Вы тут

Сэрца на «Далоньцы»


Больш як 200 удзель­ні­каў фес­ты­ва­лю са­цы­яль­най рэ­кла­мы пра­га­ла­са­ва­лі твор­час­цю за аба­ро­ну жыц­ця

300 агень­чы­каў у па­мяць аб не­на­ро­джа­ных дзе­цях за­па­лі­лі ў Мін­ску 18 ліс­та­па­да. Та­кім чы­нам ва­лан­цё­ры на­га­да­лі пра 30000 абор­таў, якія што­год ро­бяць у ме­ду­ста­но­вах Бе­ла­ру­сі. Не­звы­чай­ная арт-ак­цыя прай­шла на тэ­ры­то­рыі ста­ліч­на­га хра­ма ў го­нар іко­ны Бо­жай Ма­ці «Усіх туж­лі­вых Ра­дасць».

21-24

Агень­чы­кі-лам­пад­кі ўдзель­ні­кі рас­ста­ві­лі ў вы­гля­дзе сі­лу­э­та 8-тыд­нё­ва­га не­маў­ля ці ва ўлон­ні ма­ці — ме­на­ві­та ў гэ­ты тэр­мін ад­бы­ва­ец­ца боль­шасць пе­ра­ры­ван­няў ця­жар­нас­ці... Па­доб­ная ак­цыя, да­рэ­чы, вяс­ной гэ­та­га го­да ўжо ад­бы­ла­ся ў Ека­ця­рын­бур­гу пад наз­вай «Адзін з нас», а Мінск стаў пер­шым з бе­ла­рус­кіх га­ра­доў, які пад­ха­піў эс­та­фе­ту на­па­мі­ну пра тое, што ма­ця­рын­скае ўлон­не му­сіць быць са­мым бяс­печ­ным мес­цам для дзі­ця­ці, а за жыц­цё кож­на­га з яшчэ не на­ро­джа­ных не­маў­лят ня­суць роў­ную ад­каз­насць і ма­ці, і баць­ка.

Да­та пра­вя­дзен­ня ак­цыі бы­ла вы­бра­на сім­ва­ліч­ная — ме­на­ві­та 18 ліс­та­па­да ў 1920 го­дзе ў Са­вец­кай Ра­сіі бы­ла пры­ня­та па­ста­но­ва «Аб зда­роўі жан­чы­ны», якая ўпер­шы­ню ў све­це ле­га­лі­за­ва­ла абор­ты.

— Яшчэ не­каль­кі га­доў та­му на­ша бе­ла­рус­кае за­ка­на­даў­ства бы­ло са­мым лі­бе­раль­ным на ўсёй пост­са­вец­кай пра­сто­ры да пы­тан­ня абор­таў, — за­зна­чае юрыст Воль­га Ка­валь­ко­ва. — Не­аб­ход­на бы­ло вель­мі шмат пра­ца­ваць, каб змя­ніць гра­мад­скую свя­до­масць, каб да­вес­ці, што аборт — гэ­та не нор­ма... За паў­та­ра го­да мы з ка­ле­га­мі са­бра­лі больш за 10 ты­сяч под­пі­саў бе­ла­ру­саў на­конт больш жорст­кіх мер, якія да­ты­чац­ца абор­таў. І гэ­тая пра­ца ме­ла плён: сё­ле­та быў пры­ня­ты за­кон у сфе­ры ахо­вы зда­роўя, які ўсту­пае ў сі­лу 26 снеж­ня і змя­шчае не­ка­то­рыя з на­шых пра­па­ноў — на­прык­лад, пра­ва ўра­ча ад­мо­віц­ца ад пра­вя­дзен­ня абор­ту па ма­раль­на-этыч­ных пе­ра­ка­нан­нях, а так­са­ма аба­вяз­ко­вае кан­суль­та­ван­не жан­чын у цэнт­рах кры­зіс­най ця­жар­нас­ці пры кож­най баль­ні­цы, ра­дзіль­ні, па­лі­клі­ні­цы. Або та­кі мо­мант: толь­кі ў Бе­ла­ру­сі іс­на­ва­ла па­няц­це «аборт па са­цы­яль­ных па­каз­чы­ках», якое да­зва­ля­ла пе­ра­пы­ніць ця­жар­насць у тэр­мін да 20 тыд­няў — ця­пер з 10 гэ­тых па­каз­чы­каў за­ста­лі­ся ўся­го 2.

