Вы тут

Мелодыя дат


Ама­та­ры пра­фе­сій­на-ака­дэ­міч­най му­зы­кі змо­гуць атрым­лі­ваць аса­ло­ду ад свя­та на пра­ця­гу амаль ме­ся­ца. Па-дру­гое, «Во­сень» дзіў­ным чы­нам, ма­ю­чы сціп­лыя маг­чы­мас­ці, міль­гае ці­ка­вы­мі гас­ця­мі і ба­га­тай пра­гра­май. І па-трэ­цяе, што важ­на, фо­рум ста­но­віц­ца ўдзяч­най пля­цоў­кай для бе­ла­рус­кіх пра­фе­сі­я­на­лаў. Уя­ві­це: з 77 се­зо­наў фі­лар­мо­ніі ўжо 40 іс­нуе «Бе­ла­рус­кая му­зыч­ная во­сень». За гэ­ты час са ста­ту­су дзяр­жаў­на­га фес­ты­валь пе­рай­шоў у фар­мат чыс­та фі­лар­ма­ніч­на­га. Мяр­ку­ю­чы па ўсім, ства­раль­ні­кі яго лю­бяць асаб­лі­ва, ад­сюль і на­сы­ча­насць фо­ру­му.

Ад­крыц­цё ад­бы­ло­ся 28 каст­рыч­ні­ка кан­цэр­там «Вір­ту­о­зы цым­ба­лаў», дзе са­ліс­та­мі бы­лі бе­ла­рус­кі «брыль­янт» Аляк­санд­ра Дзе­ні­се­ня і Мі­ха­іл Ля­вон­чык, пра яко­га з за­слу­жа­най па­ва­гай Мі­ха­іл Ка­зі­нец, мас­тац­кі кі­раў­нік і га­лоў­ны ды­ры­жор На­цы­я­наль­на­га ака­дэ­міч­на­га на­род­на­га ар­кест­ра Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь імя І. Жы­но­ві­ча, ска­заў: «Гэ­та ўжо кла­січ­ны брэнд вы­ка­нан­ня на цым­ба­лах. Ён вы­дат­на аба­ра­няе ін­стру­мен­таль­ны го­лас Бе­ла­ру­сі за мя­жой і па­каз­вае маг­чы­мас­ці гэ­та­га ін­стру­мен­та».

Сё­ле­та ў пра­гра­ме «Му­зыч­най во­се­ні» прад­стаў­ле­ны 9 кра­ін све­ту: роз­ныя жан­ры, ін­стру­мен­ты, тэх­ні­кі, му­зы­ка, ва­кал і ха­рэа­гра­фія. Тут бу­дуць удзель­ні­чаць На­цы­я­наль­ны сім­фа­ніч­ны ар­кестр Бе­ла­ру­сі, Дзяр­жаў­ная ака­дэ­міч­ная ха­ра­вая ка­пэ­ла імя Г. Шыр­мы, ар­кестр імя І. Жы­но­ві­ча, Дзяр­жаў­ны ка­мер­ны хор, Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ан­самбль на­род­най му­зы­кі «Свя­та», Дзяр­жаў­ны ан­самбль тан­ца і ін­шыя ка­лек­ты­вы з ба­га­тым рэ­на­мэ. Да нас пры­е­дзе ар­га­ніст з Нар­ве­гіі Аб­рам Без­аен, скры­пач Фла­ры­ян Дой­тэр з Гер­ма­ніі, ка­лек­тыў «Ба­лот­ныя ка­ва­ле­ры» з Поль­шчы, скры­пач Сця­пан Яко­віч з Маск­вы, струн­ны квар­тэт імя М. Глін­кі ад­туль жа, Ігар Кар­ня­люк з Санкт-Пе­цяр­бур­га. Усё гэ­та ўва­со­біц­ца ў сім­фа­ніч­ных і ка­мер­ных кан­цэр­тах, спа­лу­чэн­ні роз­ных на­прам­каў му­зы­кі, у тым лі­ку джа­за.

Тра­ды­цый­на фес­ты­валь ша­нуе па­мяць вя­лі­кіх му­зыч­ных дзея­чаў і ад­дае да­ні­ну гіс­то­рыі, ад та­го мност­ва кан­цэр­таў пры­све­ча­на юбі­ле­ям знач­ных му­зы­каў, на­прык­лад, кан­цэрт да 300-год­дзя з дня на­ра­джэн­ня Крыс­та­фа Глю­ка (15 ліс­та­па­да), ве­чар па­мя­ці кам­па­зі­та­ра Яў­ге­на Гле­ба­ва (да 85-год­дзя з дня на­ра­джэн­ня) — 21 ліс­та­па­да, «Пры­на­шэн­не на­стаў­ні­ку» да 90-год­дзя з дня на­ра­джэн­ня пра­фе­са­ра Мі­ха­і­ла Со­ла­па­ва з удзе­лам Іга­ра Кар­не­лю­ка (25 ліс­та­па­да).

«Гэ­та цу­доў­ны час. У ім ёсць эле­мен­ты су­му, Але, тым не менш, на­двор'е нам га­во­рыць пра тое, што мы жы­вём, і ра­док пра «очей оча­ро­ванье» як быў дак­лад­ным, так і за­ста­ец­ца. І му­зы­ка, вя­до­ма, да­па­мо­жа нам гэ­та зра­зу­мець. Мы вель­мі спа­дзя­ём­ся, што на­ша па­ста­ян­ная аў­ды­то­рыя і но­выя ама­та­ры кла­січ­най, фальк­лор­най му­зы­кі (а ёсць і ці­ка­выя джа­за­выя пра­гра­мы) прый­дуць да нас. Каб да­ро­га ў бок на­ша­га до­ма, хра­ма мас­тац­тва не за­рас­та­ла», — ска­заў мас­тац­кі кі­раў­нік і га­лоў­ны ды­ры­жор Дзяр­жаў­на­га ака­дэ­міч­на­га сім­фа­ніч­на­га ар­кест­ра Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Ані­сі­маў.

Да­рэ­чы, пер­шы кан­цэрт прай­шоў з анш­ла­гам і пры­стаў­ны­мі крэс­ла­мі.

Ірэ­на КАЦЯЛОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».