Вы тут

Гісторыя аднаго вызвалення


Мас­тац­тва як крок да праў­ды пра ся­бе

Су­свет плы­ве. Вы­гі­на­юц­ца лі­ніі. Сці­ра­ец­ца мя­жа ад­цен­няў і ко­ле­раў. Яны пра­ры­ва­юц­ца ў свя­до­масць ча­ла­ве­ка, імк­ну­чы­ся рас­су­нуць ме­жы. Як мі­ні­мум — ме­жы ўяў­лен­няў пра мас­тац­тва. Пра гар­мо­нію. Пра сэнс твор­час­ці. У гэ­та ўклю­ча­ец­ца, ні­бы­та ўплы­вае, ча­ла­век. Ге­рой. Гля­дач. Аў­тар.

1-35

Бе­ла­рус­кі мас­так Кі­рыл Хло­паў ства­рыў «Кар­ці­ны све­ту, які плы­ве». І вы­ста­ву так на­зваў, якая пра­хо­дзіць у ста­ліч­най га­ле­рэі «Ла­Сандр-арт». Ні­бы­та за­пра­сіў у пла­ван­не кож­на­га, хто га­то­вы да та­го, каб рас­су­нуць ме­жы. Каб зра­зу­мець, што Су­свет — не неш­та та­кое, што не­дзе, не­як і без нас. Каб ста­ла зра­зу­ме­ла: ён у кож­ным. Не, кож­ны ча­ла­век — фак­тыч­на і ёсць зле­пак, ма­дэль Су­све­ту. Ці яго пра­ява. Су­свет да кан­ца і цал­кам не па­зна­ны, так і ча­ла­век да кан­ца не мо­жа ве­даць ся­бе, тое, якія воб­ра­зы, фор­мы і ко­ле­ры за­та­і­лі­ся ў са­мых да­лё­кіх і не­да­сяж­ных ку­точ­ках яго свя­до­мас­ці і ця­лес­най сут­нас­ці.

Аў­тар у та­кое да­лё­кае (мо­жа быць, на­ват на ўсё жыц­цё) і ры­зы­коў­нае (ні­хто не ве­дае дак­лад­на, што но­сіць у са­бе і як яно мо­жа пра­явіц­ца) пла­ван­не за­пра­шае з ра­зу­мен­нем спра­вы. Кі­рыл Хло­паў, на­прык­лад, вось так раз­ва­жае пра гэ­та: «Кож­на­му ча­ла­ве­ку да­ец­ца та­лент і здоль­нас­ці як ін­стру­мент для са­ма­ўдас­ка­на­лен­ня і па­знан­ня Іс­ці­ны. Жы­ва­піс — мой ін­стру­мент і да­па­мо­га да­ве­дац­ца праў­ду пра ся­бе. Кож­ная кар­ці­на — гэ­та аса­біс­тая гіс­то­рыя вы­зва­лен­ня. Вы­зва­лен­ня ад ілю­зій». Важ­на зра­біць крок на­су­страч не­вы­нос­най праў­дзе пра ся­бе са­мо­га.

Ка­лі лас­ка... Арт-псі­ха­тэ­ра­пія ад Хло­па­ва. Най­пер­шы сро­дак у ёй — ко­лер. Фор­мы рэ­аль­нас­ці ні­бы­та рас­тва­ра­юц­ца ў ко­ле­рах. Ко­лер мо­жа быць срод­кам вы­мя­рэн­ня. Вы мо­жа­це спа­чат­ку за­да­цца пы­тан­нем: што гэ­та? Ня­ўжо ў свя­до­мас­ці та­кія раз­мы­тыя фор­мы? Ня­ўжо ў ёй жы­вуць ней­кія дзіў­ныя, ча­сам вар'­яц­кія воб­ра­зы, прос­та ся­дзяць не­дзе там ці­хень­ка да па­ры? Ня­ўжо ад іх мож­на па­зба­віц­ца і пе­ра­плыць у ін­шае вы­мя­рэн­не? У Вя­лі­кае Зя­лё­нае, як пер­ша­па­чат­ко­вую ва­ду для ўся­го... Час — з'я­ва ад­нос­ная, а мас­тац­тва гэ­та мо­жа вель­мі яск­ра­ва пе­ра­даць — праз аб­стракт­ныя ра­бо­ты.

1-36

Ад­мет­ная ры­са гэ­та­га кі­рун­ку — яно ўмее рас­соў­ваць ме­жы. Яно ўмее рас­соў­ваць ме­жы ўяў­лен­ня пра мас­тац­тва. І ро­біць маг­чы­мас­ці твор­час­ці не­аб­ме­жа­ва­ны­мі. Вось і мін­ча­нін Кі­рыл Хло­паў, які па­чы­наў спа­сці­гаць мас­тац­тва па­вод­ле ай­чын­най шко­лы ў ву­чэль­ні імя Гле­ба­ва, гэ­та, ві­даць, ура­зу­меў. Пры­нам­сі, рас­су­нуў ме­жы для ся­бе як для твор­цы: ён удзель­ні­чаў у між­на­род­ных вы­ста­вах, яго тво­ры зна­хо­дзяц­ца ў пры­ват­ных ка­лек­цы­ях у роз­ных кра­і­нах све­ту.

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.