Вы тут

Вяртанне забытых імёнаў


На су­стрэ­чы са сту­дэн­та­мі Брэсц­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя А. С.Пуш­кі­на пісь­мен­нік і тэ­ле­вя­ду­чы Вя­ча­слаў Бан­да­рэн­ка прэ­зен­та­ваў но­вую кні­гу «Пал­ка­вод­цы і во­е­на­чаль­ні­кі Пер­шай су­свет­най вай­ны, ура­джэн­цы Бе­ла­ру­сі», якая толь­кі што вый­шла ў Вы­да­вец­кім до­ме «Звяз­да».

13-34

 

Вя­ча­сла­ва Бан­да­рэн­ку, яко­га ты­ся­чы тэ­ле­гле­да­чоў ве­да­юць як аў­та­ра пе­ра­да­чы «Ад­кры­ты фар­мат», сён­ня мож­на на­зваць і ад­мет­ным пісь­мен­ні­кам. Яго тво­ры пра Пер­шую су­свет­ную вай­ну для мно­гіх су­ай­чын­ні­каў пры­ад­кры­лі за­сло­ну тай­ны і ня­ве­дан­ня. Так бы­ло і ў асоб­на ўзя­тай аў­ды­то­рыі сту­дэн­таў. Мно­гія юна­кі і дзяў­ча­ты не ве­да­лі, што пе­ра­жыў Брэст пад­час той вай­ны.

Як ака­за­ла­ся, су­стрэ­ча ста­ла не вы­пад­ко­вай у пэў­ным мес­цы ў пэў­ны час. 11 чыс­ла 11 ме­ся­ца ў 11 га­дзін 1918 го­да ў Па­ры­жы быў пад­пі­са­ны да­га­вор, які азна­чаў ка­нец Пер­шай су­свет­най вай­ны. І ў мно­гіх кра­і­нах Еў­ро­пы ад­зна­ча­юць па­дзею 11. 11. у 11. Та­му ме­на­ві­та ў гэ­ты дзень у гос­ці да сту­дэн­таў пры­еха­лі Вя­ча­слаў Бан­да­рэн­ка і кі­раў­нік ана­лі­тыч­на­га цэнт­ра Есо­оМ Сяр­гей Му­сі­ен­ка. А го­рад Брэст быў вы­бра­ны та­му, што гэ­та го­рад-ах­вя­ра Пер­шай су­свет­най. Ні адзін ін­шы го­рад у час та­го лі­ха­лец­ця не на­пат­каў та­кі страш­ны лёс.

Мо­ра агню

—У 1915 го­дзе рус­кая ар­мія ады­хо­дзі­ла з тэ­ры­то­рыі Поль­шчы, — па­чаў зай­маль­ны эк­скурс у гіс­то­рыю пісь­мен­нік Бан­да­рэн­ка, — і паў­ста­ла пы­тан­не, што ра­біць з Брэст-Лі­тоў­скай крэ­пас­цю. Во­е­на­чаль­ні­кі доў­га ра­і­лі­ся і прый­шлі да вы­сно­вы, што аба­ра­няць крэ­пасць ня­ма сэн­су: яна пра­ста­іць не больш за два ме­ся­цы, і ўсё роў­на здас­ца. Та­ды бы­ло вы­ра­ша­на ўсю ма­ё­масць: по­рах, зброю, пра­дук­ты, аб­мун­дзі­ра­ван­не — вы­во­зіць аль­бо зні­шчаць. Вы­вез­ці ўсё не ўда­ло­ся, бо за­мест абя­ца­ных 400 ва­го­наў да­лі ўся­го 120. Боль­шую част­ку даб­ра ўзры­ва­лі і па­лі­лі на мес­цы. Аба­ро­на крэ­пас­ці ўсё ж бы­ла, яна пра­цяг­ва­ла­ся адзін дзень 12 жніў­ня 1915 го­да. Аў­стрый­цы і нем­цы штур­ма­ва­лі крэ­пасць з ран­ку да ве­ча­ра, але бы­лі ад­бі­ты. У гэ­ты час пра­цяг­ва­ла­ся за­клад­ка ўзрыў­чат­кі ў фор­ты крэ­пас­ці. На­вей­шыя на той час фар­ты­фі­ка­цый­ныя збу­да­ван­ні зні­шчы­лі, каб не па­кі­нуць во­ра­гу.

