Вы тут

Вялікі хакей зноў у Мінску!


Бе­ла­рус­кая ста­лі­ца рых­ту­ец­ца пры­маць вось­мы між­на­род­ны тур­нір па ха­кеі ся­род юні­ёр­скіх ка­ман­даў «Ку­бак Прэ­зі­дэнц­ка­га спар­тыў­на­га клу­ба». Упер­шы­ню гэ­тыя спа­бор­ніц­твы прай­шлі ў 2007 го­дзе. За гэ­ты час тур­нір стаў вель­мі прэ­стыж­ным як у на­шай кра­і­не, так і за яе ме­жа­мі, а яго бы­лыя ўдзель­ні­кі ўжо гу­ля­юць за клу­бы НХЛ, КХЛ, а так­са­ма за да­рос­лыя збор­ныя сва­іх кра­ін.

Ня­змен­ны­мі ўдзель­ні­ка­мі спа­бор­ніц­тва­ў з'яў­ля­юц­ца ка­ман­ды Ра­сіі і Бе­ла­ру­сі. У роз­ныя га­ды да гэ­тых збор­ных да­лу­ча­лі­ся ка­ман­ды з ін­шых кра­ін. Сё­ле­та, на­прык­лад, ра­зам з бе­ла­рус­кі­мі і ра­сій­скі­мі ха­ке­іс­та­мі на мін­скі лёд вый­дуць іх ра­вес­ні­кі з Лат­віі і Сла­ва­кіі. Пе­ра­мож­цу тур­ні­ру вы­зна­чаць па кру­га­вой сіс­тэ­ме.

Пер­шы­мі на пля­цоў­ку «Чы­жоў­ка-Арэ­ны» вый­дуць збор­ныя Ра­сіі і Лат­віі. Матч-ад­крыц­цё ад­бу­дзец­ца 6 ліс­та­па­да. Га­лоў­ныя прэ­тэн­дэн­ты на тра­фей — ка­ман­ды Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі. Ме­на­ві­та гэ­тыя дзве збор­ныя сем ра­зоў дзя­лі­лі па­між са­бой пе­ра­мо­гу ў спа­бор­ніц­твах. Пяць ра­зоў тры­ум­фа­та­ра­мі ста­на­ві­лі­ся ра­сі­я­не (2007, 2010—2013 гг.) і двой­чы — бе­ла­ру­сы (2008-2009 гг.).

Што­год кра­і­ны-ўдзель­ні­цы імк­нуц­ца пры­вез­ці ў Мін­ск наймац­ней­шых гуль­цоў, бо для ка­ман­даў «Ку­бак Прэ­зі­дэнц­ка­га спар­тыў­на­га клу­ба» — важ­ны этап пад­рых­тоў­кі да га­лоў­ных між­на­род­ных стар­таў се­зо­на. Ме­на­ві­та та­му за га­ды свай­го іс­на­ван­ня спа­бор­ніц­твы ста­лі вель­мі па­пу­ляр­ны­мі як у на­шай кра­і­не, так і за яе мя­жой.

Пры­ходзь­це пад­тры­маць сваю ка­ман­ду!

Да­ры­на ЗА­ПОЛЬ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.