Вы тут

З боку лепш відаць? або 9 міфаў пра чужыя адносіны


Уяў­лен­ні пра чу­жыя ад­но­сі­ны ча­сам пе­ра­шка­джа­юць нам бу­да­ваць свае ўлас­ныя і атрым­лі­ваць за­да­валь­нен­не ад іх. Не­здар­ма мно­гія муж­чы­ны з па­да­зрэн­нем ста­вяц­ца да жа­но­чых «па­ся­дзе­лак». Не, яны не хва­лю­юц­ца, што там мы аб­мяр­коў­ва­ем іх, сва­іх абран­ні­каў. Яны пе­ра­жы­ва­юць, што мы аб­мяр­коў­ва­ем чу­жых — па­раў­ноў­ва­ем і зайз­дрос­цім! А по­тым вяр­та­ем­ся да­до­му з лёг­кай не­за­да­во­ле­нас­цю, якая пры «ўме­лым» жа­но­чым па­ды­хо­дзе мо­жа са­пса­ваць на­строй лю­бо­му муж­чы­ну. Але ж ці трэ­ба гэ­та нам?

Вось са­мыя рас­паў­сю­джа­ныя мі­фы пра чу­жыя ад­но­сі­ны.

1. «Яны моц­на за­ка­ха­ныя»

Дзе б ні зна­хо­дзі­лі­ся ва­ша сяб­роў­ка і яе бой­фрэнд, яны тры­ма­юц­ца за ру­кі, пя­шчот­на гля­дзяць у во­чы ад­но ад­на­му і ца­лу­юц­ца, не са­ро­ме­ю­чы­ся на­ва­коль­ных. А ваш абран­нік на­ват за та­лію вас аб­няць на пуб­лі­цы не хо­ча. Дак­лад­на, ён ужо вас раз­лю­біў!

Мо­жа, і так... Але, хут­чэй за ўсё, ён прос­та ін­шы. Маг­чы­ма, яму не хо­чац­ца дзя­ліц­ца з па­боч­ны­мі людзь­мі тым, што са­праў­ды важ­на для яго. І ад­куль вы ве­да­е­це, што пры­яцель сяб­роў­кі — не звы­чай­ны раў­ні­вец, які «па­зна­чае» тэ­ры­то­рыю? Або не ча­ла­век з дэ­ман­стра­тыў­ным ты­пам асо­бы, яко­му важ­ней па­каз­ваць на­ва­коль­ным сваё жыц­цё, а не пра­жы­ваць яго?

2. «У іх столь­кі агуль­на­га!»

Яны абое лю­бяць фут­бол, ад­да­юць пе­ра­ва­гу ад­ноль­ка­вым жан­рам кі­но, ма­раць аб дзе­цях або ўдзель­ні­ча­юць у ры­цар­скіх тур­ні­рах? А вы і ваш ка­ха­ны — прос­та «не­ба і зям­ля».

Мо­жа, і так... За­тое вам вель­мі ці­ка­ва ўдва­іх — заў­сё­ды ёсць чым па­дзя­ліц­ца, пра што па­спра­чац­ца. Вы ву­чы­це­ся ад­но ў ад­на­го. Да­рэ­чы, ус­пом­ні­це: ка­лісь­ці вы спа­да­ба­лі­ся ад­но ад­на­му — зна­чыць, неш­та агуль­нае ў вас ёсць. Маг­чы­ма, гэ­та «неш­та» не ля­жыць на па­верх­ні: на­прык­лад, вы абое ам­бі­цый­ныя лю­дзі або тай­ныя ра­ман­ты­кі.

3. «Яны зу­сім не сва­рац­ца»

Сяб­роў­ка ні ра­зу не скар­дзі­ла­ся вам на па­во­дзі­ны сва­ёй «па­ло­вы»: яны не б'юць та­лер­кі, не гру­ка­юць дзвя­ра­мі, не «з'яз­джа­юць да ма­мы»... А вы з ва­шым му­жам па­ста­ян­на штось­ці «дзе­лі­це». На­пэў­на, ад­ной­чы вы па­сва­ры­це­ся і ўжо не па­мі­ры­це­ся...

Мо­жа, і так... Але, хут­чэй за ўсё, свар­кі — ваш спо­саб «вы­пус­ціць па­ру» і знай­сці ра­шэн­не. Псі­хо­ла­гі даў­но вы­свет­лі­лі: «за­моўч­ван­не» праб­лем у ад­но­сі­нах па­сту­по­ва «за­бі­вае» гэ­тыя ад­но­сі­ны. А што да­ты­чыц­ца «ідэа­льных» ста­сун­каў сяб­роў­кі, то, мо­жа, вам прос­та вар­та па­ву­чыц­ца ў яе пра­віль­на сва­рыц­ца — без бі­та­га по­су­ду і за­сму­ча­най ма­мы?

