Вы тут

Рэктар БДПУ: «Няпраўда, што моладзь не хоча ісці ў педагогіку...»


 

22 чэр­ве­ня 1914 го­да ім­пе­ра­тар Мі­ка­лай ІІ за­цвер­дзіў каш­та­рыс да­хо­даў і вы­дат­каў, які пе­ра­ўтва­рыў ма­ру аб ад­крыц­ці ў Мін­ску на­стаў­ніц­ка­га ін­сты­ту­та ў рэ­аль­насць. А 21 ліс­та­па­да — роў­на сто га­доў та­му — ад­бы­ло­ся афі­цый­нае ўра­чыс­тае ад­крыц­цё Мінск­ага на­стаў­ніц­ка­га ін­сты­ту­та, на якім пры­сут­ні­ча­ла ўсё кі­раў­ніц­тва Мін­скай гу­бер­ні.

«Двац­ца­тае ста­год­дзе ня­рэд­ка на­зы­ва­юць... ста­год­дзем пе­да­го­гі­кі. Са­праў­ды, ні­ко­лі пе­да­га­гіч­ная дум­ка не пра­ца­ва­ла так ін­тэн­сіў­на, як ця­пер, — ска­заў пад­час ура­чыс­тас­ці ды­рэк­тар ін­сты­ту­та Дзміт­рый Сця­пу­ра. — Ідзе сур'­ёз­ны пе­ра­гляд ра­ней­шых сіс­тэм, ме­та­даў і пры­ёмаў на­ву­чан­ня і вы­ха­ван­ня, вы­зна­ча­юц­ца но­выя шля­хі і плы­ні, ства­ра­юц­ца но­выя пе­да­га­гіч­ныя дыс­цып­лі­ны».

На­пя­рэ­дад­ні 100-га­до­ва­га юбі­лею Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га пе­да­га­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя Мак­сі­ма Тан­ка мы су­стрэ­лі­ся з рэк­та­рам, пра­фе­са­рам Аляк­санд­рам ЖУ­КОМ, каб да­ве­дац­ца, на­коль­кі іс­тот­на ад­роз­ні­ва­юц­ца за­да­чы, што ста­я­лі пе­рад пе­да­го­га­мі сто га­доў та­му, і ты­мі, якія вы­ра­ша­юц­ца сён­ня, ча­му пе­рад на­стаў­ні­кам больш не зні­ма­юць ка­пя­люш і як пры­цяг­нуць на пе­да­га­гіч­ныя спе­цы­яль­нас­ці леп­шых...

IMG_9603

IMG_9603

 

— На су­стрэ­чы з удзель­ні­ка­мі тэ­ма­тыч­най зме­ны «Ад за­хап­лен­ня да пе­да­га­гіч­най пра­фе­сіі» ў «Зуб­ра­ня­ці» вы ска­за­лі, што воб­раз на­стаў­ні­ка ХХІ ста­год­дзя амаль спі­са­ны з пе­ра­мож­цы сё­лет­ня­га кон­кур­су «На­стаў­нік го­да — 2014». Што вы ме­лі на ўва­зе?

— Вік­тар Жук тра­піў у шко­лу не­вы­пад­ко­ва і зра­біў свой вы­бар свя­до­ма, ма­ю­чы ўжо ба­га­ты жыц­цё­вы во­пыт: за яго пля­чы­ма бы­лі на той мо­мант ву­чо­ба ў пра­фе­сій­ным лі­цэі, ра­бо­та на бу­доў­лі і служ­ба ў вой­ску. Да­рэ­чы, пе­да­га­гіч­ную аду­ка­цыю ён атрым­лі­ваў у на­шым уні­вер­сі­тэ­це за­воч­на. На пра­ця­гу дзе­ся­ці га­доў бу­ду­чы на­стаў­нік гіс­то­рыі ўдзель­ні­чаў у рас­коп­ках (ра­зам з ву­чо­ны­мі з Ака­дэ­міі на­вук), у ры­цар­скіх тур­ні­рах, гіс­та­рыч­ных рэ­кан­струк­цы­ях. У шко­лу прый­шоў пас­ля за­кан­чэн­ня ўні­вер­сі­тэ­та і, як ён сам пры­знаў­ся, увай­шоў у клас гіс­то­ры­кам, а вый­шаў — на­стаў­ні­кам. Ён па-са­праўд­на­му па­глыб­ле­ны ў сфе­ру, якой зай­ма­ец­ца. А тое, што ля­жыць за ме­жа­мі пад­руч­ні­ка, як вя­до­ма, заў­сё­ды вы­клі­кае ў дзя­цей ін­та­рэс. Чым вы­шэй­шая эру­ды­цыя ча­ла­ве­ка, тым ён больш ці­ка­вы ў зно­сі­нах. Ра­ней шко­ла бы­ла прак­тыч­на адзі­най кры­ні­цай ве­даў, ця­пер жа гэ­та толь­кі ад­на са шмат­лі­кіх кры­ніц. Та­му ка­лі на­стаў­нік (на­ват пры ўмо­ве, што свой прад­мет ён ве­дае дас­ка­на­ла) не ары­ен­ту­ец­ца ў су­час­ным жыц­ці, то ры­зы­куе стра­ціць аў­та­ры­тэт у сва­іх вуч­няў.

