Вы тут

Грамадзянскі шлюб: нармальна ці непрымальна?


Алі­на ПРА­ВА­ТО­РА­ВА, 

ды­рэк­тар pr-агенц­тва ETC:

—Да гра­ма­дзян­ска­га шлю­бу, хоць афі­цый­на ён лі­чыц­ца прос­та су­жы­цель­ствам, стаў­лю­ся да­стат­ко­ва нейт­раль­на — не вы­сту­паю су­праць, але і ні­ко­га не агі­тую жыць ме­на­ві­та ў ім. Лі­чу, што ка­лі лю­дзі ка­ха­юць ад­но ад­на­го і ім доб­ра ра­зам, то яны са­мі вы­бі­ра­юць, як жыць і ці па­трэб­ны ім штамп у паш­пар­це. Праў­да, ін­шае пы­тан­не, якія пра­вы ма­юць у та­кіх са­юзах дзе­ці ў па­раў­на­нні з дзець­мі, якія на­ра­джа­юц­ца ў афі­цый­на за­рэ­гіст­ра­ва­ных сем'­ях. У мно­гіх за­меж­ных кра­і­нах, на­коль­кі я да­свед­ча­на, гэ­тае пы­тан­не вы­ра­ша­на на ка­рысць ма­ці і дзя­цей. Як у нас — на жаль, не ве­даю: я не спе­цы­я­ліст у бе­ла­рус­кім за­ка­на­даў­стве.

Па шчы­рас­ці, і да шлю­бу на­огул я ні­ко­лі не ста­ві­ла­ся як да га­лоў­най мэ­ты ў жыц­ці — хоць да­гэ­туль у мно­гіх жан­чы­нах ёсць гэ­та пад­свя­до­мае па­мкнен­не да штам­па ў паш­пар­це лю­бой ца­ной, а по­тым мно­гія шмат га­доў жы­вуць у не­шчас­лі­вай сям'і і не ра­зы­хо­дзяц­ца, бо «ня­хай хоць та­кі-ся­кі, і п'е і б'е, але муж, а ў дзя­цей баць­ка…» Маё ж глы­бо­кае пе­ра­ка­нан­не, што жыц­цё за­над­та ка­рот­кае, каб так яго мар­на­ваць. Але ін­шая спра­ва, што сён­ня на­зі­ра­ец­ца тэн­дэн­цыя ін­фан­ты­ліз­му, ка­лі ма­ла­дым лю­дзям не­дзе глы­бо­ка ўнут­ры прос­та страш­на нес­ці ад­каз­насць за ка­гось­ці ін­ша­га, бо і са­мі яны жы­вуць ад­ным днём. Та­ды са­праў­ды ства­ра­юц­ца гра­ма­дзян­скія шлю­бы, на пер­шы по­гляд шчас­лі­выя, за які­мі на­са­мрэч ха­ва­ец­ца гэ­та ін­фан­тыль­насць і ня­ўпэў­не­насць ва ўлас­ных сі­лах. Та­му, пры­знац­ца, у апош­нія не­каль­кі га­доў мя­не ра­дуе, ка­лі зна­ё­мыя ма­ла­дыя па­ры ідуць у ЗАГС — не та­му, што «так трэ­ба», а та­му, што гэ­та іх свя­до­мы вы­бар. Хоць яшчэ коль­кі га­доў та­му я ад­га­вор­ва­ла свай­го пля­мен­ні­ка (маў­ляў, на­вош­та спя­шац­ца з жа­ніць­бай, та­бе ўся­го 20), то ця­пер ні­ко­га не ад­га­вор­ваю — на­ад­ва­рот, ка­жу сы­ну: «Ка­лі ты га­то­вы і хо­чаш жа­ніц­ца — жа­ні­ся». І на­ват ка­лі ён вы­ра­шыць па­жыць у гра­ма­дзян­скім шлю­бе, ні­чо­га су­праць не ска­жу. Ка­лі мне не да­вя­дзец­ца за сы­нам і яго дзяў­чы­най пры­бі­раць, га­та­ваць, мыць бя­ліз­ну, а яны са­мі бу­дуць спраў­ляц­ца з усі­мі ся­мей­ны­мі аба­вяз­ка­мі — ня­хай жы­вуць!

Мі­ха­іл АСТ­РОЎ­СКІ,
на­мес­нік кі­раў­ні­ка бу­даў­ні­чай фір­мы:

—На­огул не ра­зу­мею гэ­та­га па­няц­ця — «гра­ма­дзян­скі шлюб». Ка­лі муж­чы­на і жан­чы­на прос­та жы­вуць ра­зам, яны ад­но ад­на­му, як ця­пер ка­жуць, бой­фрэнд і гёрл­фрэнд, парт­нё­ры, су­жы­це­лі — як хо­ча­це на­зы­вай­це, але толь­кі не сям'я. Не­здар­ма і ў царк­ве па­ры вян­ча­юць толь­кі пас­ля афі­цый­най рэ­гіст­ра­цыі шлю­бу.

Аса­біс­та я ка­тэ­га­рыч­на не пры­маю та­кое: сён­ня з ад­ным па­жы­лі, заўт­ра з дру­гім, а по­тым, гля­дзіш — жан­чы­на за­ста­ла­ся з тры­ма дзець­мі ад роз­ных баць­каў, але гэ­та зноў жа не сям'я, а ней­кія яе ашчэп­кі. Сям'я — гэ­та ад­но цэ­лае, ка­лі абое га­то­вы не толь­кі жыць ра­зам, але і на­ра­джаць і вы­хоў­ваць су­мес­на дзя­цей, нес­ці за іх і ад­но за ад­на­го ад­каз­насць, пад­трым­лі­ваць ка­ха­на­га ча­ла­ве­ка, як ска­за­на, у го­ры і ў ра­дас­ці. Мо­жа­це не па­га­дзіц­ца, але я лі­чу, што гэ­тую ад­каз­насць штамп у паш­пар­це за­ма­цоў­вае лепш за ўсе пры­знан­ні і абя­цан­ні. Та­му і бя­гуць ад яго ма­раль­на ня­спе­лыя асо­бы, як чорт ад ла­да­ну, ад­га­вор­ва­ю­чы­ся дзі­ця­чы­мі «а нам і так доб­ра»… Мы з дач­кой, да­рэ­чы, даў­но ўжо аб­мяр­коў­ва­лі гэ­тую тэ­му і да­мо­ві­лі­ся: як мі­ні­мум, па­куль яна жы­ве пад баць­коў­скім да­хам, ні­я­кіх «гэ­та мой хло­пец, і мы бу­дзем жыць ра­зам». Ка­лі па­ста­лее, ста­не цал­кам са­ма­стой­най — спа­дзя­ю­ся, што та­ды яна зро­біць асэн­са­ва­ны, пра­ду­ма­ны і пра­віль­ны вы­бар.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».