21-25

Ле­тась на­пя­рэ­дад­ні сум­най да­ты 18 ліс­та­па­да ў Бе­ла­ру­сі пад дэ­ві­зам «Так! Бу­дзе жыц­цё!» ад­быў­ся пер­шы фес­ты­валь са­цы­яль­най рэ­кла­мы ў аба­ро­ну жыц­ця і сям'і «Да­лонь­ка». Сё­ле­та ж вы­ні­кі пад­во­дзіць дру­гі па лі­ку фэст, які на­быў ужо ста­тус між­на­род­на­га. Сцэ­на­рыі, фо­та­здым­кі, ма­люн­кі, са­цы­яль­ныя і муль­ты­плі­ка­цый­ныя філь­мы, ві­дэа­ро­лі­кі, зня­тыя не толь­кі на ка­ме­ру, але на­ват на ма­біль­ны тэ­ле­фон — удзель­ні­кі прад­ста­ві­лі твор­чыя ра­бо­ты ў са­мых роз­ных жан­рах і тэ­ма­тыч­ных кі­рун­ках, аб'­яд­на­ных адзі­най мэ­тай ад­ра­джэн­ня і ўма­ца­ван­ня тра­ды­цый­ных ся­мей­ных каш­тоў­нас­цяў, аба­ро­ны дзя­цін­ства і ма­ця­рын­ства, лю­бо­ві і вер­нас­ці.

— Ка­лі ў пер­шым фес­ты­ва­лі ўдзель­ні­ча­ла ўся­го 16 ві­дэа­ро­лі­каў, то сё­ле­та мы атры­ма­лі ўжо больш як 200 ра­бот, пры­чым як ад ама­та­раў, так і пра­фе­сі­я­на­лаў — з Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі, Укра­і­ны, Ар­ме­ніі і Гру­зіі, — ад­зна­чы­ла член жу­ры фес­ты­ва­лю, па­пу­ляр­ная тэ­ле­вя­ду­чая Свят­ла­на Панк­ра­та­ва. — Хва­ля­вац­ца ўдзель­ні­кам за­ста­ло­ся зу­сім ня­доў­га — 22 ліс­та­па­да ад­бу­дзец­ца цы­ры­мо­нія ўзна­га­ро­джан­ня пе­ра­мож­цаў фес­ты­ва­лю са­цы­яль­най рэ­кла­мы «Да­лонь­ка».

Спра­ва аба­ро­ны жыц­ця ад са­ма­га па­чат­ку па­він­на быць не эпі­за­дыч­най, а сіс­тэм­най і па­ста­ян­най, ад­зна­чыў яшчэ адзін член жу­ры фес­ты­ва­лю, кі­раў­нік Цэнт­ра аба­ро­ны ма­ця­рын­ства і ся­мей­ных каш­тоў­нас­цяў Бе­ла­рус­кай пра­ва­слаў­най царк­вы іе­рэй Дзміт­рый Гры­цэн­ка. «У мно­гіх на­се­ле­ных пунк­тах Бе­ла­ру­сі, у тым лі­ку ў Мін­ску, Ма­гі­лё­ве, Ба­ра­на­ві­чах, на­шы ва­лан­цё­ры на­ла­дзі­лі па­ста­ян­нае пе­рад­аборт­нае кан­суль­та­ван­не, у жа­но­чых кан­суль­та­цы­ях раз­ме­шча­ны раз­на­стай­ныя да­ве­дач­ныя ма­тэ­ры­я­лы і агітп­ла­ка­ты, пра­вод­зяц­ца се­мі­на­ры з удзель­ні­кам прад­стаў­ні­коў сіс­тэ­мы аду­ка­цыі і ахо­вы зда­роўя. Ад­нак, як па­каз­вае во­пыт, най­больш дзейс­ная пра­ца ў гэ­тым кі­рун­ку — су­стрэ­чы і гу­тар­кі з мо­лад­дзю, са сту­дэн­та­мі і стар­ша­клас­ні­ка­мі. Уз­бро­е­ныя ве­да­мі, ма­ла­дыя лю­дзі ўва­хо­дзяць у да­рос­лае жыц­цё ўжо асэн­са­ва­на і з цвёр­дым пе­ра­ка­нан­нем у каш­тоў­нас­ці жыц­ця».

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».