Су­час­ныя дзе­ці з кам­п'ю­та­рам на «ты». І ў гэ­тым пла­не пе­ра­мож­ца кон­кур­су «На­стаў­нік го­да» ад іх не ад­стае. Ён мо­жа пра­кан­суль­та­ваць сва­іх вуч­няў у са­цы­яль­ных сет­ках, даць ім за­дан­не...

«Я ведаю адзін помнік, каля якога заў­сё­ды ў Дзень на­стаў­ні­ка ля­жыць шы­коў­ны бу­кет у вы­гля­дзе сэр­ца з чыр­во­ных руж. Гэ­та пом­нік на звы­чай­ных сель­скіх мо­гіл­ках, пом­нік ма­ёй ба­бу­лі. Наш бу­кет у Дзень на­стаў­ні­ка ні­ко­лі не бы­вае пер­шым, хоць мы і пры­хо­дзім зран­ку. Пер­шым сваю на­стаў­ні­цу він­шуе яе ву­чань Мі­ця, як зва­ла яго ба­бу­ля. Яму ўжо за шэсць­дзе­сят, ён біз­нес­мен, заў­сё­ды не­ве­ра­год­на сур'­ёз­ны і не­ве­ра­год­на за­ня­ты. Але кож­ны год зна­хо­дзіць час, каб вяр­нуць сва­ёй пер­шай на­стаў­ні­цы ка­ва­ла­чак сэр­ца, што ка­лісь­ці атры­маў».

(са­чы­нен­не ву­ча­ні­цы 10 кла­са Мар'­і­на­гор­скай гім­на­зіі Алі­ны БА­КУ­НО­ВІЧ)

— Аляк­сандр Іва­на­віч, вы ўзна­ча­лі­лі ўні­вер­сі­тэт не­за­доў­га да стар­ту ўступ­ных іс­пы­таў, ад­нак па­спе­лі пра­вес­ці ма­гут­ную рэ­клам­ную кам­па­нію, у вы­ні­ку ча­го бы­лі за­поў­не­ны ўсе бюд­жэт­ныя мес­цы. Пры­знай­це­ся, як вам уда­ло­ся за­ва­біць да ся­бе та­кую вя­лі­кую коль­касць ме­да­ліс­таў?

— Мы не прос­та за­поў­ні­лі бюд­жэт­ныя мес­цы. Ка­лі па­раў­наць з мі­ну­лым го­дам, то па боль­шас­ці спе­цы­яль­нас­цяў пра­хад­ныя ба­лы па­вя­лі­чы­лі­ся на 25—70 пунк­таў. Пры­ем­на, што больш за чвэрць пер­ша­курс­ні­каў — гэ­та вы­пуск­ні­кі лі­цэ­яў і гім­на­зій. Да та­го ж да нас па­сту­пі­лі 100 ме­да­ліс­таў і вы­пуск­ні­коў ся­рэд­ніх спе­цы­яль­ных на­ву­чаль­ных уста­ноў з дып­ло­мам з ад­зна­кай. У пяць ра­зоў больш, чым ле­тась! Па-мой­му, гэ­та най­леп­шы ад­каз скеп­ты­кам, якія су­мня­ва­лі­ся, што да­звол ме­да­ліс­там па­сту­паць без ус­туп­ных іс­пы­таў спра­цуе. Не бу­ду ўтой­ваць, што 300 ме­да­ліс­таў атры­ма­лі аса­біс­тыя за­пра­шэн­ні ад рэк­та­ра па­да­ваць свае да­ку­мен­ты ў Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны пе­да­га­гіч­ны ўні­вер­сі­тэт. Мы па­сла­лі ім сіг­нал: у пе­ду­ні­вер­сі­тэ­це вас бу­дуць ра­ды ба­чыць. Да та­го ж на­пя­рэ­дад­ні пры­ём­най кам­па­ніі на­шы сту­дэн­ты ак­тыў­на пра­ца­ва­лі ў са­цы­яль­ных сет­ках, кан­суль­та­ва­лі па­тэн­цы­яль­ных абі­ту­ры­ен­таў...

