Вы тут

Прыйсці і... застацца


У рам­ках ад­кры­та­га дыя­ло­гу «Мо­ладзь Бе­ла­ру­сі: тра­ды­цыі і бу­ду­чы­ня», які аб­вяс­ці­ла гра­мад­скае аб'­яд­нан­не «БРСМ», «Чыр­вон­ка» пра­цяг­вае змя­шчаць мер­ка­ван­ні ма­ла­дых лю­дзей з ак­тыў­най жыц­цё­вай па­зі­цы­яй. Пла­ну­ец­ца, што ўсе агу­ча­ныя ідэі, кан­цэп­цыі, пра­гра­мы, стра­тэ­гіі і іна­ва­цыі ў сфе­ры ма­ла­дзёж­най па­лі­ты­кі бу­дуць аку­му­ля­ва­ны для ўня­сен­ня пра­па­ноў у рэс­пуб­лі­кан­скія ор­га­ны дзяр­жаў­най ула­ды. Тэ­мы, пы­тан­ні, праб­ле­мы і пра­па­но­вы, уз­ня­тыя пад­час пра­вя­дзен­ня ад­кры­та­га дыя­ло­гу, ста­нуць ас­но­вай для вы­зна­чэн­ня но­ва­га век­та­ра ў ра­бо­це з мо­лад­дзю — як з бо­ку гра­мад­скіх фар­мі­ра­ван­няў, так і з бо­ку ор­га­наў дзяр­жаў­най ула­ды.

Як утры­маць крэ­а­тыў­ную і перс­пек­тыў­ную мо­ладзь у на­ву­цы?

20-5

Аляк­сей ТРУ­ХА­НАЎ, на­мес­нік стар­шы­ні Са­ве­та ма­ла­дых на­ву­коў­цаў На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук, кан­ды­дат фі­зі­ка-ма­тэ­ма­тыч­ных на­вук, вя­ду­чы на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік НПЦ На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук па ма­тэ­ры­я­лаз­наў­стве:

— Апош­нім ча­сам усё час­цей у на­шай кра­і­не ста­лі за­дум­вац­ца пра ро­лю мо­ла­дзі ў на­ву­цы. Гэ­та не мо­жа за­стац­ца не­за­ўва­жа­ным ма­ла­ды­мі людзь­мі, якія ха­це­лі б звя­заць сваё жыц­цё з на­ву­кай. У Бе­ла­ру­сі рэа­лі­зу­ец­ца Дзяр­жаў­ная пра­гра­ма іна­ва­цый­на­га раз­віц­ця на 2011-2015 га­ды, асноў­ным «рэ­сур­сам» якой з'яў­ля­юц­ца тыя ж ма­ла­дыя ву­чо­ныя. Мяр­кую, што ні­ко­га не трэ­ба пе­ра­кон­ваць у тым, што твор­чы па­тэн­цы­ял аду­ка­ва­най мо­ла­дзі, якая час­та гля­дзіць на праб­ле­му не­стан­дарт­на, мо­жа ады­граць у па­спя­хо­вай рэа­лі­за­цыі гэ­тай пра­гра­мы вы­ра­шаль­ную ро­лю.Та­му вель­мі важ­на, каб ма­ла­дыя лю­дзі пас­ля атры­ман­ня вы­шэй­шай аду­ка­цыі не прос­та іш­лі ў на­ву­ку, але і за­ста­ва­лі­ся ў ёй.

