Вы тут

З дармаедамі на Міншчыне будуць змагацца


У Мін­скай воб­лас­ці бу­дзе на­да­вац­ца знач­ная ўва­га вы­яў­лен­ню дар­ма­е­даў. Аб гэ­тым за­явіў стар­шы­ня Мінск­ага аб­лас­но­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та Ся­мён Ша­пі­ра.

«З імі трэ­ба зма­гац­ца. І гэ­та факт», — ад­зна­чыў кі­раў­нік цэнт­раль­на­га рэ­гі­ё­на. У гэ­тым ён пе­ра­ка­наў­ся на прак­ты­цы. Праб­ле­му са­цы­яль­на­га дар­ма­ед­ства і дзяр­жаў­на­га ўтры­ман­ства ў кан­крэт­ным рэ­гі­ё­не Ся­мён Ба­ры­са­віч спра­ба­ваў вы­ра­шыць яшчэ на па­са­дзе стар­шы­ні Гро­дзен­ска­га абл­вы­кан­ка­ма.

Спра­ва ў тым, што прад­пры­маль­ныя лю­дзі Гро­дзен­шчы­ны ў свой час на­ла­дзі­лі вы­ваз буй­ных пар­тый цы­га­рэт, па­лі­ва за мя­жу. За адзін рэйс яны ме­лі пры­бы­так у ты­ся­чу до­ла­раў. Падчас пра­вер­кі ўда­ло­ся вы­явіць, што гэ­тыя дзял­кі ка­та­юц­ца як сыр у мас­ле, ва ўлас­нас­ці кож­на­га — па пяць ка­тэ­джаў. Ра­зам з тым, яны не пла­ці­лі па­дат­каў, ка­рыс­та­лі­ся ўсі­мі дзяр­жаў­ны­мі да­бро­та­мі, як і іх пра­цу­ю­чыя су­ай­чын­ні­кі. У су­вя­зі з гэ­тым Ся­мён Ша­пі­ра пра­па­ноў­ваў увес­ці лі­міт па­лі­ва, што вы­во­зіц­ца за мя­жу. Тыя, хто пе­ра­вы­сіў уста­ноў­ле­ныя нор­мы, па­він­ны за­пла­ціць па­да­так. За гэ­тыя срод­кі мож­на бы­ло б доб­ра­ўпа­рад­коў­ваць да­ро­гі, аб'­ек­ты пры­да­рож­на­га сэр­ві­су, мес­цы для ад­па­чын­ку. Але ідэя не знай­шла пад­трым­кі, па­коль­кі на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі дзей­ні­чае адзі­нае за­ка­на­даў­ства і на мес­цах не ма­юць пра­ва ўво­дзіць свае па­да­ткі.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ.

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.