Вы тут

Эканоміць на ўсім, акрамя якасці


Дэ­пу­та­ты Ма­гі­лёў­шчы­ны вы­ву­ча­лі на мес­цах, коль­кі каш­туе са­цы­яль­ны стан­дарт

Кож­ны з нас мо­жа раз­ліч­ваць на той мі­ні­мум ма­тэ­ры­яль­ных да­бро­т і па­слуг, якія дзяр­жа­ва прад­стаў­ляе ў роз­ных сфе­рах жыц­ця. Але час ідзе хут­чэй, чым мя­ня­юц­ца нар­ма­ты­вы. Асаб­лі­ва гэ­ты ды­са­нанс ад­чу­ва­ец­ца ў вяс­ко­вай мяс­цо­вас­ці, дзе коль­касць жы­ха­роў год ад го­да змян­ша­ец­ца, а зна­чыць, пры­хо­дзіц­ца за­кры­ваць шко­лы, паш­то­выя ад­дзя­лен­ні, ін­шыя са­цы­яль­ныя аб'­ек­ты. Утрым­лі­ваць іх за кошт дзяр­жа­вы ста­но­віц­ца ўсё скла­да­ней. Як сэ­ка­но­міць бюд­жэт­ныя срод­кі і ў той жа час не па­крыў­дзіць спа­жыў­ца? Ад­каз на гэ­тае пы­тан­не дэ­пу­та­ты шу­ка­лі пад­час на­вед­ван­ня Глус­ка­га ра­ё­на.

12-7

Ад ста­цы­я­нар­ных да пе­ра­со­вач­ных

Сён­ня ў ра­ё­не пра­жы­вае 14,7 ты­ся­чы ча­ла­век, і што­год вяс­ко­вых жы­ха­роў ста­но­віц­ца на 340–360 ча­ла­век менш. Нех­та па­мі­рае, нех­та мя­няе пра­піс­ку. Але са­цы­яль­ныя стан­дар­ты за­ста­юц­ца ра­ней­шы­мі. Аб тым, як яны вы­кон­ва­юц­ца, мож­на да­ве­дац­ца з афі­цый­на­га сай­та рай­вы­кан­ка­ма. Але ад­на спра­ва — ліч­бы, і зу­сім ін­шая — уба­чыць усё на свае во­чы.

Ура­зіў ра­ён­ны цэнтр са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня на­сель­ніц­тва, бу­ды­нак яко­га ўзве­дзе­ны з да­па­мо­гай даб­ра­чын­най ір­ланд­скай ар­га­ні­за­цыі. У ад­ным па­мяш­кан­ні — ад­дзя­лен­не дзён­на­га зна­хо­джан­ня для ін­ва­лі­даў і па­жы­лых гра­ма­дзян і цэнтр ка­рэк­цый­на-раз­ві­ва­ю­ча­га на­ву­чан­ня і рэ­абі­лі­та­цыі. Тут са­праў­ды ўтуль­на і пры­го­жа: но­вая мэб­ля, су­час­нае аб­ста­ля­ван­не, кам­п'ю­тар­ны клас. У ад­дзя­лен­ні пра­цуе 5 гурт­коў і май­стэр­ня па вы­ра­бе бук­ле­таў, ка­лен­да­роў, на­тат­ні­каў. Імк­нен­не за­раб­ляць са­мім за­слу­гоў­вае толь­кі па­ва­гі, бо ўтры­ман­не ад­на­го ча­ла­ве­ка ў та­кой уста­но­ве — за­да­валь­нен­не не з тан­ных.

Глуск — го­рад не­вя­лі­кі, але гіс­то­ры­ка-края­знаў­чы му­зей і Дом куль­ту­ры пра­цу­юць без страт. Ад да­дат­ко­вых срод­каў тут не ад­мо­ві­лі­ся б, але ўжо тое, што атрым­лі­ва­ец­ца ўклад­вац­ца ў бюд­жэт­ныя нар­ма­ты­вы, па­хваль­на.