20-42

20-42

 

— На­стаў­ні­кам трэ­ба на­ра­дзіц­ца або ім мож­на стаць, атры­маў­шы пе­да­га­гіч­ную спе­цы­яль­насць?

— Пе­да­го­гі­ка — пра­фе­сія не для кож­на­га, і я ўпэў­не­ны, што на­стаў­нік «па­чы­на­ец­ца» не з пе­ду­ні­вер­сі­тэ­та — «га­да­ваць» бу­ду­чых пе­да­го­гаў трэ­ба яшчэ ў шко­ле. Трэ­ба шу­каць дзя­цей з пе­да­га­гіч­ны­мі схіль­нас­ця­мі, з жа­дан­нем ву­чыць ін­шых, з лі­дар­скі­мі за­дат­ка­мі, з умен­нем ка­му­ні­ка­ваць і вы­строй­ваць зно­сі­ны з ін­шы­мі. Ма­ты­ва­цыя да пра­фе­сіі — гэ­та, на­пэў­на, са­мае важ­нае.

Лі­чу, што ўсім вы­шэй­шым на­ву­чаль­ным уста­но­вам, дзе ёсць пе­да­га­гіч­ныя спе­цы­яль­нас­ці, трэ­ба спус­кац­ца з ня­бё­саў на зям­лю і іс­ці ў шко­лы. Пры­чым па­чы­наць праф­ары­ен­та­цый­ную ра­бо­ту не­аб­ход­на з ся­рэд­ніх кла­саў, бо ў вы­пуск­ным кла­се агі­та­ваць за пра­фе­сію пе­да­го­га ўжо поз­на. Трэ­ба ад­ра­джаць пе­да­га­гіч­ныя кла­сы і ства­раць пе­да­га­гіч­ныя гім­на­зіі — хоць бы па ад­ной у кож­най воб­лас­ці. І да­ваць іх вы­пуск­ні­кам прэ­фе­рэн­цыі пры па­ступ­лен­ні на педс­пе­цы­яль­нас­ці...

Мы рас­пра­ца­ва­лі цэ­лы па­кет пра­па­ноў для ра­ён­ных ад­дзе­лаў аду­ка­цыі, па­чы­на­ю­чы з ар­га­ні­за­цыі ра­бо­ты школ юных, школь­ных на­ву­ко­вых та­ва­рыст­ваў і за­кан­чва­ю­чы да­па­мо­гай пе­да­го­гам у пад­рых­тоў­цы да алім­пі­яд і ЦТ. Ад­на­му ўні­вер­сі­тэ­ту без да­па­мо­гі шко­лы не ад­шу­каць здоль­ных да пе­да­го­гі­кі дзя­цей. Ме­на­ві­та на­стаў­ні­кі па­він­ны раз­гле­дзець у сва­ім вуч­ні бу­ду­ча­га ка­ле­гу і даць яму бла­сла­вен­не на ву­чо­бу...

 «Ча­му ж на­стаў­нік — соль зям­лі? На­пэў­на, та­му, што здаў­на лю­дзі ца­ні­лі соль за ад­мен­ныя якас­ці доў­га за­хоў­ваць све­жы­мі пра­дук­ты. Так і на­стаў­ні­кі збе­ра­га­юць ду­шы ад ду­хоў­най гні­лі. Як ежа без со­лі прэс­ная, так і сэр­цы лю­дзей за­ста­юц­ца пус­ты­мі без «на­стаў­ніц­ка­га» зер­ня».

