Вы тут

Шлях да «Вялікай оперы»


Ма­ла­ды ба­ры­тон Вя­лі­ка­га тэ­ат­ра Бе­ла­ру­сі Ілья Сіль­чу­коў вы­ра­шыў па­спра­ба­ваць свае сі­лы ў пра­ек­це «Вя­лі­кая опе­ра», які ажыц­цяў­ляе тэ­ле­ка­нал «Куль­ту­ра». Кож­ны ар­тыст ад па­чат­коў­ца да спе­ва­ка са ста­жам на пра­ця­гу кар'­е­ры ста­ра­ец­ца ўдас­ка­на­ліць сваё май­стэр­ства. У гэ­тай спра­ве, як ні­што ін­шае, да­па­ма­гае ўдзел у раз­на­стай­ных кон­кур­сах аль­бо тэ­ле­ві­зій­ных пра­ек­тах. На жаль, бе­ла­рус­кі ме­ды­я­ры­нак не вы­пус­кае пра­ек­таў, якія ты­чы­лі­ся б опер­на­га мас­тац­тва. Та­му на­шым спе­ва­кам да­во­дзіц­ца ехаць да су­се­дзяў — у Ра­сію.

1-38

Ня­гле­дзя­чы на тое, што ў скар­бон­цы Ільі шмат раз­на­стай­ных кон­кур­саў, дзе ён не раз ста­на­віў­ся лаў­рэ­а­там, спы­няц­ца ён не збі­ра­ец­ца. «Вя­лі­кая опе­ра» — но­вы крок у яго кар'­е­ры:

— Я спра­ба­ваў удзель­ні­чаць у пер­шым се­зо­не гэ­та­га пра­ек­та «Вя­лі­кая опе­ра», але ў апош­ні мо­мант усё са­рва­ла­ся. Толь­кі по­тым зра­зу­меў: уся­му свой час. За гэ­тым пра­ек­там со­чаць як пра­фе­сі­я­на­лы опер­на­га мас­тац­тва, так і ама­та­ры. Аў­ды­то­рыя ве­лі­зар­ная! «Вя­лі­кая опе­ра» дае маг­чы­масць за­явіць пра ся­бе! Эфір­ны час і шэсць пра­фе­сій­ных ну­ма­роў, кам­па­зі­цыі для якіх кож­ны з удзель­ні­каў пад­бі­рае сам. Са­мае скла­да­нае для мя­не — пе­ра­маг­чы хва­ля­ван­не як пе­рад вы­ха­дам на сцэ­ну, так і пе­рад ка­ме­ра­мі. Мне вель­мі хо­чац­ца, каб гэ­ты пра­ект стаў ад­праў­ным пунк­там для но­ва­га эта­пу ў ма­ёй твор­чай кар'­е­ры. Бо, як і лю­бо­му ма­ла­до­му спе­ва­ку, мне хо­чац­ца пе­ра­сяг­нуць са­ма­го ся­бе. І пе­ра­маг­чы свае не­да­хо­пы.

Пра­ект уні­каль­ны тым, што дае маг­чы­масць ма­ла­дым опер­ным спе­ва­кам з роз­ных кра­ін пра­дэ­ман­стра­ваць не толь­кі сваё ва­каль­нае май­стэр­ства, але і мас­тац­тва сцэ­ніч­на­га пе­ра­ўва­саб­лен­ня і та­лент дра­ма­тыч­на­га ак­цё­ра. Ад­на з мэ­таў — на­ву­чыць вы­ка­наў­цаў пра­ца­ваць на ка­ме­ру. А вось ацэнь­ва­юць спе­ва­коў са­праўд­ныя мэт­ры: на­род­ная ар­тыст­ка СССР Але­на Аб­раз­цо­ва; зна­ка­мі­ты му­зыч­ны ме­не­джар Ян Хо­лен­дэр, які на пра­ця­гу 20 га­доў узна­чаль­ваў Вен­скую опе­ру; рэ­жы­сёр, мас­тац­кі кі­раў­нік мас­коў­ска­га му­зыч­на­га тэ­ат­ра «Ге­лі­кон-Опе­ра», на­род­ны ар­тыст Ра­сіі Дзміт­рый Берт­ман; опер­ная спя­вач­ка, на­род­ная ар­тыст­ка РСФСР Га­лі­на Ка­лі­ні­на.

Ілья ўжо тра­піў у паў­фі­нал пра­ек­та. Як яго шлях бу­дзе скла­дац­ца да­лей, да­ве­да­ем­ся, со­ча­чы за эфі­ра­мі кож­ную су­бо­ту на тэ­ле­ка­на­ле «Куль­ту­ра».

Іна КОР­САК

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.