Вы тут

Умовы дыктуюць малыя


З баць­ка­мі ці без баць­коў гля­дзець кі­но?

Та­кое, як на «Ліс­та­па­дзі­ку», — мож­на і без баць­коў. На­прык­лад, са школь­ны­мі сяб­ра­мі. Але лепш усё ж з баць­ка­мі, та­му што філь­мы хоць і пра дзя­цей, але ўсё ад­но пра іх уза­е­ма­ад­но­сі­ны з да­рос­лы­мі ці пра тое, як свет да­рос­лых уплы­вае на іс­на­ван­не дзя­цей. Гэ­та, хут­чэй, ся­мей­нае кі­но, дзе і баць­кі мо­гуць пра сёе-тое за­ду­мац­ца і ска­рэк­та­ваць у ад­но­сі­нах да сва­іх дзя­цей. А то са­праў­ды не­ка­то­рыя дзе­ян­ні да­рос­лых мо­гуць вы­клі­каць та­кое абу­рэн­не ма­лых… Та­кое…

[caption id="attachment_60704" align="alignnone" width="600"]Кадр з філь­ма «З ног на га­ла­ву». Кадр з філь­ма «З ног на га­ла­ву».[/caption]

Як у філь­ме « З ног на га­ла­ву» ня­мец­ка­га рэ­жы­сё­ра Фай­та Хель­ме­ра. Фак­тыч­на гэ­та паў­стан­не ма­лых су­праць да­рос­лых, якія жы­вуць у го­ра­дзе Ба­лерс­ві­ле. Усё ў іх там пра­ду­ма­на да дро­бя­зяў і пад­па­рад­ка­ва­на га­лоў­най мі­сіі — тэс­ці­ра­ваць пра­дук­ты. Так бы і бы­ло, ка­лі б ад­ной­чы ма­лыя не ска­за­лі: «Хо­піць». І ўзя­лі ўла­ду ў свае ру­кі, змя­ніў­шы (ці, пра­віль­ней ка­жу­чы, пе­ра­вяр­нуў­шы з ног на га­ла­ву) звык­лы ход жыц­ця. Не хо­чуць яны пад­па­рад­коў­вац­ца так, каб на іх неш­та тэс­ці­ра­ва­лі. Як жа нейт­ра­лі­за­ваць гэ­тых праг­ма­тыч­ных да­рос­лых? Вель­мі лёг­ка!.. Кры­ху снат­вор­на­га — і ўла­да ў ру­ках. Ма­лыя ў філь­ме — са­праўд­ныя ма­лыя. Рэ­жы­сёр зняў шэсць ча­ты­рох­га­до­вых дзе­так у ро­лях га­лоў­ных ге­ро­яў, што бы­ло да­во­лі сме­ла. Але ме­ла вы­нік. На­ват на «Ліс­та­па­дзі­ку» — ме­на­ві­та гэ­ты фільм больш за ін­шыя з кон­курс­най пра­гра­мы ўпа­да­ба­ла на­ша гля­дац­кае жу­ры. Дзі­ця­чая аў­ды­то­рыя пра­цу ма­лых (і пра ўла­ду ма­лых) аца­ні­ла вы­со­ка — у 3,80 ба­ла. За гэ­та стуж­ка «З ног на га­ла­ву» атры­ма­ла га­лоў­ны прыз «Зо­ла­та «Ліс­та­па­дзі­ка». Ну яко­му ма­ло­му не хо­чац­ца «пры­ме­раць» на са­бе ро­лю баць­коў? Але іх ула­да пры да­рос­лых усё ж кан­ча­ец­ца.

На­ват на «Ліс­та­па­дзі­ку», дзе ра­зам з гля­дац­кім жу­ры ёсць жу­ры пра­фе­сій­нае. А тут хо­чаш не хо­чаш, але пры­хо­дзіц­ца пры­слу­хоў­вац­ца да да­рос­лых, якія вы­зна­ча­юць леп­шыя філь­мы. Вось гэ­тыя да­рос­лыя: эс­тон­скі ані­ма­тар Яа­но Пылд­ва, ма­ла­ды рэ­жы­сёр Яў­ген Ру­ман, які на­ра­дзіў­ся ў Мін­ску, але ў дзі­ця­чым уз­рос­це ра­зам з баць­ка­мі пе­ра­ехаў у Із­ра­іль, дзе за­раз плён­на пра­цуе, акт­ры­са Ве­ра Ка­ва­ле­ра­ва, якую вы­дат­на ве­да­юць наведвальнікі Тэ­атра юна­га гле­да­ча і зна­ём­ыя з ай­чын­ны­мі філь­ма­мі, дзе «зор­ка» сцэ­ны зды­ма­ец­ца даў­но і па­спя­хо­ва. Гэ­тыя да­рос­лыя аб­ра­лі сва­іх фа­ва­ры­таў кон­кур­су — тыя філь­мы, дзе па­ка­за­ны дзе­ці ў ней­кіх скла­да­ных сі­ту­а­цы­ях, у тым лі­ку ад­но­сін з баць­ка­мі і ін­шы­мі да­рос­лы­мі, ка­лі трэ­ба неш­та зра­зу­мець пра жыц­цё і за­гар­та­ваць ха­рак­тар.