(са­чы­нен­не ву­ча­ні­цы 11 кла­са гім­на­зіі № 1 г. Жло­бі­на Іры­ны КРАЎ­ЧАН­КА)

IMG_9587

IMG_9587

 

— А як вы па­тлу­ма­чы­це на­ступ­ны па­ра­докс: усе баць­кі хо­чуць, каб іх дзі­ця ву­чыў Пе­да­гог з вя­лі­кай лі­та­ры, але не хо­чуць, каб іх дзе­ці па­сту­па­лі на пе­да­га­гіч­ную спе­цы­яль­насць?

— Спа­дзя­ю­ся, гэ­та ча­со­вая з'я­ва. Сё­ле­та амаль трэць пер­ша­курс­ні­каў БДПУ — вы­пуск­ні­кі ўста­ноў аду­ка­цыі Мін­скай воб­лас­ці. А з 240 ста­ліч­ных школ на дзён­ную бюд­жэт­ную фор­му на­ву­чан­ня па­сту­пі­лі ўся­го 109 ча­ла­век. Да­вай­це па­спра­бу­ем па­гля­дзець на гэ­тую сі­ту­а­цыю з ін­ша­га бо­ку. Ка­лі з кож­най шко­лы (а іх у на­шай кра­і­не больш як 3 ты­ся­чы) да нас прый­дзе ўся­го па ад­ным та­ле­на­ві­тым вуч­ні, то ўвесь пры­ём бу­дзе якас­ным. Ня­праў­да, што мо­ладзь зу­сім не жа­дае іс­ці ў пе­да­го­гі­ку. Гэ­та міф, які мы па­він­ны раз­бу­рыць. Трэ­ба толь­кі ўба­чыць гэ­тых дзя­цей і пра­віль­на іх скі­ра­ваць. А баць­кі не па­він­ны пе­ра­шка­джаць сва­ім дзе­цям у ажыц­цяў­лен­ні іх пра­фе­сій­на­га вы­ба­ру.

Сён­ня пры­ваб­насць на­шай пра­фе­сіі зні­зі­ла­ся ў не­ма­лой сту­пе­ні з-за не­вы­со­кіх за­роб­каў. Але ж не ўсё вы­мя­ра­ец­ца гра­шы­ма: доб­ры спе­цы­я­ліст ве­дае са­бе цану і заў­сё­ды вы­клі­кае па­ва­гу як у сва­іх вуч­няў, так і ў іх баць­коў. Да­рэ­чы, БДПУ су­мес­на з Мі­ніс­тэр­ствам аду­ка­цыі пра­цуе над пра­гра­май са­цы­яль­най пад­трым­кі на­стаў­ні­каў — іль­гот­ным крэ­ды­та­ван­нем, зніж­ка­мі на ін­тэр­нэт і ма­біль­ную су­вязь, на бі­ле­ты пры на­вед­ван­ні тэ­ат­раў і му­зе­яў. Мы зро­бім усё для та­го, каб на­стаў­нік ад­чу­ваў ся­бе ўпэў­не­на і пра­фе­сія пе­да­го­га зноў ста­ла прэ­стыж­най.

— Ва­ша ма­ра — ства­рэн­не ў кра­і­не пе­да­га­гіч­ных гім­на­зій. Ад­крыц­цё пе­да­га­гіч­ных кла­саў у 20-й ста­ліч­най гім­на­зіі — толь­кі пер­шая лас­таў­ка?

— Вель­мі на гэ­та спа­дзя­ём­ся. На ба­зе 20-й мін­скай гім­на­зіі бы­лі ство­ра­ны ча­ты­ры пе­да­га­гіч­ныя кла­сы фі­зі­ка-ма­тэ­ма­тыч­на­га і фі­ла­ла­гіч­на­га про­фі­ляў для 104 вуч­няў. На пра­ця­гу двух га­доў по­бач з на­стаў­ні­ка­мі гім­на­зіі заў­сё­ды бу­дуць пры­сут­ні­чаць і вы­клад­чы­кі БДПУ. Яны бу­дуць вы­кла­даць гім­на­зіс­там асоб­ныя тэ­мы на па­глыб­ле­ным уз­роў­ні, пра­во­дзіць фа­куль­та­тыў­ныя за­ня­ткі, рых­та­ваць гім­на­зіс­таў да ўдзе­лу ў алім­пі­я­дах, тур­ні­рах, кон­кур­сах на­ву­ко­ва-да­след­чых ра­бот. Акра­мя та­го, вы­клад­чы­кі ўні­вер­сі­тэ­та па­зна­ё­мяць гім­на­зіс­таў з ас­но­ва­мі пе­да­го­гі­кі і псі­ха­ло­гіі, да­па­мо­гуць ім вы­явіць і раз­віць іх здоль­нас­ці і, ба­дай што са­мае га­лоў­нае — абу­дзіць ін­та­рэс да пра­фе­сіі пе­да­го­га. Важ­на свое­ча­со­ва зра­зу­мець — твая пра­фе­сія аль­бо не твая...