4. «Ён ад­гад­вае ўсе яе жа­дан­ні»

І, вя­до­ма, бя­жыць вы­кон­ваць. А ва­ша­му спа­чат­ку трэ­ба 5 ра­зоў на­мяк­нуць, по­тым 3 ра­зы гуч­на ска­заць, а по­тым яшчэ пе­ра­кон­ваць, што без гэ­тых цу­доў­ных зі­мо­вых бо­ці­каў вам прос­та ні­як не абы­сці­ся. Зна­чыць, ён вас не ра­зу­мее...

Мо­жа, і так... Але ж ён не эк­стра­сэнс. Ве­да­е­це, у пры­ро­дзе лю­дзі з раз­ві­тай ін­ту­і­цы­яй су­стра­ка­юц­ца вель­мі рэд­ка. Да та­го ж важ­на не ад­гад­ваць ва­шы жа­дан­ні, а пры­слу­хоў­вац­ца да іх.

5. «Ён яе ўвесь час раў­нуе»

Раў­нуе — зна­чыць ка­хае. А ваш абран­нік ней­кі па­да­зро­на спа­кой­ны...

Мо­жа, і так... Але, хут­чэй за ўсё, раў­нуе той, хто ня­ўпэў­не­ны ў са­бе. Або не ўпэў­не­ны ў ёй. Або сам не бяз­грэш­ны. Або ў зно­сі­нах не ўсё глад­ка...

Вя­до­ма, лю­бой не­сва­бод­най жан­чы­не пры­ем­на ба­чыць пра­яў­лен­не па­чуц­цяў з бо­ку ка­ха­на­га. Але ёсць муж­чы­ны, якія мо­гуць уз­няц­ца вы­шэй за свае сла­бас­ці. А гэ­та зу­сім не не­да­хоп, праў­да?

6. «Яны час­та аб­мяр­коў­ва­юць свае ад­но­сі­ны»

А ваш муж­чы­на на­ват га­то­вы па­чаць шум­на мыць по­суд або пы­ла­со­сіць, толь­кі б па­збег­нуць шчы­рых гу­та­рак. На­пэў­на, ён ба­іц­ца сур'­ёз­ных ад­но­сін...

Мо­жа, і так... Але, хут­чэй за ўсё, ён — нар­маль­ны муж­чы­на, на­стро­е­ны на вы­ра­шэн­не праб­лем, а не раз­мо­вы пра іх. Та­му не псуй­це на­строй ні са­бе, ні яму.

7. «Ён зу­сім не за­гляд­ва­ец­ца на ін­шых жан­чын»

Ваш жа аба­вяз­ко­ва кі­не за­хоп­ле­ны по­гляд на чу­жыя строй­ныя но­гі, на­ват ка­лі ў вас са­мой но­гі як у су­пер­ма­дэ­лі. Ма­быць, ён лі­чыць вас не­да­стат­ко­ва пры­ваб­най ці на­огул — лег­ка­дум­ны...

Мо­жа, і так... Але, хут­чэй за ўсё, ён прос­та горш «мас­кі­ру­ец­ца», чым пры­яцель ва­шай сяб­роў­кі. За­хап­ляц­ца (без зад­ніх ду­мак) ін­шы­мі жан­чы­на­мі для па­лі­гам­ных ад пры­ро­ды муж­чын гэ­так жа ўлас­ці­ва, як для нас, жан­чын, лю­біць пры­го­жыя туф­лі.

8. «Ён па­ста­ян­на до­рыць ёй квет­кі і па­да­рун­кі»

Вы ж атрым­лі­ва­е­це бу­кет ру­жаў на 8 Са­ка­ві­ка і па­да­ру­нак на дзень на­ра­джэн­ня. Ён шка­дуе на вас гро­шай, а зна­чыць — раз­лю­біў...

Мо­жа, і так... А маг­чы­ма, ён прос­та прак­тыч­ны. Як боль­шасць муж­чын, да­рэ­чы. Ка­лі ён ужо за­ва­я­ваў вас, то на­вош­та мар­на­ваць гро­шы на бу­ке­ты-цу­кер­кі, ка­лі мож­на ку­піць но­вы прас у ваш агуль­ны дом?

9. «Дзе­ля яе ён кі­нуў ку­рыць, пай­шоў у спарт­за­лу, стаў ве­ге­та­ры­ян­цам і да т.п.»

А ваш муж­чы­на зу­сім не хо­ча мя­няц­ца дзе­ля вас! Ні на ма­ле­неч­кую ўступ­ку не ідзе, на­ват ба­е­ві­кі гля­дзець пра­цяг­вае. Дак­лад­на, не вель­мі ка­хае!

Мо­жа, і так... Але ён ужо да­рос­лы ча­ла­век, і мя­няц­ца яму па­зна­ва­та. Лю­дзі на­огул мя­ня­юц­ца з цяж­кас­цю, час­цей — да гор­ша­га, яшчэ час­цей — пад на­по­рам аб­ста­він. Ус­пом­ні­це, ён жа спа­да­баў­ся вам ме­на­ві­та та­кім, з не­да­хо­па­мі. Ды і вы так­са­ма не дас­ка­на­лая. Дык ча­му не пры­маць ад­но ад­на­го та­кі­мі, якія вы ёсць?

Ве­ра ФЕ­МІ­НА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».