Вы тут

Высокі прафесіяналізм і ўменне працаваць з людзьмі


Па­він­ны гар­ма­ніч­на спа­лу­чац­ца ў кі­раў­ні­ку

Што трэ­ба для та­го, каб стаць лі­да­рам? Які­мі якас­ця­мі ва­ло­даць, на якія кры­тэ­рыі апі­рац­ца? На гэ­тыя і ін­шыя пы­тан­ні мож­на бы­ло па­чуць ад­каз пад­час аду­ка­цый­на­га фо­ру­му для перс­пек­тыў­на­га кад­ра­ва­га рэ­зер­ву Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці, які  прай­шоў у Асі­по­ві­чах.

Сён­ня лі­дар­ства і кі­ра­ван­не мож­на лі­чыць сі­но­ні­ма­мі. Ме­на­ві­та та­му перс­пек­тыў­ны кад­ра­вы рэ­зерв фар­мі­ру­ец­ца са сту­дэн­таў вы­шэй­шых на­ву­чаль­ных уста­ноў і ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў ва ўзрос­це да 31 го­да, якія ва­ло­да­юць ар­га­ні­за­тар­скі­мі за­дат­ка­мі і ма­юць здоль­нас­ці да кі­раў­ніц­кай дзей­нас­ці. Ву­чо­бу для бу­ду­чых кі­раў­ні­коў ар­га­ні­за­ва­лі Ма­гі­лёў­скі абл­вы­кан­кам і Ака­дэ­мія кі­ра­ван­ня пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. На­мес­нік стар­шы­ні Ма­гі­лёў­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ва­ле­рый Ма­ла­шка ад­зна­чыў, што ву­чо­ба ў та­кім фар­ма­це вель­мі ка­рыс­ная. Важ­на мець жы­выя зно­сі­ны, маг­чы­масць за­даць ней­кае пы­тан­не, па­дзя­ліц­ца во­пы­там. І ёсць на­мер пра­во­дзіць та­кія се­мі­на­ры як ма­га час­цей.

Яшчэ да па­чат­ку фо­ру­му ў фае Асі­по­віц­ка­га рай­вы­кан­ка­ма мож­на бы­ло азна­ё­міц­ца з тэ­ма­тыч­най вы­ста­вай лі­та­ра­ту­ры і ме­та­дыч­ных рас­пра­цо­вак у да­па­мо­гу кі­раў­ні­ку. Удзель­ні­кі атры­ма­лі маг­чы­масць прай­сці спе­цы­яль­нае тэс­ці­ра­ван­не, пры­няць удзел у псі­ха­ла­гіч­ным трэ­нін­гу, па­спра­ба­ваць ся­бе ў ро­лі кі­раў­ні­коў. Пер­шы пра­рэк­тар Ака­дэ­міі кі­ра­ван­ня пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Аляк­сандр Іва­ноў­скі рас­тлу­ма­чыў, на­коль­кі ад­каз­на і мэ­та­аб­грун­та­ва­на сён­ня вя­дзец­ца ад­бор у шэ­ра­гі лі­да­раў. «Ака­дэ­мія атрым­лі­вае ін­фар­ма­цыю аб ма­ла­дых лю­дзях, якія ад­па­вя­да­юць гэ­тым якас­цям, і на пра­ця­гу пэў­на­га ча­су на­зі­рае за іх пос­пе­ха­мі», — ад­зна­чыў ён.

Да­рэ­чы, ся­род ма­ла­дзёж­на­га рэ­зер­ву з Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці боль­шасць прад­стаў­ле­на жа­ноц­кай аў­ды­то­ры­яй. Гэ­та свед­чыць аб тым, што дзяў­ча­ты час­цей рэа­лі­зу­юць свае лі­дар­скія схіль­нас­ці. Ся­рэд­ні ўзрост «рэ­зер­віс­таў» — 27-30 га­доў, з іх ка­ля 26% зна­хо­дзяц­ца ў шлю­бе. Як ста­ноў­чы факт ад­зна­ча­ла­ся, што ся­род ма­гі­лёў­скіх лі­да­раў усе ма­юць вы­шэй­шую аду­ка­цыю. Гэ­та свед­чыць аб вы­со­кім уз­роў­ні іх агуль­най пад­рых­тоў­кі.