Акра­мя та­го, у нас ужо прай­шла ўста­но­вач­ная се­сія воч­на-за­воч­най пе­да­га­гіч­най гім­на­зіі. Гэ­та но­вая струк­ту­ра, ство­ра­ная на ба­зе БДПУ. Яе ра­бо­та раз­лі­ча­на на стар­ша­клас­ні­каў, за­ці­каў­ле­ных у атры­ман­ні пра­фе­сіі пе­да­го­га. Воч­ная фор­ма пра­ду­гледж­вае лек­цый­ныя за­ня­ткі ва ўні­вер­сі­тэ­це, якія пра­вод­зяц­ца ў ка­ні­ку­ляр­ны час. Вы­клад­чы­кі ўні­вер­сі­тэ­та бу­дуць чы­таць лек­цыі па пе­да­го­гі­цы, псі­ха­ло­гіі, са­цы­яль­най ра­бо­це, рас­ка­жуць пра пра­муд­рас­ці і ню­ан­сы пе­да­га­гіч­най пра­фе­сіі. А за­воч­ная (дыс­тан­цый­ная фор­ма) на­ву­чан­ня азна­чае са­ма­стой­ную ра­бо­ту з кант­ро­лем за пос­пе­ха­мі на­ву­чэн­цаў з бо­ку вы­клад­чы­каў. А на­ступ­ны наш крок — ад­крыц­цё пе­да­га­гіч­ных гім­на­зій у кож­ным аб­лас­ным цэнт­ры.

 «Усё ў шко­ле бу­ду­чы­ні бу­дзе не так, як сён­ня. Усё па-ін­ша­му! Я ўяў­ляю са­бе пра­стор­ныя свет­лыя ка­лі­до­ры і кла­сы. Гэ­та не зу­сім кла­сы, а вір­ту­аль­ная пра­сто­ра. Тут я ма­гу ака­зац­ца ў лю­бым мес­цы і ў лю­бым ча­се, су­стрэц­ца з фі­ло­са­фа­мі мі­ну­ла­га і па­слу­хаць іх уро­кі, па­гу­та­рыць з Нью­та­нам ці Пуш­кі­ным, па­ся­дзець на кан­цэр­це Мо­цар­та... Тут ёсць спе­цы­яль­ныя зо­ны, дзе на­стаў­нік і яго вуч­ні мо­гуць ад­па­чыць на бе­ра­зе вір­ту­аль­най рэч­кі, па­га­няць мяч на зя­лё­ным луж­ку, па­гля­дзець на ланд­шаф­ты ма­ла­вы­ву­ча­най пла­не­ты. І по­бач з са­бой я ба­чу На­стаў­ні­ка, які ўсё ве­дае і ўмее, лас­ка­ва­га і доб­ра­га — са­праўд­на­га На­стаў­ні­ка бу­ду­чы­ні».

(са­чы­нен­не ву­ча­ні­цы 10 кла­са гім­на­зіі №1 г. Жло­бі­на Ула­дзі­сла­вы АНІС­КО­ВІЧ)

 

— Са­цы­я­ла­гіч­ныя апы­тан­ні, пра­ве­дзе­ныя ў Ра­сіі, свед­чаць, што толь­кі 10 пра­цэн­таў вы­пуск­ні­коў пе­да­га­гіч­ных ВНУ га­то­вы пра­ца­ваць у шко­ле. На­шы су­се­дзі збі­ра­юц­ца ўвес­ці так зва­нае парт­фо­ліа для ма­ла­дых на­стаў­ні­каў, якое бу­дзе ўклю­чаць знеш­нюю ацэн­ку з бо­ку вы­клад­чы­каў на­ву­чаль­ных уста­ноў, дзе сту­дэнт пра­хо­дзіў прак­ты­ку. Мяр­ку­ец­ца, што гэ­тае но­ва­ўвя­дзен­не пры­му­сіць сту­дэн­таў больш ад­каз­на ста­віц­ца да пра­хо­джан­ня пе­да­га­гіч­най прак­ты­кі... А як вы ацэнь­ва­е­це эфек­тыў­насць прак­тыч­на­га склад­ні­ка пад­рых­тоў­кі сту­дэн­таў у ва­шым уні­вер­сі­тэ­це?