Прыз за леп­шы фільм для дзя­цей атры­ма­ла іран­ская кар­ці­на «Пер­лі­на» рэ­жы­сё­ра Сі­ру­са Ха­сан­ту­ра. Іран­скае кі­но ад­мет­нае най­перш тым, што імк­нец­ца да­сле­да­ваць скла­да­ныя ча­ла­ве­чыя ад­но­сі­ны, ро­біць гэ­та з дум­кай абу­дзіць у лю­дзях гу­ма­ніс­тыч­ны па­ча­так. Гіс­то­рыя дзя­цей як­раз тая, ка­лі мож­на ска­заць шмат. Дзе­ці гэ­тыя — два­нац­ца­ці­га­до­вы хлоп­чык Ма­хер і яго ма­лень­кая сяст­ра Мах­рок, якія з‑за хва­ро­бы баць­кі ста­ле­юць ра­ней, чым трэ­ба.

Баць­ка — гэ­та той ча­ла­век, пра яко­га ўвесь час раз­ва­жае дзяў­чын­ка Лі­лу, якая жы­ве ў ін­тэр­на­це. Яна га­лоў­ная ге­ра­і­ня філь­ма «На­ту­раль­ныя на­ву­кі». Дзяў­чын­ка не ве­дае, хто яе баць­ка, але вель­мі хо­ча гэ­та вы­свет­ліць. Гіс­то­рыя яе по­шу­каў пры­цяг­ну­ла ўва­гу да­рос­ла­га жу­ры — кар­ці­на атры­ма­ла прыз «За леп­шы фільм для юнац­тва».

Але яшчэ ад­на стуж­ка ад­зна­ча­на пра­фе­сі­я­на­ла­мі, на­ват двой­чы. Дац­кі фільм «Мі­сія «Еў­ра­ба­чан­не» пры­цяг­не ўва­гу шмат­лі­кіх гле­да­чоў сва­ёй наз­вай. Але ад­зна­ча­на дып­ло­мам рэ­жы­сёр­ская пра­ца Мар­ці­на Міз-Рэ­на­ра, так­са­ма прыз «За леп­шую дзі­ця­чую ро­лю» атры­мае Ма­лі­ка Сія Граф. Фільм скла­да­ны тым, што раз­ва­жае пра дзя­цей, якія імк­нуц­ца вы­бу­доў­ваць ад­но­сі­ны ад­но з ад­ным у муль­ты­куль­тур­ным ася­род­ку, дзе жы­вуць по­бач прад­стаў­ні­кі роз­ных на­ро­даў, нось­бі­ты роз­ных рэ­лі­гій. Але дзе­ці ёсць дзе­ці: ім хо­чац­ца сяб­ра­ваць, зна­хо­дзіць агуль­ныя ін­та­рэ­сы — у рэш­це рэшт, пі­саць пес­ні для «Еў­ра­ба­чан­ня». Вя­до­ма, у філь­мах, якія зды­ма­юц­ца пра дзя­цей, але зда­ец­ца, што пры гэ­тым яны скі­ра­ва­ны да іх баць­коў, да­рос­лыя вы­кон­ва­юць важ­ныя ро­лі. Та­му ёсць яшчэ та­кі прыз — «За пра­цу да­рос­ла­га ак­цё­ра ў дзі­ця­чым філь­ме». Яго пры­су­дзі­лі ак­цё­ру Лі Бао Цянь за пра­цу ў філь­ме «Са­лоў­ка».

У кон­кур­се дзі­ця­ча­га кі­но не бы­ло сё­ле­та бе­ла­рус­кіх сту­жак. Але ў рам­ках спе­цы­яль­ных па­ка­заў усё ж быў прад­стаў­ле­ны но­вы фільм «Ці­мур і ка­ман­да» рэ­жы­сё­ра На­тал­лі Га­лу­зы. Фільм не толь­кі дзі­ця­чы, ён ся­мей­ны. І наш. Хо­чац­ца ве­рыць, што не апош­ні ў гэ­тай ка­тэ­го­рыі — Бе­ла­русь бы­ла вя­до­мая цу­доў­ны­мі філь­ма­мі для дзя­цей, на якія мож­на бы­ло ха­дзіць з баць­ка­мі. Бу­дзе?

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК.

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.