На пе­ры­фе­рыі ў мэ­тах эка­но­міі больш рас­паў­сю­джа­ны «пе­ра­со­вач­ныя» па­слу­гі. У аг­ра­га­рад­ку Кат­ка дэ­пу­та­ты па­гля­дзе­лі, як пра­цуе аў­та­лаў­ка. Крам тут ха­пае, але ка­лі аў­та­лаў­ка пры­яз­джае на ад­да­ле­ныя ву­лі­цы, жы­ха­ры толь­кі «за». Стар­шы­ня рай­па Сяр­гей Зуб­чо­нак за­пэў­ніў, што ўвесь не­аб­ход­ны та­вар — у на­яў­нас­ці, а для ін­ды­ві­ду­аль­ных за­явак іс­нуе спе­цы­яль­ная кні­га. На амаль дзве ты­ся­чы вяс­ко­ва­га на­сель­ніц­тва пра­цу­юць 5 аў­та­ла­вак. Ня­даў­на бы­ла на­бы­та шос­тая — на той вы­па­дак, ка­лі ад­на з ма­шын вый­дзе са строю. А ле­там, ка­лі на­сель­ніц­тва пры­рас­тае за кошт га­ра­джан, мож­на бу­дзе зра­біць яшчэ адзін да­дат­ко­вы марш­рут.

12-6

— Ка­лі ў ад­да­ле­ных вёс­ках за­кры­ва­лі­ся ста­цы­я­нар­ныя кра­мы, бы­ло шмат скар­гаў, — пры­знаў­ся стар­шы­ня рай­па. — Але хут­ка лю­дзі зра­зу­ме­лі, што так на­ват зруч­ней. Ма­шы­на пад'­яз­джае амаль да кож­на­га до­ма. А зі­мой на­шы ганд­ляр­кі і ў ха­ту та­вар за­ня­суць, а ка­лі трэ­ба, яшчэ і ва­ды пры­ня­суць з ка­лон­кі.

Не абы­шла ра­ён бо­кам «ап­ты­мі­за­цыя» паш­то­вых ад­дзя­лен­няў. Сё­ле­та тут за­кры­ты 4 з іх. За­ста­ло­ся 16, ад­но — пе­ра­со­вач­нае.

— За кошт та­го, што за­кры­лі страт­ныя ад­дзя­лен­ні су­вя­зі, атры­ма­лі пры­бы­так, — па­ве­да­міў на­чаль­нік Глус­ка­га вуз­ла паш­то­вай су­вя­зі Аляк­сандр Ка­лен­та. — За 9 ме­ся­цаў за­ра­бі­лі 140 міль­ё­наў руб­лёў.

Па сло­вах кі­раў­ні­ка, на­сель­ніц­тва з па­ра­зу­мен­нем ста­віц­ца да та­ко­га вы­ра­шэн­ня праб­ле­мы. Спа­чат­ку, праў­да, бы­лі не­за­да­во­ле­ныя. Вя­до­мая спра­ва: пош­та — са­цы­яль­ны аб'­ект, дзе лю­дзі пры­вык­лі не толь­кі за па­слу­гі пла­ціць, але і ней­кія на­ві­ны аб­мяр­коў­ваць. За­тое за­раз паш­таль­ён пен­сіі ад­ра­зу на дом пры­но­сіць, а за­ад­но бя­рэ гро­шы за па­слу­гі і на­ват пры­мае за­ка­зы на пэў­ны та­вар.

На­вош­та на­за­па­шваць смец­це?

У сва­іх імк­нен­нях за­бяс­пе­чыць якас­нае аб­слу­гоў­ван­не глус­кія ка­му­наль­ні­кі на­ват пе­ра­ста­ра­лі­ся. На­прык­лад, пры амаль 99% ахо­пе на­сель­ніц­тва са­ні­тар­най ачыст­кай у Глус­ку і больш чым на 95% у ра­ё­не, тут, акра­мя па­лі­го­на цвёр­дых ад­хо­даў, іс­нуе 14 мі­ні-па­лі­го­наў і 55 пля­цо­вак ча­со­ва­га скла­дзі­ра­ван­ня бы­та­вых ад­хо­даў.

