Вы тут

Выявім «групы ўплыву»


Ад ка­мен­та­ры­яў за­ле­жыць ус­пры­няц­це на­він

Пра­ект «Ра­зум­ныя сет­кі» па пад­рых­тоў­цы ана­лі­ты­каў для дзяр­жаў­ных уста­ноў на­бі­рае аба­ро­ты.
Адзін з тых, хто ак­тыў­на па­чаў пра­ца­ваць з гэ­тай іні­цы­я­ты­вай, — Яў­ген НО­САЎ, ма­гіст­рант Ака­дэ­міі кі­ра­ван­ня пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. За­раз ён рас­пра­цоў­вае пра­гра­му па да­сле­да­ван­ні элект­рон­ных мас-ме­дыя і іх уплы­ве на гра­мад­скую дум­ку.

20-11

— У ма­гіст­ра­ту­ру я па­сту­піў дзя­ку­ю­чы «Ра­зум­ным сет­кам», — пры­зна­ец­ца Яў­ген, які па­ра­лель­на з ву­чо­бай зай­ма­ец­ца пра­соў­ван­нем ін­тэр­нэт-сай­таў. — Ле­тась па­даў за­яў­ку, на­пі­саў эсэ, а пас­ля, ка­лі быў за­лі­ча­ны, атры­маў пра­па­но­ву пра­цяг­нуць ву­чо­бу ў Ака­дэ­міі кі­ра­ван­ня.

— Ці­ка­ва, а чым ця­бе за­ха­пі­лі «Ра­зум­ныя сет­кі»?

— Я заўж­ды быў ак­тыў­ным. У гэ­тым пра­яў­ля­ец­ца мая жыц­цё­вая па­зі­цыя. Мне зда­ло­ся, што з гэ­тым пра­ек­там з'я­віў­ся шанц неш­та да­нес­ці да тых лю­дзей, якія пры­ма­юць у на­шай кра­і­не важ­ныя ра­шэн­ні. Я прос­та вы­ра­шыў ска­рыс­тац­ца гэ­тай маг­чы­мас­цю. Ра­зам з ас­тат­ні­мі ўдзель­ні­ка­мі «Ра­зум­ных се­так» мы збі­ра­ем­ся на на­ву­ко­вых кан­фе­рэн­цыях двой­чы на год, дзе ак­тыў­на аб­мяр­коў­ва­ем на­шы ідэі і пра­па­но­вы. Дэ­ба­ты бы­ва­юць га­ра­чыя, але мы заўж­ды пры­хо­дзім да адзі­на­га пунк­ту гле­джан­ня.

— Ін­та­рэс да ма­ла­дых ана­лі­ты­каў з бо­ку чы­ноў­ні­каў ад­чу­ва­ец­ца?

— Мой ма­біль­ны тэ­ле­фон ад пра­па­ноў не раз­ры­ва­ец­ца, але за­ці­каў­ле­насць ёсць. Вель­мі пры­ем­на тое, што не­каль­кіх удзель­ні­каў ужо пры­ня­лі на дзяр­жаў­ную служ­бу. Як я зра­зу­меў, мой пра­ект дзяр­жаў­ным ор­га­нам так­са­ма ці­ка­вы.

— А ка­лі ты ўпер­шы­ню за­ду­маў­ся аб сва­ім да­сле­да­ван­ні?