— Ка­лі толь­кі 10% сту­дэн­таў на­цэ­ле­ны на ра­бо­ту ў шко­ле, то ўжо ні­я­кае парт­фо­ліа не вы­ра­туе. Гэ­та зна­чыць, што дзяр­жаў­ныя срод­кі на пад­рых­тоў­ку бу­ду­чых спе­цы­я­ліс­таў бы­лі змар­на­ва­ны. Упэў­не­ны, што больш якас­ны ад­бор па­ві­нен быць яшчэ на ўва­хо­дзе ў пе­ду­ні­вер­сі­тэт. А для гэ­та­га па­тра­бу­ец­ца ран­няя праф­ары­ен­та­цыя, яшчэ за школь­най пар­тай...

Што ты­чыц­ца пра­хо­джан­ня прак­ты­кі, то ў аду­ка­цый­ных стан­дар­тах апош­ня­га па­ка­лен­ня до­ля прак­ты­кі па­вя­лі­чы­ла­ся з 10 да 15%. А з на­ступ­на­га го­да мы рас­па­чы­на­ем экс­пе­ры­мент на трох фа­куль­тэ­тах (фі­зіч­ным, ма­тэ­ма­тыч­ным і пры­ро­да­знаў­чым): прак­ты­ка ў сту­дэн­таў бу­дзе рас­па­чы­нац­ца не з трэ­ця­га кур­са, як ця­пер, а з дру­го­га. Ву­чэб­ны план бу­дзе скла­дзе­ны так, што адзін дзень на ты­дзень бу­дзе воль­ны ад за­ня­ткаў ва ўні­вер­сі­тэ­це, і сту­дэн­ты бу­дуць пра­во­дзіць яго ў шко­ле: на­вед­ваць уро­кі во­пыт­ных на­стаў­ні­каў, да­па­ма­гаць ім у пра­вер­цы хат­ніх за­дан­няў, у пад­рых­тоў­цы срод­каў на­ву­чан­ня, удзель­ні­чаць у па­за­клас­най ра­бо­це, у тым лі­ку і ў шос­ты школь­ны дзень. Ад­ным сло­вам, па­глы­бяц­ца ў што­дзён­ную школь­ную рэ­ча­іс­насць. На­ват ду­ма­ем ства­раць мі­ні-гру­пы з на­ву­чэн­цаў па тры-пяць ча­ла­век, якія бу­дуць рэа­лі­зоў­ваць пад­час прак­ты­кі ву­чэб­на-да­след­чыц­кія пра­ек­ты. Іх вы­ні­кам па­він­ны стаць кан­крэт­ныя прак­тыч­ныя рас­пра­цоў­кі, якія мо­гуць ука­ра­няц­ца ў ву­чэб­ны пра­цэс ці ў вы­ха­ваў­чую ра­бо­ту. За­тым пра­ек­ты мо­гуць лег­чы ў асно­ву кур­са­вых ці дып­лом­ных ра­бот і на­ват ма­гіс­тар­скай ды­сер­та­цыі. Га­лоў­нае, што яны не бу­дуць пы­ліц­ца на па­лі­цах.

Ма­рым так­са­ма, каб нам ад­да­лі дзі­ця­чы са­док, які ад­крыў­ся ня­даў­на ў Сту­дэнц­кай вёс­цы, дзе вы­ха­валь­ні­ка­мі і псі­хо­ла­га­мі змаг­лі бы пра­ца­ваць сту­дэн­ты на­ша­га ўні­вер­сі­тэ­та.

— На­пя­рэ­дад­ні юбі­лею ва ўні­вер­сі­тэ­це бы­ло пра­ве­дзе­на шмат ці­ка­вых ме­ра­пры­ем­стваў, на­прык­лад, кон­кур­сы эсэ і ві­дэа­ро­лі­каў пра на­стаў­ні­каў. Ці па­ра­да­ва­лі вас вы­ні­кі?