На­тал­ля Ду­бін­ка, за­гад­чык ка­фед­ры псі­ха­ло­гіі Ака­дэ­міі кі­ра­ван­ня, ад­зна­чы­ла, што кож­ны па­ві­нен ма­ты­ва­ваць імк­нен­не стаць лі­да­рам і цвя­ро­за ацэнь­ваць свае маг­чы­мас­ці. І шмат ка­му ра­за­брац­ца ў гэ­тым да­па­маг­ло пра­па­на­ва­нае тэс­ці­ра­ван­не.

— Гэ­ты фо­рум ці­ка­вы тым, што дае маг­чы­масць па­спра­ба­ваць ся­бе ў ро­лі кі­раў­ні­ка, вы­сту­піць пе­рад не­зна­ё­май аў­ды­то­ры­яй, — ад­зна­чы­ла сту­дэнт­ка Ма­гі­лёў­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя Ку­ля­шо­ва Ка­ця­ры­на Тка­чо­ва, стар­шы­ня ка­ар­ды­на­цый­на­га са­ве­та сту­дэнц­ка­га са­ма­кі­ра­ван­ня. — Асаб­лі­ва для мя­не ці­ка­ва бы­ло паў­дзель­ні­чаць у прак­тыч­ных за­ня­тках, да­ве­дац­ца аб сва­іх маг­чы­мас­цях і па­раў­наць ся­бе з ін­шы­мі.

У рэ­зер­во­вым спі­се воб­лас­ці сён­ня 54 лі­да­ры. «На гэ­тых лю­дзей ро­біц­ца стаў­ка, — ад­зна­чыў на­чаль­нік упраў­лен­ня ар­га­ні­за­цый­на-кад­ра­вай ра­бо­ты Ма­гі­лёў­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ге­надзь Ге­ра­сі­мен­ка. — Па вы­ні­ках су­стрэ­чы бу­дзе ство­ра­ны пра­та­кол да­ру­чэн­няў для пра­цоў­ных ка­лек­ты­ваў».

— Сён­ня ак­тыў­на раз­ві­ва­ец­ца эка­но­мі­ка, і нам вель­мі па­трэб­ны пад­рых­та­ва­ныя кі­раў­ні­кі, якія змо­гуць пры­маць ра­шэн­не на­ват у эк­стрэ­маль­ных аб­ста­ві­нах, — пад­крэс­ліў пер­шы на­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Радзь­коў. — Для гэ­та­га шмат ча­го трэ­ба ве­даць і ўмець. У кі­раў­ні­ку па­він­ны гар­ма­ніч­на спа­лу­чац­ца вы­со­кі пра­фе­сі­я­на­лізм і ўмен­не пра­ца­ваць з людзь­мі. Пра­цэс пад­рых­тоў­кі кад­раў па­ві­нен быць ар­га­ні­за­ва­ны з ро­зу­мам. Ён не па­ві­нен быць вы­пад­ко­вым. Важ­на ства­рыць сіс­тэ­му, якая да­па­мо­жа раз­ві­ваць у са­бе лі­дар­скія якас­ці. Дзя­ку­ю­чы шко­ле, БРСМ, уні­вер­сі­тэ­ту. Мо­ладзь ці­ка­віц­ца, як тра­піць у рэ­зерв, але гэ­та не га­ран­туе та­го, што кож­ны ста­не кі­раў­ні­ком. Лі­чу, та­ле­на­ві­ты ўрач не менш каш­тоў­ны, чым кі­раў­нік. Мэ­та гэ­та­га аду­ка­цый­на­га фо­ру­му — даць маг­чы­масць «рэ­зер­віс­там» ад­чуць ад­но ад­на­го, да­ве­дац­ца, як жы­вуць, чым ці­ка­вяц­ца ад­на­год­кі. Праз гэ­ты «ка­нал», праз ак­тыў­ную мо­ладзь мы па­він­ны ўклад­ваць у ро­зу­мы і асноў­ныя каш­тоў­нас­ці жыц­ця, фар­мі­ра­ваць бу­ду­чых кі­раў­ні­коў, пра­фе­сі­я­на­лаў сва­ёй спра­вы, гэ­та зна­чыць фар­мі­ра­ваць зда­ро­вае гра­мад­ства».

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.