Ад­нак сён­ня ёсць праб­ле­мы, якія стрым­лі­ва­юць па­ве­лі­чэн­не коль­кас­ці мо­ла­дзі ў на­ву­цы і зні­жа­юць пра­цэнт тых, хто ў на­ву­цы «за­тры­маў­ся». Мож­на вы­лу­чыць асноў­ныя пунк­ты, вы­ка­нан­не якіх, на мой по­гляд, да­па­маг­ло б вы­ра­шыць гэ­тыя праб­ле­мы. Па-пер­шае, зна­ём­ства з на­ву­кай па­він­на па­чы­нац­ца яшчэ за школь­най пар­тай — гэ­та зна­чыць, трэ­ба зай­мац­ца па­пу­ля­ры­за­цы­яй на­ву­кі ся­род школь­ні­каў. Трэ­ба на­ла­дзіць цес­ныя су­вя­зі па­між на­ву­ко­вы­мі цэнт­ра­мі і сту­дэн­та­мі пад­час іх на­ву­чан­ня, а так­са­ма ак­ты­ві­за­ваць га­ры­зан­таль­ныя су­вя­зі па­між са­мі­мі ма­ла­ды­мі на­ву­коў­ца­мі. У мо­ла­дзі, за­ня­тай у ака­дэ­міч­най і га­лі­но­вай на­ву­цы, па­він­на быць маг­чы­масць бес­пе­ра­пын­на­га па­вы­шэн­ня пра­фе­сій­на­га ўзроў­ню як у на­шай кра­і­не, так і на ба­зе за­меж­ных на­ву­ко­вых цэнт­раў. Але, са­мае га­лоў­нае, каб кі­раў­ні­кі на мес­цах за­ўва­жа­лі і пад­трым­лі­ва­лі ма­ла­дых на­ву­коў­цаў, у якіх ёсць моц­ная ўнут­ра­ная ма­ты­ва­цыя для та­го, каб іс­ці ў на­ву­ку і раз­ві­вац­ца.

Для ах­вот­ных раз­ві­вац­ца ў на­ву­цы трэ­ба ства­раць ма­тэ­ры­яль­ныя і са­цы­яль­ныя вы­го­ды, ад­нак да вы­ка­нан­ня апош­ня­га пунк­та трэ­ба па­ды­хо­дзіць не фар­маль­на, а з ро­зу­мам. Дзяр­жаў­ная пад­трым­ка па­він­на аказ­вац­ца той твор­чай мо­ла­дзі, якая або ўжо пра­яві­ла ся­бе, або мае перс­пек­ты­вы і жа­дан­не пра­явіць ся­бе на ні­ве ай­чын­най на­ву­кі і да­каз­вае гэ­та сва­ёй што­дзён­най «удар­най» пра­цай. На жаль, на­зі­ра­ец­ца тры­вож­ная тэн­дэн­цыя, ка­лі ма­ла­дыя «ву­чо­ныя» трап­ля­юць у на­ву­ко­выя ка­лек­ты­вы вы­пад­ко­ва, зу­сім не ўяў­ля­ю­чы ся­бе ў на­ву­ко­вай дзей­нас­ці і за­га­дзя ве­да­ю­чы, што пас­ля за­кан­чэн­ня двух га­доў ву­заў­ска­га раз­мер­ка­ван­ня больш з на­ву­кай іх ні­чо­га звяз­ваць не бу­дзе. Без­умоў­на, гэ­та вель­мі «зруч­на» — атры­маць на раз­мер­ка­ван­ні «бі­лет у на­ву­ку»: тут та­бе і маг­чы­масць атры­маць пра­цоў­нае мес­ца ў ста­лі­цы (па­коль­кі боль­шасць цэнт­раў ака­дэ­міч­най і ўні­вер­сі­тэц­кай на­ву­кі скан­цэнт­ра­ва­ны ме­на­ві­та ў Мін­ску), і маг­чы­масць бес­кла­пот­на­га іс­на­ван­ня на пра­ця­гу як мі­ні­мум двух га­доў (за­ка­на­даў­ства не да­зва­ляе най­маль­ні­ку зваль­няць ма­ла­до­га спе­цы­я­ліс­та, які прый­шоў да іх па раз­мер­ка­ван­ні на пра­ця­гу двух га­доў без сур'­ёз­най пры­чы­ны), і аба­вяз­ко­вае за­бес­пя­чэн­не жыл­лём (для ін­ша­га­род­ніх вы­пуск­ні­коў ВНУ на­яў­насць якас­на­га і не­да­ра­го­га жыл­ля ў ста­лі­цы — важ­кі ар­гу­мент) з па­тэн­цы­яль­най маг­чы­мас­цю бу­даў­ніц­тва свай­го ўлас­на­га жыл­ля (на­прык­лад, у На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук пе­ры­я­дыч­на бу­ду­ец­ца жыл­лё для на­ву­ко­вых ра­бот­ні­каў). З ін­ша­га бо­ку, вель­мі шка­да, ка­лі та­ле­на­ві­ты ма­ла­ды на­ву­ко­вец, які плён­на пра­цуе, вы­му­ша­ны ду­маць пра вы­ра­шэн­не жыл­лё­ва­га пы­тан­ня за­мест та­го, каб скі­ра­ваць сваю энер­гію на вы­ра­шэн­не фун­да­мен­таль­ных і пры­клад­ных на­ву­ко­вых за­дач.

