Вы тут

Дзеля спазму сасудаў?..


Ку­рэн­не мае не­вя­лі­кі ста­ноў­чы эфект: лёг­кі за­спа­ка­яль­ны. Але дзе та­му кур­цу ра­за­брац­ца, якой жорст­кай бу­дзе рас­пла­та — па­ру­шэн­ні ў ра­бо­це ўсіх ад­дзе­лаў моз­га з-за та­таль­на­га спаз­му дроб­ных са­су­даў, жу­дас­ны дэ­фі­цыт ві­та­мі­ну С і ін­шыя на­ступ­ствы.

Кож­ная цы­га­рэ­та «спаль­вае» ў ар­га­ніз­ме 100 мг ві­та­мі­ну С, які і без та­го ў ежы су­час­ных лю­дзей у ка­та­стра­фіч­ным дэ­фі­цы­це. З-за гэ­та­га кра­ва­то­чаць дзяс­ны пад­час чыст­кі зу­боў, лю­дзі схіль­ны да пра­студ, лом­кі­мі ста­но­вяц­ца па­зног­ці і кос­ці, што не дзіў­на, па­коль­кі «ар­ма­ту­ра» лю­бо­га ор­га­на і кас­цей, у пры­ват­нас­ці, — бя­лок ка­ла­ген, які без ві­та­мі­ну С паў­на­цэн­ным не бы­вае. Ад­сюль і ва­ры­ко­зы, апус­кан­не ор­га­наў (уклю­ча­ю­чы жа­но­чы бюст), анеў­рыз­мы, ран­нія мар­шчы­ны, на­огул ніз­кі іму­ні­тэт.

Ві­та­мін С па­трэ­бен і для сін­тэ­зу гар­мо­наў ак­тыў­нас­ці: ад­рэ­на­лі­ну, но­рад­рэ­на­лі­ну і да­фа­мі­ну. Гэ­та як­раз тыя рэ­чы­вы, што да­юць бляск у ва­чах і тое, што на­зы­ва­ец­ца «драйв».

Ура­чы-пуль­ма­но­ла­гі вы­дат­на ве­да­юць, што ва ўсіх кур­цоў аба­вяз­ко­ва раз­ві­ва­ец­ца хра­ніч­ны бран­хіт — у брон­хах па­ста­ян­на ад­бы­ва­ец­ца за­па­лен­чы, інакш ка­жу­чы, гной­ны пра­цэс. А гэ­ты «за­па­лен­чы бруд» па­ста­ян­на па­сту­пае ў кроў... Што і ка­заць, са­мо са­бой, кур­цы хва­рэ­юць час­цей за ін­шых і жы­вуць менш.

— Па­зба­віць ча­ла­ве­ка ад ку­рэн­ня са­праў­ды вель­мі скла­да­на, — рас­каз­вае ўрач-псі­ха­тэ­ра­пеўт Мінск­ага га­рад­ско­га клі­ніч­на­га псі­хі­ят­рыч­на­га дыс­пан­се­ра Ула­дзі­слаў ІВА­НОЎ­СКІ. — Жа­дан­не змян­ша­ец­ца па сі­ну­со­і­дзе: ад па­дзен­ня да пад'­ёму на пра­ця­гу двух га­доў. І гэ­та трэ­ба вы­тры­маць! Знач­на аб­ляг­чае за­да­чу ад­цяг­ван­не ўва­гі і сіл на якія-не­будзь за­ня­ткі, зме­на ася­род­дзя. Гэ­та не да­зва­ляе па­чаць ку­рыць рэ­флек­тор­на, па звыч­цы. Да­па­маг­чы мо­гуць і што­дзён­ныя вя­лі­кія фі­зіч­ныя на­груз­кі. Пад­час іх у ар­га­ніз­ме вы­пра­цоў­ва­ец­ца прос­та без­ліч рэ­чы­ваў, якія рэ­гу­лю­юць яго ра­бо­ту, а ўся­кія шла­кі вы­хо­дзяць так хут­ка, што гэ­та мож­на на­зваць рэ­ва­лю­цы­яй без уся­кіх на­ця­жак.

Па­зба­віц­ца ад лю­бой за­леж­нас­ці вель­мі скла­да­на. Не­здар­ма мно­гія шчы­ра ду­ма­юць, што не­маг­чы­ма на­огул. Та­кое вы­леч­ван­не мож­на лі­чыць са­праўд­ным подз­ві­гам. Пра­ца­ваць у прын­цы­пе цяж­ка, а над са­бой — удвая. Асабліва па­ста­ян­на. Бо ад ся­бе ні­як не ўця­чэш, паў­зу не возь­меш.

У та­кой спра­ве па­жа­да­най бу­дзе да­па­мо­га псі­ха­тэ­ра­пеў­та. Ёсць сэнс па­да­браць спе­цы­я­ліс­та «пад ся­бе» (ура­чы так­са­ма лю­дзі са сва­ім во­пы­там і звыч­ка­мі) — гэ­та мо­жа быць ваш пра­вад­нік і на­стаў­нік, які да­руе, пад­ба­дзё­рыць і на­кі­руе.

Святлана Барысенка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».