— На­вош­та так шмат, ка­лі Жыл­кам­гас за­клю­чае да­га­во­ры з людзь­мі і згод­на з гра­фі­кам за­бі­рае смец­це? — здзіў­ля­ец­ца стар­шы­ня Ма­гі­лёў­ска­га аб­лса­ве­та Ана­толь Іса­чан­ка. — Не трэ­ба ка­ля кож­най ха­ты ра­біць звал­ку. На мой по­гляд, пля­цо­вак быць не па­він­на, для збо­ру смец­ця хо­піць іс­ну­ю­чых па­лі­го­наў. Два ці пяць — трэ­ба вы­зна­чыц­ца. Ас­тат­нія трэ­ба пры­браць.

З бы­тоў­кай так­са­ма ёсць не­да­пра­цоў­ка, лі­чыць стар­шы­ня аб­лса­ве­та. Сё­ле­та за 9 ме­ся­цаў стра­ты па сель­скіх комп­лекс­ных пры­ём­ных пунк­тах у ра­ё­не скла­лі 218 міль­ё­наў руб­лёў! На­ват больш, чым ле­тась за год. Вяс­коў­цам пра­да­стаў­ля­юц­ца па­слу­гі па ра­мон­це швей­ных вы­ра­баў, абут­ку, мэб­лі, тэ­ле- і ра­дыё­апа­ра­ту­ры і ін­шае — уся­го 11 па­зі­цый. Не­ка­то­рыя, зда­ец­ца, не мя­ня­лі­ся яшчэ з са­вец­ка­га пе­ры­я­ду, ка­лі ад­чу­ваў­ся не­да­хоп праль­ных ма­шын і фо­та­апа­ра­таў.

— А ча­му б не па­спра­ба­ваць шыць спец­адзен­не для мяс­цо­вых ра­бот­ні­каў? — спы­таў Ана­толь Іса­чан­ка. — Мы па­куль пра­цу­ем шаб­лон­на: стрыж­ка, ра­монт ха­ла­дзіль­ні­каў, тэ­ле­ві­за­раў. За­раз што, ха­ла­дзіль­ні­кі час­та ла­ма­юц­ца? Ку­піў — і ён пра­цуе шмат га­доў. Ці трэ­ба зай­мац­ца ра­мон­там? Ёсць жа шмат ін­шых кі­рун­каў. У вёс­цы мож­на ста­ро­му ча­ла­ве­ку ад­ра­ман­та­ваць ага­ро­джу, дах пад­пра­віць, дро­вы па­ка­лоць, пры­браць у до­ме, ага­род уз­араць. Дзе­ці, ка­лі пры­яз­джа­юць да сва­іх баць­коў, не заў­сё­ды гэ­ты­мі спра­ва­мі зай­ма­юц­ца. Звы­чай­на ў іх прос­та не ха­пае ча­су.

12-81

24 міль­ё­ны — на вуч­ня

Мож­на бяс­кон­ца шка­да­ваць аб тым, што за­кры­ва­юц­ца ма­ла­кам­плект­ныя шко­лы ў на­шых вёс­ках. Але ка­лі ні­чо­га не мя­няць, лепш жыць не пач­нём. Лі­чы­це са­мі: у го­ра­дзе на ўтры­ман­не ад­на­го вуч­ня па­трэб­на 1,37 міль­ё­на руб­лёў, а вось на вёс­цы — амаль 24 міль­ё­ны. Ад­чу­ва­е­це роз­ні­цу? Тое ж са­мае да­ты­чыц­ца і ін­шых уста­ноў. Чым менш лю­дзей, тым да­ра­жэй утрым­лі­ваць тыя ці ін­шыя аб'­ек­ты.

