Вы тут

«Паспяховым нельга проста быць, ім можна толькі стаць...»


У рамках адкрытага дыялогу "Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня", які абвясціла грамадскае абъяднанне "БРСМ", "Чырвонка" працягвае змяшчаць меркаванні маладых людзей з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Плануецца, што ўсе агучаныя ідэі, канцэпцыі, праграмы, стратэгіі і інавацыі ў сферы маладзёжнай палітыкі будуць акумуляваны для ўнясення прапаноў у рэспубліканскія органы дзяржаўнай улады. Тэмы, пытанні, праблемы і прапановы, узнятыя падчас правядзення адкрытага дыялогу, стануць асновай для вызначэння новага вектара ў рабоце з моладдзю - як з боку грамадскіх фарміраванняў, так і з боку органаў дзяржаўнай улады.

Ва­дзім ГРА­ЧОЎ, стар­шы­ня пра­фка­ма сту­дэн­таў Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га пе­да­га­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя Мак­сі­ма Тан­ка:

5-29(1)

— Раз­гля­да­ю­чы та­кое важ­нае пы­тан­не, мы па­він­ны яс­на ўсве­дам­ляць, якая яна — сён­няш­няя мо­ладзь. У па­раў­на­нні з па­пя­рэд­ні­ка­мі мо­ладзь — ін­шая: не гор­шая ці леп­шая, а зу­сім ін­шая. Су­час­ныя ма­ла­дыя лю­дзі больш ды­на­міч­ныя, ма­юць больш кан­крэт­ныя жыц­цё­выя мэ­ты, та­му і імк­нуц­ца атры­маць усё і ад­ра­зу. У эпо­ху імк­лі­ва­га раз­віц­ця ін­фар­ма­цый­на­га гра­мад­ства, па­ста­ян­на­га па­ве­лі­чэн­ня аб'­ёму са­май роз­най ін­фар­ма­цыі важ­на вель­мі апе­ра­тыў­на і пра­віль­на рэ­ага­ваць на вы­клі­кі су­час­на­га све­ту. На мой по­гляд, сён­ня ня­ма па­трэ­бы ў ства­рэн­ні да­дат­ко­вых дзяр­жаў­ных ін­сты­ту­таў, якія б ка­ар­ды­на­ва­лі ма­ла­дзёж­ную па­лі­ты­ку; маг­чы­ма, не­аб­ход­на на­даць ад­па­вед­ны ста­тус ці па­шы­рыць паў­на­моц­твы іс­ну­ю­чых дзяр­жаў­ных ін­сты­ту­таў, ад­каз­ных за дзяр­жаў­ную ма­ла­дзёж­ную па­лі­ты­ку. На­ват са­мо сло­ва­злу­чэн­не «ма­ла­дзёж­ная па­лі­ты­ка» пад­каз­вае, што гэ­та не толь­кі па­лі­ты­ка для мо­ла­дзі, але і па­лі­ты­ка, якую ме­на­ві­та мо­ладзь па­він­на фар­мі­ра­ваць. А для гэ­та­га на­шы ма­ла­дыя лю­дзі па­він­ны ва­ло­даць не­аб­ход­ны­мі кам­пе­тэн­цы­я­мі. Ас­но­вай для эфек­тыў­най рэа­лі­за­цыі ма­ла­дзёж­най па­лі­ты­кі па­він­на стаць, ка­неш­не, якас­ная аду­ка­цыя. І па­чы­наць трэ­ба, без­умоў­на, з сіс­тэ­мы ся­рэд­няй аду­ка­цыі.

Апош­нім ча­сам у кра­і­не шмат ува­гі на­да­ец­ца шко­ле. І па­зі­тыў­ныя зме­ны ўжо ві­да­воч­ныя. На­прык­лад, вяр­та­ец­ца про­філь­нае на­ву­чан­не на ІІІ сту­пе­ні ся­рэд­няй аду­ка­цыі. Гэ­та да­зво­ліць юна­кам і дзяў­ча­там яшчэ да за­кан­чэн­ня шко­лы вы­зна­чыц­ца, што ім больш бліз­кае і ці­ка­вае, што спат­рэ­біц­ца ў бу­ду­чы­ні. І не трэ­ба гэ­та­га ба­яц­ца, та­му што за спро­ба­мі «ўпіх­нуць» у школь­ні­ка ў рам­ках школь­най пра­гра­мы ўсё, што мож­на, мы ў вы­ні­ку не да­ся­га­ем мэ­ты. Не­аб­ход­на ўжо ў да­школь­ным і пад­лет­ка­вым уз­рос­це «па­се­яць» у дзе­цях лю­боў да род­най мо­вы, гіс­то­рыі і куль­ту­ры. А для гэ­та­га не­аб­ход­на ства­рыць бе­ла­рус­ка­моў­нае ася­род­дзе для бе­ла­рус­кай дзят­вы, і ў пер­шую чар­гу вяр­нуць род­ную мо­ву на тэ­ле­ба­чан­не. Трэ­ба зноў уклю­чыць у школь­ную пра­гра­му прад­мет «Ай­чын­ная і су­свет­ная мас­тац­кая куль­ту­ра», ар­га­ні­зоў­ваць бяс­плат­ныя на­вед­ван­ні вуч­ня­мі тэ­ат­раў і му­зе­яў.

