Вы тут

Бабіна лета ці дзедава зіма?


У ліс­та­па­дзе зда­ры­ла­ся коль­кі цёп­лых, на­ват яр­кіх со­неч­ных дзён. У Брэс­це дык на­огул слуп­кі тэр­мо­мет­раў па­ка­за­лі ве­рас­нёў­скую тэм­пе­ра­ту­ру. Сі­ноп­ты­кі ка­жуць, што быў па­бі­ты тэм­пе­ра­тур­ны рэ­корд. Маг­чы­ма, і так. У дні, ка­лі я звы­чай­на згад­ваю сло­вы Ка­рат­ке­ві­ча: («На­ват апоўд­ні на го­нях ту­ман, з ад­чаю хоць за­да­ві­ся…»), па­ду­ма­ла­ся, што бы­вае і не так, што мож­на яшчэ ўба­чыць сон­ца, ад­чуць не­паў­тор­ны во­дар во­се­ні. Та­ды я па­зайз­дрос­ці­ла мін­ча­нам. Бо пра­чы­та­ла, як ЖКГ ста­лі­цы вы­сту­пі­ла з іні­цы­я­ты­вай не згра­баць і не вы­во­зіць апа­лае ліс­це. У Брэс­це ча­мусь­ці іні­цы­я­ты­ву не пад­тры­ма­лі, і на­шы двор­ні­кі да­шчэн­ту вы­гра­ба­лі апа­лы ўбор га­рад­скіх дрэў.

А так ха­це­ла­ся цёп­лым ліс­та­па­даў­скім днём удых­нуць пах ліс­то­ты і за­пом­ніць вы­пад­ко­ва па­до­ра­нае пры­ро­дай ла­год­нае цяп­ло. З гэ­ты­мі дум­ка­мі я іш­ла апоўд­ні па ву­лі­цы, па якой што­дня ха­джу на пра­цу. Ка­ля пра­дук­то­вай кра­мы на­ват за­ўва­жы­ла, што ня­ма груп­кі заў­сёд­ні­каў — спе­цы­фіч­на­га кан­тын­ген­ту, які кру­ціц­ца тут з ран­ку да ве­ча­ра. (Вось прык­лад, ка­лі лю­дзі зда­бы­ва­юць гро­шы з па­вет­ра і пе­ра­тва­ра­юць іх у са­мы тан­ны ал­ка­голь­ны на­пой!) Та­кім чы­нам, ні­чо­га не са­пса­ва­ла лі­рыч­на­га на­строю і не пе­ра­шко­дзі­ла су­зі­ран­ню. Я ўжо мі­на­ла кні­гар­ню і па­ды­хо­дзі­ла да шко­лы, як пе­ра­да мной з'я­ві­ла­ся жан­чы­на. Ме­на­ві­та з'­яві­ла­ся, бо не іш­ла на­су­страч, а вый­шла збо­ку, з за­вул­ка.

— Дай коль­кі руб­лёў, — па­пра­сі­ла яна прос­та, без уся­ля­кіх прад­моў.

Звы­чай­на я не па­даю та­кім па­пра­шай­кам. Тым больш, што спе­цы­фіч­ны ко­лер тва­ру ўказ­ваў на яе звы­чай­ныя гра­шо­выя тра­ты. Але яна бы­ла не з тых, зна­ё­мых, ка­го да­во­дзі­ла­ся ба­чыць што­дня. І яшчэ… вы­раз тва­ру быц­цам бы ўказ­ваў на сля­ды ня­хай са­бе і бы­ло­га, але ж ін­тэ­ле­кту. Ад­ным сло­вам, я вы­ня­ла з ка­шаль­ка ку­пю­ру і пра­цяг­ну­ла. «Дзя­куй, — ад­гук­ну­ла­ся яна. — Жа­даю, каб ты заў­сё­ды да­ва­ла і ні­ко­лі не пра­сі­ла!» По­тым азір­ну­ла­ся і, усміх­нуў­шы­ся, да­да­ла: «Пра­бач, атры­ма­ла­ся двух­сэн­соў­на, я ме­ла на ўва­зе гро­шы».

