Вы тут

Лячыць і не калечыць


На чар­го­вым па­ся­джэн­ні се­на­та­ры ўхва­лі­лі змя­нен­ні ў За­кон «Аб ле­ка­вых срод­ках»

Ад­но з са­мых іс­тот­ных но­ва­ўвя­дзен­няў за­ко­на­пра­ек­та — спра­шчэн­не ме­ха­ніз­му рэ­гіст­ра­цыі ле­ка­вых срод­каў. Ка­лі ра­ней пе­ра­рэ­гіст­ра­цыя бы­ла аба­вяз­ко­вай кож­ныя 5 га­доў, то за­раз на ўпер­шы­ню за­рэ­гіст­ра­ва­ны ле­ка­вы сро­дак вы­да­ец­ца рэ­гіст­ра­цый­нае па­свед­чан­не тэр­мі­нам на 5 га­доў, а пас­ля за­кан­чэн­ня гэ­та­га тэр­мі­ну і пры пра­хо­джан­ні пра­цэ­ду­ры па­цвяр­джэн­ня рэ­гіст­ра­цыі вы­да­ец­ца ўжо бес­тэр­мі­но­вае рэ­гіст­ра­цый­нае па­свед­чан­не.

—Дру­гое но­ва­ўвя­дзен­не — упер­шы­ню пры рэ­гіст­ра­цыі но­ва­га ле­ка­ва­га срод­ку ўве­дзе­на па­няц­це ца­ны, — па­ве­да­мі­ла жур­на­ліс­там на­мес­нік стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі па аду­ка­цыі, на­ву­цы, куль­ту­ры і са­цы­яль­ным раз­віц­ці, га­лоў­ны ўрач Гро­дзен­ска­га аб­лас­но­га клі­ніч­на­га кар­дыя­ла­гіч­на­га цэнт­ра Та­ма­ра Даў­га­шэй.— Гэ­та вель­мі ста­ноў­чы мо­мант. Ка­лі фар­ма­цэў­тыч­ная фір­ма жа­дае за­ва­я­ваць тэ­ры­та­ры­яль­ную пра­сто­ру Бе­ла­ру­сі, яна па­він­на сфар­мі­ра­ваць сваю цэ­на­вую па­лі­ты­ку так, каб тая бы­ла на­блі­жа­на да спа­жы­валь­най на гэ­тай тэ­ры­то­рыі.

Ца­на бу­дзе пра­пі­са­на ў бе­ла­рус­кіх руб­лях, у дуж­ках бу­дзе па­зна­ча­ны ва­лют­ны эк­ві­ва­лент, і ца­на не мо­жа быць па­вы­ша­на ўвесь час рэ­гіст­ра­цыі, а так­са­ма пры бес­тэр­мі­но­вай рэ­гіст­ра­цыі, па­тлу­ма­чы­ла се­на­тар. «Гэ­та — аба­ро­на на­шых па­цы­ен­таў і маг­чы­масць па­шы­рыць дыя­па­зон ле­ка­вых срод­каў, ка­лі фір­ма жа­дае за­ста­вац­ца на на­шым рын­ку. Ка­лі гэ­та ім­парт­ны вы­твор­ца, то ён бу­дзе вы­му­ша­ны зні­зіць цэ­ны, бо цэ­ны на ай­чын­ныя прэ­па­ра­ты стрым­лі­ва­юц­ца Мі­ніс­тэр­ствам ахо­вы зда­роўя, каб лю­дзі маг­лі куп­ляць за не­вы­со­кую цану да­стат­ко­ва якас­ныя прэ­па­ра­ты», — пад­крэс­лі­ла Та­ма­ра Даў­га­шэй.

— Пра­ект за­ко­на за­клі­ка­ны са­дзей­ні­чаць па­вы­шэн­ню якас­ці, бяс­пе­кі і эфек­тыў­нас­ці ле­ка­вых срод­каў, удас­ка­на­лен­ню сіс­тэ­мы іх рэа­лі­за­цыі, — за­пэў­ніў пар­ла­мен­та­ры­яў пер­шы на­мес­нік мі­ніст­ра ахо­вы зда­роўя Дзміт­рый Пі­не­віч.

Аб­мер­ка­ван­не за­ко­на­пра­ек­та ў Са­ве­це Рэс­пуб­лі­кі бы­ло ак­тыў­ным. Пы­тан­ні се­на­та­раў да­ты­чы­лі­ся так­са­ма і апош­ніх змя­нен­няў у па­лі­ты­цы рэ­цэп­тур­на­га вод­пус­ку ле­каў. На­мес­нік мі­ніст­ра тлу­ма­чыў за­ка­на­даў­цам, што ў па­рад­ку рэ­цэп­тур­на­га вод­пус­ку, які быў уста­ноў­ле­ны яшчэ ў 2011 го­дзе, ні­чо­га не змя­ні­ла­ся. Па рэ­цэп­тах у нас пра­да­юц­ца асноў­ныя гру­пы ле­каў: сар­дэч­ныя, моц­ныя ан­ты­бі­ё­ты­кі і гар­ма­наль­ныя кант­ра­цэп­ты­вы. Пры­ём ан­ты­бі­ё­ты­каў без кант­ро­лю ўра­чоў пры­вёў да та­го, што бе­ла­ру­сы з'я­да­лі Су­ма­ме­ду на 12 млн до­ла­раў, ска­заў на­мес­нік мі­ніст­ра. У вы­ні­ку, у Бе­ла­ру­сі адзін з са­мых гор­шых па­каз­чы­каў па рэ­зіс­тэн­цыі (су­пра­ціў­лен­ні) ін­фек­цый да ан­ты­бі­ё­ты­каў, што пры­вя­ло, у тым лі­ку, да рэз­ка­га рас­паў­сюдж­ван­ня ту­бер­ку­лё­зу ў кра­і­не, пры­чым не толь­кі ся­род мар­гі­наль­най част­кі гра­мад­ства, а так­са­ма да вы­со­ка­га пра­цэн­ту бяс­плод­нас­ці (да 15% шлюб­ных пар).

«Што ты­чыц­ца та­го, што цяпер усе рэ­цэп­ты па­кі­да­юц­ца ў ап­тэ­цы, гэ­та не­аб­ход­на, каб уба­чыць, што на­са­мрэч рэа­лі­зу­ец­ца па рэ­цэп­тах. Ра­ней рэ­цэпт дзей­ні­чаў 2 ме­ся­цы, ця­пер — да 6 ме­ся­цаў. Мож­на вы­пі­саць 6 рэ­цэп­таў на ад­ным пры­ёме ва ўра­ча і паў­го­да не за­хо­дзіць у па­лі­клі­ні­ку», — га­во­рыць Дзміт­рый Пі­не­віч.

На­мес­нік мі­ніст­ра за­пэў­ніў пар­ла­мен­та­ры­яў, што мі­ніс­тэр­ства вы­пра­ца­ва­ла ме­ра­пры­ем­ствы для па­жы­лых лю­дзей, каб тыя не ад­чу­лі ні­я­кіх ня­зруч­нас­цяў у су­вя­зі з но­ва­ўвя­дзен­ня­мі. Тым не менш чле­ны Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі за­клі­ка­лі кі­раў­ніц­тва ме­ды­цын­скай сфе­ры праз ней­кі час вяр­нуц­ца да гэ­та­га пы­тан­ня, каб пра­ана­лі­за­ваць, ці са­праў­ды рэ­цэп­тур­ная па­лі­ты­ка зруч­ная і ка­рыс­ная для на­сель­ніц­тва.

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.