— На мой по­гляд, школь­ні­кі зра­бі­лі для па­пу­ля­ры­за­цыі пра­фе­сіі пе­да­го­га на­шмат больш, чым бе­ла­рус­кія кі­на­рэ­жы­сё­ры, сцэ­на­рыс­ты і жур­на­ліс­ты. Не ма­гу пры­га­даць на­шу­ме­ла­га кі­на­філь­ма, буй­ной мас­тац­кай вы­ста­вы, се­рыі ар­ты­ку­лаў у цэнт­раль­най прэ­се або шы­ро­ка раз­рэ­кла­ма­ва­на­га ток-шоу, дзе б га­лоў­ным ге­ро­ем стаў ме­на­ві­та на­стаў­нік. На­пя­рэ­дад­ні юбі­лею мы вы­пус­ці­лі збор­нік іх леп­шых са­чы­нен­няў і збор­нік ві­дэа­ро­лі­каў. Спа­дзя­ём­ся за­пус­ціць «на­рэз­ку» з леп­шых ро­лі­каў на ад­ным з бе­ла­рус­кіх тэ­ле­ка­на­лаў... А скульп­тур­ная кам­па­зі­цыя «На­стаў­ні­ца пер­шая мая», уста­ноў­ле­ная на ўва­хо­дзе ва ўні­вер­сі­тэт на­пя­рэ­дад­ні Дня на­стаў­ні­ка, не прос­та су­стра­кае што­дня на­шых вы­клад­чы­каў і сту­дэн­таў, яна ста­ла яшчэ і ту­рыс­тыч­ным аб'­ек­там. На га­лоў­най пло­шчы кра­і­ны па­ста­ян­на пра­хо­дзяць эк­скур­сіі, і сфа­та­гра­фа­вац­ца з на­стаў­ні­цай ста­ла ў ту­рыс­таў ужо доб­рай тра­ды­цы­яй.

— А якім вы ба­чы­це ўні­вер­сі­тэт, ска­жам, га­доў праз 50? Ці зме­няц­ца за­да­чы, якія бу­дуць ста­яць пе­рад пе­да­го­гам?

— Сён­ня мы за­мах­ну­лі­ся на но­вы ві­ток у раз­віц­ці ўні­вер­сі­тэ­та, пры­чым я маю на ўва­зе не толь­кі ства­рэн­не су­час­на­га аду­ка­цый­на­га ася­род­дзя, пе­ра­асна­шчэн­не ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­най і ву­чэб­на-ла­ба­ра­тор­най ба­зы, вы­ка­ры­стан­не ін­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій. Нам бы ха­це­ла­ся, каб тут на­ра­дзіў­ся і но­вы дух, каб нашы выпускнікі былі запраграмаваны на поспех. Мы хо­чам фар­мі­ра­ваць су­час­на­га на­стаў­ні­ка, з за­ха­ван­нем леп­шых тра­ды­цый пе­да­га­гіч­най аду­ка­цыі і ад­на­ча­со­ва са­ма­да­стат­ко­ва­га, упэў­не­на­га ў са­бе пра­фе­сі­я­на­ла. Каб ён ра­зу­меў су­час­ных дзя­цей, а яны ра­зу­ме­лі яго і ба­чы­лі, што ён «у тэ­ме».

Мі­сія пе­да­го­га не змя­ня­ец­ца. На­ву­чыц­ца абу­джаць ці­ка­васць да свай­го прад­ме­та і да на­ву­чан­ня ўво­гу­ле — ад­на з га­лоў­ных яго за­дач. Без­умоў­на, ве­ды су­час­на­га на­стаў­ні­ка не па­він­ны са­сту­паць ве­дам яго па­пя­рэд­ні­каў. Але на пер­шае мес­ца вы­хо­дзіць яго ўмен­не на­ладж­ваць зно­сі­ны з вуч­ня­мі, а гэ­та зна­чыць, ка­му­ні­ка­тыў­ныя здоль­нас­ці, умен­не па­ста­ян­на ву­чыц­ца і ву­чыць гэ­та­му сва­іх вуч­няў. На­стаў­нік пе­ра­стае быць на­стаў­ні­кам, ка­лі пе­ра­стае быць вуч­нем.

Гу­тар­ку вя­ла На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?