Па­коль­кі я з'яў­ля­ю­ся на­мес­ні­кам стар­шы­ні Са­ве­та ма­ла­дых на­ву­коў­цаў На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук, ма­гу аба­пі­рац­ца на кан­крэт­ныя фак­ты. Ле­тась мы пра­вя­лі ана­нім­нае ан­ке­та­ван­не ся­род на­ву­ко­вай мо­ла­дзі Ака­дэ­міі і вы­свет­лі­лі, што ёсць шэ­раг фак­та­раў, якія стрым­лі­ва­юць яе пры­ток у на­ву­ку. Але аб­са­лют­ная боль­шасць ад­зна­чы­ла, што пе­ра­шко­дай з'яў­ля­ец­ца не столь­кі па­мер за­ра­бот­най пла­ты (ад ся­бе ха­чу за­ўва­жыць, што мно­гія ма­ла­дыя ву­чо­ныя, якія вя­дуць ак­тыў­ную на­ву­ко­вую ра­бо­ту, пры­ма­юць удзел ці на­ват кі­ру­юць вы­ка­нан­нем пра­ек­таў і пра­мых да­га­вор­ных ра­бот, ма­юць зу­сім ня­дрэн­ную за­ра­бот­ную пла­ту), коль­кі вы­ра­шэн­не жыл­лё­ва­га пы­тан­ня. Усё ж та­кі пра­жы­ван­не ў ін­тэр­на­тах, на­ват кам­форт­ных, нель­га па­раў­наць з пра­жы­ван­нем у асоб­най ква­тэ­ры — ня­хай і не ўлас­най, а служ­бо­вай.

За­раз у кра­і­не рэа­лі­зу­ец­ца пра­гра­ма па бу­даў­ніц­тве арэнд­на­га жыл­ля. Доб­ры прык­лад са­цы­яль­най пад­трым­кі ма­ла­дых на­ву­коў­цаў — уз­вя­дзен­не жы­ло­га комп­лек­су «Ма­гістр» для адо­ра­най і та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі ў ста­лі­цы. Са­вет ма­ла­дых на­ву­коў­цаў вый­шаў з пра­па­но­вай да Прэ­зі­ды­у­ма На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук, каб част­ку апла­ты за арэнд­нае жыл­ле браў на ся­бе пра­ца­даў­ца (ака­дэ­міч­ны ін­сты­тут). Па­коль­кі ме­на­ві­та кад­ры вы­ра­ша­юць усё, пры раз­мер­ка­ван­ні ква­тэр па­ві­нен уліч­вац­ца «ка­э­фі­цы­ент ка­рыс­нас­ці» ма­ла­до­га на­ву­коў­ца для ар­га­ні­за­цыі. Перс­пек­тыў­ных, пра­ца­лю­бі­вых і крэ­а­тыў­ных ма­ла­дых су­пра­цоў­ні­каў, якія сва­і­мі ідэ­я­мі і энер­гі­яй бу­дуць пра­соў­ваць ай­чын­ную на­ву­ку на­пе­рад, трэ­ба аба­вяз­ко­ва пад­трым­лі­ваць і сты­му­ля­ваць. Та­кім чы­нам ад­на­ча­со­ва бу­дуць ства­рац­ца і «сіг­наль­ныя ма­я­кі», на якія змо­гуць раў­няц­ца іх ка­ле­гі...

Та­ле­на­ві­ты? Ма­еш пра­ва на бо­ну­сы

20-1

Воль­га Міц­ке­віч, пер­шы сак­ра­тар Ві­лей­ска­га ра­ён­на­га ка­мі­тэ­та БРСМ:

