Вы тут

Кілаграм хурмы па кошце мяса


А за коль­кі ад­да­дуць гар­буз на Хэ­лоў­ін?

…Пры­лаў­кі пры­ем­на ра­ду­юць во­ка і вы­гля­да­юць па-свя­точ­на­му яр­ка: на­строй ства­ра­юць доў­га­ча­ка­ная хур­ма, пу­за­тыя «ша­ры» гра­на­таў, аран­жа­выя ман­да­ры­ны і вя­ліз­ныя, быц­цам з каз­кі пра Па­пя­луш­ку, гар­бу­зы. Да­рэ­чы, асар­ты­мент апош­ніх вя­лі­кі: ма­лень­кія дэ­ка­ра­тыў­ныя пла­ды мож­на на­быць па 7 ты­сяч руб­лёў за шту­ку. Вя­лі­кія пра­да­юць і цал­кам, і па част­ках, для ка­шы і для… свя­та. «Па якім кош­це гар­буз? — пы­та­ю­ся ў пра­даў­шчы­цы, якая, акі­нуў­шы мя­не по­зір­кам, маг­чы­ма, пры­ня­ла за школь­ні­цу. «Ёсць па 15, але ка­лі вам трэ­ба для Хэ­лоў­і­на, мо­жам пра­па­на­ваць і тан­ней­шыя ва­ры­ян­ты — па 8–12 ты­сяч за кі­ла­грам», — па­ве­да­мі­ла яна.

І ўсё ж, не­су­мнен­ны фа­ва­рыт се­зо­ну — гэ­та хур­ма. На Ка­ма­роў­цы прад­стаў­ле­ны два па­пу­ляр­ныя га­тун­кі — «Ка­кі» і «Ша­ка­лад­ны ка­ра­лёк»: яны аль­бо ідуць па ад­ным кош­це — 22 ты­ся­чы, аль­бо за пер­шыя про­сяць на 10 ты­сяч больш. Праў­да, у ад­ным мес­цы хур­ма па­бі­ла ўсе рэ­кор­ды: за кі­ла­грам сма­ка­ты пра­сі­лі 150 ты­сяч!

Па­ла­са­тыя ка­ву­ны яшчэ «тры­ма­юць» пры­лаў­кі, але зболь­ша­га — яга­ды не­вя­лі­кія. Ёсць і па 5, і па 10 ты­сяч за кі­ла­грам. Зя­лё­ныя ба­на­ны — па 9 ты­сяч, а больш пры­выч­ныя нам, жоў­тыя спе­лыя, мож­на ку­піць у ся­рэд­нім па 18 ты­сяч руб­лёў за кі­ла­грам. Цэ­ны на ава­ка­да не над­та змя­ні­лі­ся: яны ва­га­юц­ца ад 25 да 35 ты­сяч за кі­ла­грам. Праў­да, рэд­кі­мі «гас­ця­мі» ста­лі ана­на­сы: за­раз пра­па­ну­юць па 40 ты­сяч за кі­ла­грам. За­тое на пры­лаў­ках з'я­ві­лі­ся і за­мор­скія пла­ды — фей­хоа, на­сы­ча­ныя ёдам, якія па­ды­хо­дзяць для кам­по­таў і ва­рэн­ня. Каш­туе за­мор­ская «шту­ка» ня­ма­ла — 50 ты­сяч за кі­ла­грам. Што ці­ка­ва, амаль па та­кім кош­це ідуць і не­ка­то­рыя га­тун­кі па­мі­до­раў. «Чор­ны прынц» — за 35 ты­сяч, а ма­лі­на­выя пры­га­жу­ны «ва­жаць» па 60 ты­сяч за кі­ла­грам. Лю­дзі ах­вот­на пе­ра­бі­ра­юць та­ма­ты, вы­бі­ра­ю­чы ме­на­ві­та чыр­во­ныя і спе­лыя — пін­скія аль­бо хер­сон­скія. Вель­мі сім­па­тыч­ныя ай­чын­ныя па­мі­до­ры не­вя­ліч­кія і чыр­во­ныя, знай­шлі­ся па доб­рым кош­це — 25 ты­сяч. «Дай­це мне шэсць шту­чак гэ­тых па­мі­до­раў. Трэ­ба пра­ве­рыць, бо над­та яны цвёр­дыя — маг­чы­ма, без сма­ку зу­сім», — ад­зна­чы­ла мая су­сед­ка. Бе­ла­рус­кія агур­кі пра­па­ну­юць як па 18, так і па 23 ты­ся­чы. Рэ­пу мож­на знай­сці і па 10 ты­сяч, і па 20 ты­сяч за кі­ла­грам. А пу­чок не над­та буй­ной ра­дыс­кі ад­да­юць за 15 ты­сяч. Ка­бач­кі ў ся­рэд­нім каш­ту­юць 23 ты­ся­чы. Па та­кім кош­це ідуць і бак­ла­жа­ны. Пры­го­жыя вя­лі­кія бу­ра­кі, аку­рат на бор­шчык, каш­ту­юць 8 ты­сяч. Све­жая ка­пус­та ідзе па 5 ты­сяч за кі­ла­грам, а за ква­ша­ныя пры­сма­кі да­вя­дзец­ца ад­даць ужо 30 ты­сяч. Ка­рыс­ныя бро­ка­лі і квяцістая пры­клад­на па ад­ной ца­не — 20 ты­сяч за кі­ла­грам.