Па­тра­бу­юць пе­ра­гля­ду аду­ка­цый­ныя пра­гра­мы і на да­лей­шых уз­роў­нях аду­ка­цыі. Не­аб­ход­на, каб яны ад­па­вя­да­лі па­тра­ба­ван­ням ін­фар­ма­цый­на­га гра­мад­ства, трэ­ба пры­ві­ваць мо­ла­дзі імк­нен­не да аса­біс­та­га ўстой­лі­ва­га раз­віц­ця. Не трэ­ба па­ло­хац­ца ся­рэд­не- і доў­га­тэр­мі­но­вых аду­ка­цый­ных ін­вес­ты­цый у мо­ладзь. Трэ­ба больш да­вя­раць ёй і да­зва­ляць са­ма­стой­на вы­зна­чаць кі­рун­кі свай­го раз­віц­ця. На жаль, до­сыць час­та за шмат­лі­кі­мі яр­кі­мі за­баў­ляль­ны­мі ак­цы­я­мі ці пра­ек­та­мі не пра­соч­ва­ец­ца, ка­лі жа­да­е­це, ін­тэ­ле­кту­аль­ная і са­цы­яль­ная глы­бі­ня, якая па­він­на пры­сут­ні­чаць з улі­кам па­тра­ба­ван­няў ча­су. У пер­шую чар­гу не­аб­ход­на ства­рыць умо­вы, а так­са­ма рас­пра­ца­ваць ма­ты­ва­цый­ныя ме­ры для та­го, каб ма­ла­дыя лю­дзі імк­ну­лі­ся па­ста­ян­на па­вы­шаць свой пра­фе­сій­ны ўзро­вень. Ня­гле­дзя­чы на імк­лі­вае раз­віц­цё вір­ту­аль­най пра­сто­ры, дыс­тан­цый­ных ме­та­даў на­ву­чан­ня, не­аб­ход­на зра­біць упор на трэ­нін­га­вую фор­му на­ву­чан­ня, на прак­ты­ка­а­ры­ен­та­ва­насць, у рэш­це рэшт, на СЛО­ВА, та­му што ўмен­не пра­віль­на бу­да­ваць уза­е­ма­ад­но­сі­ны па­між людзь­мі ба­зі­ру­ец­ца на ўмен­ні ва­ло­даць сло­вам.

Па­спя­хо­вы ма­ла­ды ча­ла­век, які мае якас­ную аду­ка­цыю і свя­до­мую гра­ма­дзян­скую па­зі­цыю, аба­вяз­ко­ва ство­рыць зда­ро­вую сям'ю, за­бяс­пе­чыць са­бе год­ны за­ро­бак і ад­па­вед­ныя са­цы­яль­на-бы­та­выя ўмо­вы. Лі­чу, што га­лоў­ная за­да­ча праф­са­юзаў у га­лі­не ма­ла­дзёж­най па­лі­ты­кі — пры­віць мо­ла­дзі яс­нае ўсве­дам­лен­не та­го, што па­спя­хо­вым нель­га прос­та быць. Ім мож­на толь­кі стаць дзя­ку­ю­чы ўлас­най упарт­асці і на­стой­лі­вас­ці, эру­ды­цыі і пра­ца­ві­тас­ці, ка­му­ні­ка­бель­нас­ці і крэ­а­тыў­нас­ці. Пе­ра­ка­наў­ся, што ма­ла­дым лю­дзям, якія не прос­та «бы­лі» ў праф­са­ю­зе, а ста­лі яго ак­тыў­най част­кай, пры­ма­лі са­мы не­па­срэд­ны ўдзел у рэа­лі­за­цыі праф­са­юз­ных іні­цы­я­тыў і пра­ек­таў, уда­ец­ца мно­гае і ва ўлас­най кар'­е­ры.

Пад­рых­та­ва­лі На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА і Та­рас ШЧЫ­РЫ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».