— Я ўжо даў­но ці­каў­лю­ся ўплы­вам ан­лай­на­вых срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі на гра­мад­ства, сам ра­ней ак­тыў­на ка­мен­та­ваў на­ві­ны ў се­ці­ве. Доб­ра ве­даю ўсю спе­цы­фі­ку. На­прык­лад, зна­ё­мы ў раз­мо­ве са мной паў­та­раў на­ват не на­ві­ны, а ка­мен­та­рыі чы­та­чоў ад­на­го пар­та­ла. Чым больш ча­ла­век чы­тае не­га­тыў­ных на­він, тым больш не­га­тыў­на бу­дзе раз­ва­жаць аб пэў­ных з'я­вах на­ша­га жыц­ця. Ён час­та не за­дум­ва­ец­ца над пра­чы­та­ным і па­чы­нае ве­рыць ка­мен­та­ры­ям пад тэкс­там, якія паў­та­ра­юць ха­рак­тар на­він. І чым больш «плю­сі­каў» па­ста­вяць пад ка­мен­та­ры­ем, тым больш ча­ла­век схіль­ны ве­рыць у праў­дзі­васць гэ­та­га по­гля­ду. Усё гэ­та важ­на, і мой пра­ект бу­дзе вы­ра­шаць ад­ра­зу не­каль­кі за­дач. З яго да­па­мо­гай мож­на ацэнь­ваць ха­рак­тар на­ві­ны і на­строй ка­мен­та­та­ра ў жы­вым эфі­ры, вы­яў­ляць гру­пы ўплы­ву, сай­ты, якія, на­прык­лад, асвят­ля­юць эка­но­мі­ку толь­кі ў не­га­тыў­ным све­це. Скла­дзец­ца ма­лю­нак, які бу­дзе ха­рак­та­ры­за­ваць не толь­кі сай­ты, але і ка­мен­та­та­раў.

— Як ты ста­віш­ся да ма­дэ­ра­цыі ка­мен­та­ры­яў на ін­тэр­нэт-сай­тах?

— Нар­маль­на, бо ў ін­шым вы­пад­ку аб­мер­ка­ван­не на­він пе­ра­ўтва­ры­ла­ся б у неш­та не­зра­зу­ме­лае. Ма­дэ­ра­цыя не­аб­ход­ная. На маю дум­ку, яна пры­ві­вае куль­ту­ру ў пе­ра­піс­цы. З ін­ша­га бо­ку, ма­дэ­ра­тар мо­жа не вы­ста­віць ка­мен­та­рый па суб'­ек­тыў­ных пры­чы­нах. Мне на­огул ад­ной­чы за­ба­ра­ні­лі до­ступ да ад­ной су­пол­кі і на­зва­лі «пра-
ў­лад­ным тро­лем».

— Яў­ген, а што ка­рыс­на­га та­бе даў твой пра­ект?

— Зра­зу­меў, як фар­мі­ру­ец­ца гра­мад­ская дум­ка. Па­чаў больш кры­тыч­на ста­віц­ца да та­го па­то­ку ін­фар­ма­цыі, з якім су­ты­ка­ю­ся кож­ны дзень. Так­са­ма за­ўва­жыў ці­ка­выя тэ­мы, якія, на мой по­гляд, на­огул не асвят­ля­юц­ца жур­на­ліс­та­мі.

— На­прык­лад?

— Я даў­но не чы­таў рэ­парт­ажы аб прад­пры­ем­ствах, якія вы­раб­ля­юць на экс­парт вы­со­ка­тэх­на­ла­гіч­ную пра­дук­цыю. У свой час на­ву­ко­ва-тэх­ніч­ны комп­лекс «Пла­нар» быў ад­ным з трох прад­пры­ем­стваў у све­це, якія вы­раб­ля­лі стэ­ке­ры, пры­ла­ды для мік­ра­схем на крэм­ні­е­вых на­клад­ках.

— Ці ба­чыш у сва­ёй пра­гра­ме фі­нан­са­вую вы­га­ду?

— Гэ­та маё хо­бі, якім зай­ма­ю­ся ў воль­ны ад пра­цы час. Гро­шы гэ­ты пра­ект мне не пры­но­сіць. Я пла­ную ства­рыць сайт, свое­асаб­лі­вы рэй­тынг СМІ, дзе ў ад­кры­тым до­сту­пе бу­дзе зна­хо­дзіц­ца ўся ін­фар­ма­цыя.

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

 

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.