— Мы про­сім раз­гле­дзець маг­чы­масць ука­ра­нен­ня ў кра­і­не youth-card для адо­ра­най і та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі, якая за да­сяг­нен­ні і вы­со­кія па­каз­чы­кі ў на­ву­цы, куль­ту­ры, спор­це, гра­мад­скім жыц­ці ме­ла б маг­чы­масць дзя­ку­ю­чы гэ­тым спе­цы­яль­ным карт­кам атрым­лі­ваць зніж­кі на бі­ле­ты на роз­ныя ві­ды транс­пар­ту, арэн­ду аў­та­ма­бі­ляў, ве­ла­сі­пе­даў, на­вед­ван­не тэ­ат­раў, цыр­ка, кінатэатраў і г.д. Гэ­та маг­лі б быць пе­ра­мож­цы і пры­зё­ры рэс­пуб­лі­кан­скіх кон­кур­саў, чые пра­ек­ты пра­цу­юць, вы­дат­ні­кі ву­чо­бы — за знач­ныя да­сяг­нен­ні ў ёй. Кож­ны ка­ледж, ін­сты­тут, уні­вер­сі­тэт маг­лі б вы­лу­чаць та­кія кан­ды­да­ту­ры, ка­лі ма­ла­дыя лю­дзі зра­бі­лі неш­та знач­нае для сва­ёй на­ву­чаль­най уста­но­вы: пра­сла­ві­лі яе на­ву­ко­вай пра­цай, пуб­лі­ка­цы­яй. Чым бу­дзе боль­шы па­мер, тым лепш. З ін­ша­га бо­ку, ка­лі да­сяг­нен­не юна­ка ці дзяў­чы­ны пры­зна­лі на вы­со­кім уз­роў­ні, да­стат­ко­ва бы­ло б і 5-пра­цэнт­най зніж­кі. У Еў­ро­пе, да­рэ­чы, для сту­дэн­таў іс­ну­юць спе­цы­яль­ныя сту­дэнц­кія карт­кі, на якіх у іх тры­маль­ні­каў на­за­па­шва­юц­ца бо­ну­сы за аса­біс­тыя за­слу­гі. Гэ­так жа мож­на бы­ло б зра­біць і ў нас. Ука­ра­няць та­кую сіс­тэ­му за­ах­воч­ван­ня трэ­ба на дзяр­жаў­ным уз­роў­ні. Суб'­ек­там гас­па­да­ран­ня, якія бу­дуць удзель­ні­чаць у гэ­тай пра­гра­ме і пра­да­стаў­ляць та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі зніж­кі, фі­нан­са­выя вы­дат­кі на іх па­га­ша­ла б дзяр­жа­ва. У рэш­це рэшт, пра­ек­ты та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі пра­цу­юць на ка­рысць кра­і­ны. У нас жа пра­цуе сіс­тэ­ма гран­таў!

Ма­ла­ды спе­цы­я­ліст за­слу­гоў­вае боль­ша­га

20-2

Іры­на Да­ма­ро­нак, пер­шы сак­ра­тар Круп­ска­га ра­ён­на­га ка­мі­тэ­та БРСМ:

— Мо­ладзь ра­ё­на вы­ка­за­ла­ся за тое, каб на кі­ру­ю­чыя па­са­ды вы­лу­ча­ла­ся як ма­га больш ма­ла­дых лю­дзей. Пра­па­ну­ем за­ка­на­даў­ча за­ма­ца­ваць за прад­пры­ем­ства­мі, за­сна­валь­ні­ка­мі якіх з'яў­ля­юц­ца ма­ла­дыя лю­дзі да 31 го­да, пра­ва на льгот­нае крэ­ды­та­ван­не ці ха­ця б част­ко­вае вы­зва­лен­не ад вы­пла­ты па­дат­каў тэр­мі­нам, на­прык­лад, да ад­на­го го­да. І тут агуч­ва­лі­ся роз­ныя пра­па­но­вы. Ка­лі га­вор­ка ідзе, ска­жам, пра пры­ват­нае ўні­тар­нае прад­пры­ем­ства, зна­чыць, да­ваць та­кую льго­ту на па­да­ткі са­мо­му пры­ват­ні­ку. Ка­лі пра ма­ла­дзёж­ны ка­лек­тыў — та­ды яго спе­цы­я­ліс­там. У іх, як вя­до­ма, шмат роз­ных праб­лем. Нех­та хо­ча аў­та­ма­біль, хтось­ці — СВЧ або на­бор мэб­лі. Тых «пад'­ём­ных», якія вы­плач­ва­юць ма­ла­дым спе­цы­я­ліс­там, не заў­сё­ды да­стат­ко­ва. Так, адзін з бан­каў пра­па­нуе вы­гад­ны крэ­дыт, але толь­кі той мо­ла­дзі, якая пры­еха­ла па раз­мер­ка­ван­ні ў ін­шы ра­ён. А тым, хто вяр­нуў­ся ў свой, умоў­на ка­жу­чы, да баць­коў, яго не атры­маць.