«Дру­гі хлеб» пра­да­юць па роз­ных цэ­нах, у за­леж­нас­ці ад га­тун­ку і якас­ці пра­дук­ту. Так, у ся­рэд­нім кі­ла­грам доб­рай буль­бач­кі ця­пер абы­дзец­ца ў 6 ты­сяч за кі­ла­грам.

А што з са­ду? Амаль усе га­тун­кі бе­ла­рус­кіх яб­лы­каў ма­юць адзін кошт — 16 ты­сяч за кі­ла­грам. Гэ­та і «Бе­ла­рус­кі ана­на­са­вы», і «Чор­ны прынц», «Каш­тэль» і «Лі­голь». «Яб­лык-гру­ша» каш­туе ў два ра­зы тан­ней. А вя­ліз­ныя, пры­го­жыя і са­ка­ві­тыя бэ­ры ад­да­юць і па 23 ты­ся­чы за кі­ла­грам, і па 26. Бой­кая пра­даў­шчы­ца ста­віць апош­нюю кроп­ку ў ма­ім кан­чат­ко­вым вы­ба­ры — браць ці не браць: пра­па­нуе па­каш­та­ваць. На смак гру­ша вель­мі са­лод­кая і вель­мі ад­роз­ні­ва­ец­ца ад крам­ных: ва­чэй ад­вес­ці не­маг­чы­ма.

На­пры­кан­цы шпа­цы­ру «Ка­ма­роў­ка» здзі­ві­ла цэ­на­мі на пер­сі­кі — не­на­ту­раль­на вы­со­кі­мі. На цэн­ні­ку вя­лі­кі­мі ліч­ба­мі ня­сціп­ла бы­ло па­зна­ча­на «250»…

Лі­чыль­нік «Звяз­ды»

(Кошт за кі­ла­грам, ка­лі не па­зна­ча­на ін­шае)

Кі­ві — 25 ты­сяч

Ман­да­ры­ны — 18–20 ты­сяч

Апель­сі­ны — 15–25 ты­сяч

Жу­ра­ві­ны — 60 ты­сяч

Шам­пінь­ё­ны — 25–30 ты­сяч

Ві­на­град — 14 –20 ты­сяч

Лі­мон — 18–20 ты­сяч

Кроп — 5–8 ты­сяч (пу­чок)

Морк­ва — 5 ты­сяч

Пят­руш­ка — 5–8 ты­сяч (пу­чок)

Шпі­нат — 8–10 ты­сяч (пу­чок)

Рэ­дзька — 10 ты­сяч

Све­жае са­ла — 65–110 ты­сяч

Яла­ві­чы­на (для фар­шу) — 65 ты­сяч

Сві­ні­на (фі­ле, кум­пяк) — 85–90 ты­сяч

Трус — 130 ты­сяч

Ка­ця­ры­на РА­ДЗЮК.

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.