат і, ві­даць, аг­ра­тэх­ні­ка... А па­мі­до­ры вы­рас­лі аку­рат та­кія ж — да­лі­кат­ныя, вя­лі­кія, па­хкія, з «ям­ка­мі» для паль­цаў...

Мо­жа, та­му, што зям­ля — яна ўсю­ды зям­ля. І сон­ца — усю­ды сон­ца...

Аб'­ект асо­ба­га пры­зна­чэн­ня

Пад­ста­ва для зайз­драс­ці (ці прык­лад для пе­рай­ман­ня?): ней­кі ча­ла­век дом бу­да­ваць узяў­ся — на па­гор­ку, на ўскрай­ку вёс­кі. Ды вя­лі­кі, дых­тоў­ны, з жаў­тля­ва­га (бяр­вен­ца ў бяр­вен­ца!) бру­са...

І гро­шай, ві­даць, не на­краў! Бо «аб'­ект» ад лю­дзей не ха­вае (свой учас­так «праз­рыс­тай» сет­кай-ра­бі­цай аб­нёс. А зна­чыць, ха­дзі, хто хо­чаш ды гля­дзі, як жа да тол­ку, як па-май­стэр­ску ўсё там ро­біц­ца: як пад­рас­та­юць сце­ны (ужо і хле­вуш­ка), як ста­вяц­ца крок­вы, за­шы­ва­юц­ца фран­то­ны...

З лю­боўю ся­дзіб­ка бу­ду­ец­ца — для ся­бе, ві­даць, для сва­ёй ся­мей­кі.

Ці для ін­шых так­са­ма? Каб ба­чы­лі, што гэ­та — маг­чы­ма! Каб так­са­ма ха­це­лі...

Ці хоць бы ма­ры­лі...

Ва­лян­ці­на Доў­нар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?