Мы аб­мяр­коў­ва­лі пы­тан­не, каб член­ства ў БРСМ пры­но­сі­ла ма­ла­дым лю­дзям боль­шыя ды­ві­дэн­ды, чым ця­пер. Пя­ці­пра­цэнт­ная зніж­ка на на­вед­ван­не ба­сей­на ці «трэ­на­жор­кі» — гэ­та, без­умоў­на, здо­ра­ва, але ха­це­ла­ся б больш рэ­аль­най да­па­мо­гі. Зра­зу­ме­ла, што на атры­ман­не ды­ві­дэн­даў усе раз­ліч­ваць не мо­гуць. Прос­та быць чле­нам БРСМ для гэ­та­га не­да­стат­ко­ва. На­прык­лад, мы бы­лі ў Рас­то­ве-на-До­не, зна­ё­мі­лі­ся з до­све­дам ра­сі­ян. У іх, ка­лі ты з'яў­ля­еш­ся чле­нам Ра­сій­ска­га са­ю­за мо­ла­дзі і доб­ра ся­бе за­рэ­ка­мен­да­ваў, іс­нуе асоб­ная чар­га для ма­ла­дых сем'­яў па па­ляп­шэн­ні жыл­лё­вых умоў.

Па­да­рыць сем'­ям ра­дасць баць­коў­ства

20-3

Ксе­нія Ха­ра­шы­ла­ва, пер­шы сак­ра­тар Ня­свіж­ска­га ра­ён­на­га ка­мі­тэ­та БРСМ:

— У Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі пры­ня­та дзярж­пра­гра­ма, згод­на з якой бяз­дзет­ным ся­мей­ным па­рам, якія доў­гі час ста­яць на ад­па­вед­ным улі­ку, ро­бяць бяс­плат­нае штуч­нае аплад­нен­не. У на­шай кра­і­не ад­чу­ва­ец­ца дэ­ма­гра­фіч­ны кры­зіс. На жаль, у апош­ні час коль­касць бяс­плод­ных пар па­вя­ліч­ва­ец­ца. Атры­маць ля­чэн­не і зра­біць штуч­нае аплад­нен­не ў нас мож­на толь­кі на плат­най асно­ве, і каш­туе гэ­та не­ма­лых гро­шай — 20-30 міль­ё­наў руб­лёў. Ка­неш­не, пад гэ­тыя мэ­ты ня­даў­на ўвя­лі крэ­дыт. Ад­нак трэ­ба ўліч­ваць, што да­ход ма­ла­дой сям'і, як пра­ві­ла, не вель­мі вя­лі­кі, ды і аб­жыц­ца, як ка­жуць, ёй трэ­ба. Ча­му б та­ды не пе­ра­няць прак­ты­ку су­сед­няй кра­і­ны?

Яшчэ ад­но пы­тан­не ў гэ­тым жа кан­тэкс­це — уз­рост. За­раз усё боль­шую па­пу­ляр­насць на­бы­ваць поз­нія шлю­бы. У яго мож­на ўсту­піць, на­прык­лад, у 30 га­доў. І па­куль вы­явіц­ца праб­ле­ма з бяс­плод­дзем, мо­жа прай­сці не­каль­кі га­доў. За гэ­ты час сям'я згу­біць ста­тус ма­ла­дой, ха­ця фак­тыч­на — па коль­кас­ці пра­ве­дзе­ных су­жэн­ца­мі ра­зам га­доў — бу­дзе за­ста­вац­ца ме­на­ві­та та­кой. Та­му нам па­да­ец­ца, што трэ­ба ўвес­ці пэў­ны пра­ме­жак ча­су (з улі­кам да­ты ўступ­лен­ня ў шлюб, на­прык­лад, пяць га­доў), ка­лі б лю­дзі, су­тык­нуў­шы­ся з праб­ле­май ад­сут­нас­ці дзя­цей, маг­лі ска­рыс­тац­ца бяс­плат­ным штуч­ным аплад­нен­нем, ужо фак­тыч­на не бу­ду­чы ў ста­ту­се ма­ла­дой сям'і.

Пад­рых­та­ва­лі На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА і Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.