— Са­цы­яль­ныя стан­дар­ты — гэ­та не дог­ма, — лі­чыць стар­шы­ня Асі­по­віц­ка­га рай­са­ве­та Аляк­сандр Пу­зік. — За­да­ча ра­ён­ных улад — удас­ка­на­ліць сіс­тэ­му — неш­та за­крыць, ушчыль­ніць. Ка­лі вяс­ко­вы ву­чань абы­хо­дзіц­ца ў ра­зы да­ра­жэй за га­рад­ско­га, мо­жа, трэ­ба больш уваж­лі­ва вы­ву­чыць мэ­та­згод­насць та­кой шко­лы. Ка­лі гэ­та пы­тан­не ак­ту­аль­нае для Асі­по­віц­ка­га ра­ё­на, то для та­го ж Глус­ка­га, які ў тры ра­зы мен­шы, яно так­са­ма іс­нуе. Ра­зам мы шу­ка­ем шля­хі вы­ра­шэн­ня та­кіх праб­лем.

— Тое, што мы аб­мяр­коў­ва­ем вы­ка­нан­не сац­стан­дар­таў на пры­кла­дзе не­каль­кіх ра­ё­наў, асаб­лі­ва каш­тоў­на, — упэў­не­ны стар­шы­ня Глус­ка­га рай­са­ве­та Анд­рэй Баб­роў­нік. — Наш ра­ён быў абра­ны не та­му, што ён гор­шы ў чымсь­ці ці па­ка­заль­ны. Га­лоў­най мэ­тай бы­ло раз­гле­дзець ме­на­ві­та са­цы­яль­ныя стан­дар­ты. На мес­цах яны ў асноў­ным на­ват пе­ра­вы­кон­ва­юц­ца, але трэ­ба ра­зу­мець, ча­го гэ­та каш­туе.

Бываюць і «перакосы»

Пра­цу дэ­пу­та­таў у Глус­ку мож­на з ад­ноль­ка­вым пос­пе­хам на­зваць се­мі­на­рам, ву­чо­бай, на­ра­дай.

«Каб зна­хо­дзіць ап­ты­маль­ныя ра­шэн­ні, мы вы­ра­шы­лі раз у ме­сяц ці ў два збі­рац­ца на ба­зе ад­на­го з ра­ё­наў і гля­дзець, ча­му там мож­на па­ву­чыц­ца ці, на­ад­ва­рот, як паў­плы­ваць на сла­быя мес­цы, — ка­жа Ана­толь Іса­чан­ка. — У кож­на­га стар­шы­ні рай­са­ве­та бу­дзе шанц вы­ка­зац­ца, унес­ці сваю пра­па­но­ву. На­прык­лад, у Глус­кам ра­ё­не доб­ра ар­га­ні­за­ва­ны збор ма­ла­ка. Усю­ды праб­ле­мы, а тут пры­ват­ні­кі пра­цу­юць, аб­слу­гоў­ва­юць больш за дзве сот­ні да­моў. І лю­дзям доб­ра, і прад­пры­маль­ні­кам.

Мяс­цо­выя ўла­ды са­мі за­ці­каў­ле­ны ў та­кіх су­стрэ­чах. Бы­вае, во­ка «за­мыль­ва­ец­ца», а бы­вае, пад­на­ча­ле­ныя не ўсё ска­жуць. А ка­лі ра­зам раз­бі­рац­ца, усё на­ві­да­во­ку. У асноў­ным сац­стан­дар­ты вы­кон­ва­юц­ца, але іх трэ­ба ка­рэк­та­ваць. Част­ка з іх сён­ня не та­кая ак­ту­аль­ная, як ра­ней. Су­стра­ка­юц­ца і пе­ра­ко­сы. Па не­ка­то­рых па­зі­цы­ях мы зра­бі­лі эка­на­міч­ныя раз­лі­кі і бы­лі ўра­жа­ны. На­прык­лад, пры нор­ме 4 аў­то­бус­ныя рэй­сы ў ты­дзень атрым­лі­ва­ла­ся ліч­ба ў 7 (!) ра­зоў вы­шэй­шая. Як вы­свет­лі­ла­ся, уся спра­ва ў тым, што кож­ны вя­дзе ўлік па сва­ім ра­зу­мен­ні. А так быць не па­він­на.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ. Фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.