Вы тут

Пераўтварыць інтэрв'ю ў жарт?


Гэ­та па сі­лах са­праўд­на­му КВЗшні­ку

Ка­лі смех для мно­гіх — толь­кі пра­ява доб­ра­га на­строю, то для лю­дзей, пра якіх за­раз пой­дзе га­вор­ка, ён — са­мо іс­на­ван­не. А ка­лі гу­мар ста­но­віц­ца не­ад'­ем­най част­кай жыц­ця, то да­ро­га аба­вяз­ко­ва пры­вя­дзе ў КВЗ. Во­сень для КВЗшні­каў з'яў­ля­ец­ца вель­мі на­сы­ча­най па­рой — так бы мо­віць, ма­ра­фо­нам гу­ма­ру. Не ста­ла вы­клю­чэн­нем і На­цы­я­наль­ная мас­тац­кая лі­га (НМЛ). Інт­ры­га цяг­ну­ла­ся амаль што з вяс­ны: усім бы­ло ці­ка­ва, якія ка­ман­ды прой­дуць у фі­нал ІV Рэс­пуб­лі­кан­ска­га тур­ні­ру На­цы­я­наль­на­га цэнт­ра мас­тац­кай твор­час­ці дзя­цей і мо­ла­дзі (НЦМТДМ) па гуль­ні КВЗ «На­цы­я­наль­ная мас­тац­кая лі­га». За пра­ва на­зы­вац­ца фі­на­ліс­та­мі зма­га­лі­ся сем сту­дэнц­кіх ка­манд з роз­ных уні­вер­сі­тэ­таў і га­ра­доў.

20-16

Дзіў­ная спра­ва: ці то гле­да­чы так зну­дзі­лі­ся па ка­ман­дах, ці то ка­ман­ды так пра­дук­тыў­на пра­вя­лі ле­та, але ўзро­вень гуль­ні быў са­праў­ды вы­со­кім. Не ста­лі пе­ра­шко­дай на­ват тэх­ніч­ныя не­па­лад­кі...

Па­вод­ле вы­ні­каў усіх іс­пы­таў жу­ры на­зва­ла ча­ты­рох фі­на­ліс­таў. Імі ста­лі ка­ман­ды з БДУ «Спак­ва­ля», «Спа­дар Бар­шчэў­скі», «Бой­ля-Ма­ры­ё­та», а так­са­ма ка­ман­да з Коб­ры­на «Чай­ка». Зу­сім хут­ка ім зноў да­вя­дзец­ца су­стрэц­ца. Толь­кі та­ды бу­дзе вы­ра­шац­ца, хто з іх ста­не пе­ра­мож­цам На­цы­я­наль­най мас­тац­кай лі­гі.

Па­гу­та­рыць пра ку­мі­раў у КВЗ, ства­рэн­не жар­таў і мно­гае ін­шае мы да­мо­ві­лі­ся ме­на­ві­та з ка­ман­дай «Чай­ка», якая ў паў­фі­на­ле за­ня­ла пер­шае мес­ца. «Чай­ка» — гэ­та пяць ма­ла­дых хлоп­цаў: Ан­тон За­ля­шчук, Сяр­гей Ляў­чук, Ула­дзі­мір Па­ру­ноў, Ула­дзі­мір Амель­я­нюк і Анд­рэй Кас­цю­чук.

— Дык ці ёсць у вас ку­мі­ры ў КВЗ?

Ан­тон За­ля­шчук: — У кож­на­га з нас свае, і іх шмат. Час­та за­хап­ля­ем­ся ак­цёр­скай іг­рой, але ж ста­ра­ем­ся не пе­рай­маць чу­жыя «фіш­кі», а шу­ка­ем сваё.

Анд­рэй Кас­цю­чук: — Мне, на­прык­лад, па­да­ба­юц­ца ка­ман­ды з экс­пе­ры­мен­таль­ным гу­ма­рам, якія не ба­яц­ца пры­дум­ляць і ра­біць неш­та но­вае.

— Ці ёсць мэ­та вый­сці на больш вы­со­кі ўзро­вень у гуль­ні?

Анд­рэй Кас­цю­чук: — У на­шай ка­ман­дзе лю­дзі па­дзя­ля­юц­ца на тых, хто пла­нуе, і тых, хто жы­ве сён­няш­нім днём. Але на­ша асноў­ная мэ­та — тра­піць на фес­ты­валь КВЗ у Со­чы, а пас­ля — у Цэнт­раль­ную між­на­род­ную лі­гу.