І ра­зам з тым да­шчэн­ту зні­шчы­лі Брэст. Чым бы­ло вы­клі­ка­на та­кое ра­шэн­не — я зра­зу­мець не ма­гу, — пра­цяг­ваў рас­каз­чык. — Але вы жы­вя­це ў са­мым не­шчас­лі­вым го­ра­дзе ча­соў Вя­лі­кай вай­ны. Зда­ва­лі ж да­гэ­туль і знач­на боль­шыя га­ра­ды, на­прык­лад, Вар­ша­ву, Віль­ню, Коў­на, а Брэст-Лі­тоўск ча­мусь­ці вы­ра­шы­лі… спа­ліць. Усіх жы­ха­роў пры­му­со­ва вы­се­лі­лі (не пер­шы раз, ста­ра­даў­ні Брэст руй­на­ва­лі і па­лі­лі, каб на яго мес­цы ўзво­дзіць крэ­пасць. — Аўт.) Па го­ра­дзе ез­дзі­лі фа­кель­шчы­кі і за­кід­ва­лі фа­ке­лы з аг­нём у драў­ля­ныя да­мы. Яны за­га­ра­лі­ся, по­лы­мя пе­ра­кід­ва­ла­ся на су­сед­нія бу­дын­кі, і праз не­ка­то­ры час го­рад пе­ра­тва­рыў­ся ў мо­ра агню.

За­ста­лі­ся апі­сан­ні афі­цэ­раў рус­кай ар­міі, якія апош­ні­мі па­кі­да­лі вог­нен­ны го­рад. Яны за­свед­чы­лі жу­дас­ныя пад­ра­бяз­нас­ці: зза­ду за­ста­ва­ла­ся тое са­мае вог­нен­нае «мо­ра», і рап­там раз­даў­ся гук зва­ноў. Му­раш­кі пай­шлі па ску­ры вай­скоў­цаў. Яны ве­да­лі, што ў Брэс­це не за­ста­ло­ся і жы­вой ду­шы. По­тым прый­шло ра­зу­мен­не, што ад пя­кель­на­га па­жа­ру на­грэ­ла­ся па­вет­ра і ста­ла калыхаць зва­ны. Яны за­зва­ні­лі са­мі, ні­бы спраў­ля­ю­чы жа­ло­бу па зні­шча­ным го­ра­дзе. Гэ­та бы­ло не­вы­нос­на.

Нем­цы так­са­ма па­кі­ну­лі свае ўспа­мі­ны. Ка­лі яны прый­шлі на бе­раг Бу­га, то зра­зу­ме­лі, што пе­рад імі го­ра­да ня­ма. Тое, што за­ста­ло­ся, аку­пан­ты паз­ней пе­ра­тва­ры­лі ў склад. Ад­ным сло­вам, ні з ад­ным з га­ра­доў та­га­час­най Ра­сій­скай ім­пе­рыі не абы­шлі­ся так страш­на і жорст­ка, як з Брэс­там. Пры­чым свае ж…

Аў­тар но­вай кні­гі пра да­лё­кую вай­ну пра­па­на­ваў сту­дэн­там па­раз­ва­жаць, як у та­кіх умо­вах вы­жы­ваў прос­ты ча­ла­век, як зда­бы­ваў ежу, вы­хоў­ваў дзя­цей. А так­са­ма за­клі­каў па­мя­таць, што тыя лю­дзі, пра­пра­дзе­ды нашых сучаснікаў, усё ж вы­жы­лі, вы­ста­я­лі, і дзя­ку­ю­чы іх стой­кас­ці су­час­ныя сту­дэн­ты ся­дзяць у гэ­тай аў­ды­то­рыі. А паз­ней, ад­каз­ва­ю­чы на шмат­лі­кія пы­тан­ні сту­дэн­таў, Вя­ча­слаў Ва­сіль­е­віч па­ра­іў ім па­ці­ка­віц­ца змес­ці­вам ку­фэр­каў сва­іх пра­ба­буль. «Там аба­вяз­ко­ва зной­дуц­ца ста­рыя паш­тоў­кі аль­бо на­ват здым­кі ка­ва­ле­раў Ге­ор­гі­еў­скіх кры­жоў. Па­ста­рай­це­ся да­ве­дац­ца пра сва­іх прод­каў больш. Ка­лі зра­зу­ме­еш, якое мес­ца і ро­лю ады­граў той са­мы пра­дзед у гіс­то­рыі, ка­лі ад­чу­еш яго час­цін­кай гіс­то­рыі, то больш па­лю­біш і сваю сям'ю, і сваю кра­і­ну», — пе­ра­ка­на­ны аў­тар тво­раў пра вай­ну.

