Вы тут

Вяртанне Тураўскага Евангелля


Учора на Гомельшчыну вярнуўся самы старажытны кніжны помнік Беларусі — Тураўскае Евангелле ХІ стагоддзя. Яго факсімільнае перавыданне было ўрачыста прэзентавана ў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы.

11-18

Старажытны горад Тураў (некалі сталіца буйнога княства) сёння знаходзіцца на тэрыторыі менавіта гэтага рэгіёна Беларусі. Таму абсалютна заканамерна, што копіі старажытнага рукапісу ў першую чаргу перададзены ў дар бібліятэкам, музеям і навучальным установам Гомельскай вобласці.

Намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша марыць пра тое, каб на Гомельшчыне з'явіўся таксама і арыгінал Тураўскага Евангелля:

— На вялікі жаль, самыя каштоўныя помнікі кніжнай культуры Беларусі сёння апынуліся па-за межамі нашай краіны. Вярнуць іх, засведчыць іх прыналежнасць да беларускай культуры — справа нашага гонару. Выпуск факсіміле — толькі першы крок у гэтым кірунку. Упэўнены, што Тураўскае Евангелле яшчэ вернецца на нашу зямлю.

Тураўскае Евангелле з'яўляецца помнікам славянскага пісьменства. Яго факсімільнае перавыданне стала працягам доўгатэрміновай праграмы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі сумесна з кампаніяй Xerox па ўзнаўленні помнікаў беларускага пісьменства і азнаямленні з імі шырокай грамадскасці. У межах гэтага праекта ў 2012 годзе быў выдадзены віленскі «Буквар» 1767 года — самы ранні з беларускіх буквароў, які захаваўся. Сумесная праграма будзе працягвацца факсімільным перавыданнем іншых помнікаў нашай кніжнай культуры.

Тураўскае Евангелле з'яўляецца самым старажытным рукапісам, створаным на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Яго знайшлі ў Тураве ў 1865 годзе. На палях Евангелля ёсць дадатковыя запісы, два з якіх зроблены ў XVІ стагоддзі ад імені князёў Астрожскіх.

Арыгінал Тураўскага Евангелля (з таго часу, як ён быў знойдзены) захоўваецца ў Бібліятэцы Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх у Вільнюсе.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».