Мне ча­мусь­ці ста­ла шка­да гэ­тую жан­чы­ну. У га­ла­ве ўзні­ка­лі сю­жэ­ты яе не­шчас­лі­ва­га лё­су, тра­гіч­на­га ка­хан­ня, здра­ды. І зу­сім не ха­це­ла­ся раў­няць яе з тым спе­цы­фіч­ным кан­тын­ген­там, пра які за­раз ак­тыў­на га­во­рыц­ца ў кра­і­не. Але… Вось так раз­бі­ва­юц­ца ілю­зіі. Бо ка­лі я вяр­та­ла­ся на­зад са свай­го не­пра­цяг­ла­га пра­ме­на­ду, уба­чы­ла ге­ра­і­ню ня­даў­ня­га роз­ду­му ў кам­па­ніі пры­выч­ных ал­ка­го­лі­каў бам­жа­ва­та­га вы­гля­ду з гэ­тай ву­лі­цы, якіх яна раз­но­сі­ла роз­ны­мі сло­ва­мі. Па ўсёй ве­ра­год­нас­ці, за тое, што пры­нес­лі менш гро­шай у агуль­ную дзён­ную скар­бон­ку.

Каб кан­чат­ко­ва не згу­біць свой лі­рыч­на-асен­ні на­строй, ка­лі вяр­ну­ла­ся ў ка­бі­нет, на­бра­ла ў по­шу­ка­ві­ку «жоў­тае ліс­це». І той вы­даў мне блог ад­ной юнай пін­чан­кі на ад­ным з пін­скіх сай­таў. Пры­зна­ю­ся шчы­ра, чы­таць бы­ло ве­се­ла. Дзяў­чы­на рас­каз­ва­ла пра не­звы­чай­ную за­ба­ву груп­кі стар­ша­клас­ніц. Сваю асен­нюю, так бы мо­віць, фо­та­се­сію па­нен­кі вы­ра­шы­лі пра­вес­ці ў пар­ку, вы­ка­рыс­таў­шы для гэ­та­га гур­бы ліс­ця, якія ня­даў­на на­мя­лі пра­ца­ві­тыя двор­ні­кі. Дзяў­чын­кі аб­сы­па­лі ад­на ад­ну роз­на­ка­ля­ро­вай ліс­то­тай і фік­са­ва­лі сю­жэ­ты на ай­фо­ны. Бы­ло зра­зу­ме­ла, што хо­чуць па­поў­ніць свае ста­рон­кі ў са­цы­яль­ных сет­ках но­вы­мі фо­та. І праў­да, праз коль­кі га­дзін яр­кія асен­нія ілюст­ра­цыі з'я­ві­лі­ся ў ін­тэр­нэ­це. Пра тое, што юныя ма­дэ­лі раз­нес­лі ўшчэнт вы­ні­кі дзён­най ра­бо­ты су­пра­цоў­ні­каў ЖКГ, у са­цы­яль­ных сет­ках не па­ве­дам­ля­ла­ся. А вось пра парк, пра апош­нюю па­за­ло­ту ліс­то­ты — коль­кі за­ўгод­на. І вось пад ве­чар з'я­віў­ся яшчэ адзін ка­мен­та­рый: азва­лі­ся хлоп­цы, якія па­ве­да­мі­лі, што на­пя­рэ­дад­ні… спра­ві­лі ма­лую па­трэ­бу ў тую са­мую ку­чу ліс­ця.

Вя­до­ма, праз ка­рот­кі ад­рэ­зак ча­су фо­та­здым­кі на фо­не асен­няй ліс­то­ты з се­так знік­лі. Бы­ло ві­да­воч­на, што не толь­кі ў мя­не не склад­ва­ец­ца з лі­рыз­мам апош­ніх цёп­лых дзён, якія не­ка­то­рыя па­спя­ша­лі­ся на­ват на­зваць ба­бі­ным ле­там‑2.

Ве­ча­рам су­стрэ­ла­ся з пля­мен­ні­цай, якая гу­ля­ла са сва­ім пя­ці­га­до­вым сы­нам. За­га­ва­ры­лі, вя­до­ма, пра на­двор'е, пра гэ­тыя пры­го­жыя дні, якія хут­ка пра­мі­нуць. Са­рва­ла­ся і сло­ва­злу­чэн­не «ба­бі­на ле­та»… Тут па­дзьмуў ве­цер, і ма­лы, што ўваж­лі­ва слу­хаў нас, глы­бей на­цяг­нуў шап­ку і вы­ма­віў: «Гэ­та не ба­бі­на ле­та, а ней­кая дзе­да­ва зі­ма».

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.