Брэсц­кі мір

Яшчэ вель­мі ці­ка­ва рас­ка­заў Вя­ча­слаў Бан­да­рэн­ка пра Брэсц­кі мір 1918 го­да. Па­вод­ле яго слоў, не мо­гуць не здзіў­ляць не­ка­то­рыя пуб­лі­ка­цыі, аў­та­ры якіх ацэнь­ва­юць Брэсц­кі мір ледзь не як эпа­халь­ную па­дзею. На­са­мрэч, гэ­та адзін з са­мых страш­ных да­ку­мен­таў у гіс­то­рыі не толь­кі са­вец­кай, але і су­свет­най дып­ла­ма­тыі. Ка­лі са­вец­кая Ра­сія, каб за­ма­ца­ваць сваю ўла­ду ў Маск­ве, ад­да­ла Гер­ма­ніі вя­ліз­ныя тэ­ры­то­рыі: Поль­шчу, Фін­лян­дыю, Пры­бал­ты­ку, Бе­ла­русь, Укра­і­ну. Рас­пус­ка­ла­ся ар­мія, Чар­на­мор­скі флот поў­нас­цю ады­хо­дзіў Аў­стрыі і Гер­ма­ніі. Акра­мя та­го, Ра­сія па­він­на бы­ла вы­пла­ціць Гер­ма­ніі 90 тон зо­ла­та. Гэ­ты да­ку­мент быў скла­дзе­ны і пад­пі­са­ны ў Брэс­це. На­ват страш­на ўя­віць, што ад­бы­ло­ся б, каб не ліс­та­па­даў­ская рэ­ва­лю­цыя ў Гер­ма­ніі і не ад­ме­на бы­лых да­моў­ле­нас­цяў. Па­вод­ле мер­ка­ван­ня гос­ця, у 2018 го­дзе ў Брэс­це па­він­на прай­сці маш­таб­ная на­ву­ко­вая кан­фе­рэн­цыя з на­го­ды 100‑год­дзя Брэсц­ка­га мі­ру, каб даць на­ву­ко­вую ацэн­ку па­дзе­ям ве­ка­вой даў­ні­ны і ад­зна­чыць тра­гіч­ную па­дзею на­шай гіс­то­рыі.

ге­не­ра­лы-ге­ро­і

Сту­дэн­ты, вя­до­ма, спы­та­лі і пра но­вую кні­гу «Пал­ка­вод­цы і во­е­на­чаль­ні­кі Пер­шай су­свет­най вай­ны, ура­джэн­цы Бе­ла­ру­сі».

Аў­тар па­ве­да­міў, што кні­га вый­шла днямі ў РВУ «Вы­да­вец­кі дом «Звяз­да». «Гэ­та збор­нік, які змя­шчае 25 апа­вя­дан­няў пра ге­не­ра­лаў рус­кай ар­міі, вы­хад­цаў з на­шых мяс­цін. Мно­гія ву­чы­лі­ся на тэ­ры­то­рыі су­час­най Бе­ла­ру­сі, скон­чы­лі гім­на­зіі, рэ­аль­ныя ву­чы­лі­шчы, ёсць вы­ха­ван­цы По­лац­ка­га ка­дэц­ка­га кор­пу­са. Усе яны ва­я­ва­лі ў Пер­шую су­свет­ную. Доў­гія га­ды іх ім­ёны бы­лі аль­бо за­бы­ты, аль­бо за­моўч­ва­лі­ся па ідэа­ла­гіч­ных мер­ка­ван­нях. На­ды­шоў час ад­даць ім да­ні­ну па­мя­ці і ўдзяч­нас­ці. Бо ка­лі б тыя лю­дзі ў 1914 го­дзе вы­ра­шы­лі не ва­я­ваць за Ра­дзі­му, а, умоў­на ка­жу­чы, ся­дзець на пе­чы, мы з ва­мі не зна­хо­дзі­лі­ся б за­раз у гэ­тай аў­ды­то­рыі. Аль­бо гэ­та бы­ла б зу­сім ін­шая аў­ды­то­рыя, у якой га­ва­ры­ла­ся б пра ін­шыя рэ­чы. Вар­та пра гэ­та па­мя­таць».

Пас­ля гу­тар­кі са сту­дэн­та­мі Вя­ча­слаў Бан­да­рэн­ка і Сяр­гей Му­сі­ен­ка су­стрэ­лі­ся са стар­шы­нёй Брэсц­ка­га гар­вы­кан­ка­ма Аляк­санд­рам Ра­га­чу­ком і аб­мер­ка­ва­лі маг­чы­масць уве­ка­ве­чан­ня па­мя­ці пра тра­гіч­ны лёс Брэс­та ў 1915 го­дзе. На­ле­та бу­дзе ста­год­дзе з ча­соў та­го пя­кель­на­га па­жа­ру.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?