Вы тут

У праграмістаў добрая заяўка на перамогу


8 бе­ла­рус­кіх ка­манд вый­шлі ў паў­фі­нал 17-га ка­манд­на­га пер­шын­ства све­ту па пра­гра­ма­ван­ні ся­род сту­дэн­таў

Чвэрць­фі­наль­ныя спа­бор­ніц­твы прай­шлі на ба­зе Бел­дзярж­уні­вер­сі­тэ­та. Уся­го ўдзель­ні­ка­мі ін­тэ­ле­кту­аль­ных спа­бор­ніц­тваў ста­лі ка­ля 180 сту­дэн­таў, якія прад­стаў­ля­лі 58 ка­манд ВНУ Бе­ла­ру­сі, Эс­то­ніі, Лат­віі, Літ­вы і Ка­лі­нінг­ра­да. Шэсць збор­ных вы­сту­па­лі за фа­куль­тэт пры­клад­ной ма­тэ­ма­ты­кі і ін­фар­ма­ты­кі Бел­дзярж­уні­вер­сі­тэ­та, і 3 збор­ныя прад­стаў­ля­лі фа­куль­тэт кам­п'ю­тар­ных сіс­тэм і се­так БДУ­ІР.

20-4

20-4

 

Уся­го жу­ры пад­рых­та­ва­ла для ўдзель­ні­каў 13 за­дач, якія трэ­ба бы­ло ра­шыць за 5 га­дзін, але з ад­ной за­да­чай не спра­ві­ла­ся ні­вод­ная ка­ман­да. Абы­яка­вых ся­род ба­лель­шчы­каў не бы­ло: не толь­кі сту­дэн­ты, але і вы­клад­чы­кі на пе­ра­пын­ках спя­ша­лі­ся ў фае, каб уба­чыць змя­нен­ні ў хо­дзе спа­бор­ніц­тваў, якія фік­са­ва­лі­ся ў таб­лі­цы. Кож­ная ка­ман­да ў лю­бы мо­мант маг­ла па­гля­дзець, на якім мес­цы яна за­раз на­хо­дзіц­ца і коль­кі за­дач ра­шы­лі іх са­пер­ні­кі. Так­са­ма гэ­та таб­лі­ца мо­жа пад­ка­заць, якую з за­дач ра­шаць на­ступ­най, бо з лёг­кі­мі за­да­ча­мі спраў­ля­юц­ца ўсе.

Пры пра­віль­ным ра­шэн­ні ка­ман­дзе на­ліч­ва­ец­ца штраф­ны час, роў­ны коль­кас­ці хві­лін, якія прай­шлі ад па­чат­ку спа­бор­ніц­тваў да мо­ман­ту зда­чы за­да­чы, плюс да­дат­ко­выя 20 хві­лін — за кож­ную ня­ўда­лую спро­бу зда­чы. Пры роў­най коль­кас­ці вы­ра­ша­ных за­дач пе­ра­ма­гае ка­ман­да з най­мен­шым штраф­ным ча­сам. І ўсё ж та­кі інт­ры­га за­хоў­ва­ец­ца да са­ма­га кан­ца: спра­ва ў тым, што за га­дзі­ну да за­кан­чэн­ня спа­бор­ніц­тваў таб­лі­ца «за­ма­рож­ва­ец­ца». І пас­ля гэ­та­га толь­кі са­ма ка­ман­да ве­дае, коль­кі за­дач яна па­спе­ла ра­шыць. На­прык­лад, сюр­прыз ча­каў сту­дэн­таў БДУ­ІР, па­коль­кі ка­ман­да Belarusіan SUІR#2 па­спе­ла пас­ля «за­ма­рож­ван­ня» вы­ні­каў па­спя­хо­ва здаць яшчэ дзве за­да­чы і аба­гна­ла ка­ман­ду Belarusіan SUІR#1, якая лі­дзі­ра­ва­ла на пра­ця­гу спа­бор­ніц­тваў.

А леп­шы­мі ў чвэрць­фі­на­ле ста­лі сту­дэн­ты фа­куль­тэ­та пры­клад­ной ма­тэ­ма­ты­кі і ін­фар­ма­ты­кі БДУ — чац­вёр­та­курс­нік Кан­стан­цін Со­кал і дру­га­курс­ні­кі Аляк­сей Па­лі­евіц і Па­вел Шаф­ця­ле­віч. На дру­гім мес­цы ака­за­лі­ся так­са­ма сту­дэн­ты ФПМІ: пя­ці­курс­ні­кі Аляк­сей Ко­ле­саў, Яў­ген Грыц­ке­віч і чац­вёр­та­курс­нік Аляк­сандр Не­кра­шэ­віч. Трэ­цяе мес­ца за­ва­я­ва­ла збор­ная Лат­вій­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та. Усе тры ка­ман­ды ра­шы­лі па 11 за­дач, а мес­цы па­між імі раз­мер­ка­ва­лі­ся толь­кі па ча­се, які яны вы­дат­ка­ва­лі на іх ра­шэн­не.

У паў­фі­нал прай­шлі 13 ка­манд: па дзве ка­ман­ды ад БДУ, Лат­вій­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та, БДУ­ІР, Бал­тый­ска­га фе­дэ­раль­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя Кан­та і па ад­ной — ад Гро­дзен­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та, БДЭУ, Брэсц­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та, Тар­тус­ка­га ўні­вер­сі­тэ­та і Го­мель­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та.

Паў­фі­нал ка­манд­на­га чэм­пі­я­на­ту све­ту па пра­гра­ма­ван­ні ся­род сту­дэн­таў ад­бу­дзец­ца ў па­чат­ку снеж­ня ў Санкт-Пе­цяр­бур­гу.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.