Ан­тон За­ля­шчук: — У лю­бым вы­пад­ку кар'­е­ра па­чы­на­ец­ца з гэ­та­га фес­ты­ва­лю. За­раз мы пры­ма­ем удзел у роз­ных лі­гах, атрым­лі­ва­ем во­пыт, на­пра­цоў­ва­ем ма­тэ­ры­ял, экс­пе­ры­мен­ту­ем. Усё гэ­та ба­гаж, які ў да­лей­шым нам да­па­мо­жа.

— Рас­ка­жы­це, з які­мі цяж­кас­ця­мі да­во­дзіц­ца су­ты­кац­ца ма­ла­дой ка­ман­дзе?

Ула­дзі­мір Па­ру­ноў: — Пра­соў­ван­не ма­ла­дой ка­ман­ды — гэ­та праб­ле­ма, бо ў рэ­гі­я­наль­ных, між­рэ­гі­я­наль­ных ці цэнт­раль­ных лі­гах трэ­ба пла­ціць уз­но­сы. На­прык­лад, паў­фі­нал у Па­лес­кай лі­зе мы пра­пус­ці­лі та­му, што нам не вы­дзе­лі­лі гро­шы. Ра­ней нам да­па­ма­га­лі ў на­шым род­ным го­ра­дзе. Зра­зу­ме­ла, што сту­дэн­ты не мо­гуць са­мі ся­бе за­бяс­печ­ваць на­столь­кі, каб пла­ціць не­ма­лыя ўзно­сы. А ёсць яшчэ вы­дат­кі на хар­ча­ван­не, да­ро­гу, пра­жы­ван­не. Та­му вель­мі скла­да­на ме­на­ві­та ў фі­нан­са­вым пла­не.

Ула­дзі­мір Амель­я­нюк: — Але ж гэ­та ўсё кам­пен­су­ец­ца ты­мі эмо­цы­я­мі, якія мы атрым­лі­ва­ем, ка­лі вы­хо­дзім на сцэ­ну, а так­са­ма тым ча­сам, які пра­во­дзім за ства­рэн­нем жар­таў і мі­ні­я­цюр.

— Ці­ка­ва, а як яны ства­ра­юц­ца?

Ула­дзі­мір Амель­я­нюк: — Мы прос­та на­зі­ра­ем, што ад­бы­ва­ец­ца ва­кол нас. Ка­лі гэ­та смеш­на, спра­бу­ем па­ка­заць тое на сцэ­не. Амаль усё, што мы па­каз­ва­ем, на­са­мрэч ад­бы­ва­ец­ца ў на­шым жыц­ці.

Ан­тон За­ля­шчук: — Бы­вае, што «жыц­цё­выя» мі­ні­я­цю­ры ма­ла на­поў­не­ны тэкс­та­вы­мі жар­та­мі...

Сяр­гей Ляў­чук: — Але гле­да­чы іх па­зна­юць, бо су­стра­ка­лі неш­та па­доб­нае ў сва­ім жыц­ці. Час­та рэ­дак­та­ры нам га­во­раць: «Іг­ра­е­це вы са­праў­ды доб­ра, але ж ня­ма тэкс­та­ва­га гу­ма­ру».

Ула­дзі­мір Па­ру­ноў: — Ча­сам мы дзе­лім­ся на дзве ка­ман­ды, пры­дум­ля­ем тэ­мы і на іх спра­бу­ем смеш­на па­жар­та­ваць. Пас­ля свае мі­ні­я­цю­ры па­каз­ва­ем адзін ад­на­му. Тое, што па­да­ба­ец­ца ўсім, мы і па­каз­ва­ем на вы­ступ­лен­нях. Час­цей за ўсё ідэі пры­хо­дзяць спан­тан­на.

Сяр­гей Ляў­чук: — Не рэд­касць, ка­лі мы ўба­чы­лі неш­та на ву­лі­цы і ад­ра­зу па­чы­на­ец­ца: «Хлоп­цы, а ўя­ві­це са­бе та­кую мі­ні­я­цю­ру...»

Ула­дзі­мір Амель­я­нюк: — Да­рэ­чы, трэ­ба як-не­будзь па­жар­та­ваць, як у нас бя­руць ін­тэр­в'ю...

Воль­га ШЫ­ЛАК,
сту­дэнт­ка ІІІ кур­са Ін­сты­ту­та жур­на­ліс­ты­кі БДУ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».