Rеd Bull Dооdlе Аrt — гэта конкурс на лепшыя малюнкі сярод моладзі, якія былі створаны на лекцыях ручкай або алоўкам. Але цяпер непрызнаныя геніі, якія раней былі вымушаны хаваць сваю графіку ў канспектах або пакідаць малюнкі на сталах у вучэбных аўдыторыях без подпісу (каб пазбегнуць пакарання), атрымалі магчымасць выставіць сваё мастацтва на ўсеагульны агляд.
Сёлета ў праекце ўзялі ўдзел каля 40 краін і больш як 40 тысяч удзельнікаў. Беларусы загрузілі на афіцыйны сайт конкурсу каля сотні сваіх работ. Падзяліцца сваім «шэдэўрам» мог любы студэнт, які прызвычаіўся бавіць час на лекцыях за маляваннем.
Найлепшыя работы, выбраныя па выніках галасавання ў сацыяльных сетках, былі прадстаўлены на аднадзённай нацыянальнай выставе, дзе любы госць меў магчымасць далучыцца да стварэння вялізнага «калектыўнага дудла», а таксама паўдзельнічаць у іншых мастацкіх конкурсах, такіх, напрыклад, як дудл-бітва.
Фінал міжнароднага конкурсу Rеd Bull Dооdlе Аrt прайшоў у Кейптауне, куды ад Беларусі паляцела фантазійная работа Яны Мазуркевіч. Дарэчы, конкурс праводзіўся ўжо сёмы раз, але глабальная выстава работ-пераможцаў ад кожнай краіны была арганізавана ў сусветнай сталіцы дызайну ўпершыню. А перамога сёлета дасталася прадстаўніку Індыі.
Надзея НІКАЛАЕВА.
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.