Вы тут

Энергетычныя кактэйлі не акрыляюць, а «забіваюць»


Продаж у Беларусі энергетычных напіткаў падлеткам да 18 гадоў неабходна забараніць. На пасяджэнні Міжведамаснага савета па папярэджванні і прафілактыцы п'янства, алкагалізму, наркаманіі і спажывання тытуню абмяркоўвалася, якія меры трэба тэрмінова прыняць, каб спыніць масавае спажыванне падлеткамі энергетыкаў і іх аналагаў.

— У маладзёжным асяродку ўсё больш папулярнымі становяцца своеасаблівыя «марафоны» — весялосць, кураж на працягу некалькіх дзён запар з наведваннем бараў, клубаў і іншых забаўляльных месцаў. Маладыя людзі напіваюцца «энергетыкаў», не разумеючы, што знясільваюць свой арганізм і шкодзяць здароўю, — канстатаваў намеснік міністра адукацыі Віктар ЯКЖЫК. — Да таго ж, як паказалі апытанні тых, хто спажываў спайс, кожны другі з іх ужываў і энергетычныя напіткі. Гэта яшчэ адна падстава задумацца аб небяспецы цягі да «энергетыкаў».

Удзельнікі Савета занепакоеныя тым, што ўжо з'явіпіся аналагі такіх напіткаў па ўздзеянні на арганізм, напрыклад, асаблівыя жавальныя гумкі. Таму забарона і абмежаванні павінны закрануць усю небяспечную прадукцыю.

Статыстычныя звесткі паказваюць, што рост папулярнасці энергетычных безалкагольных напіткаў з вялікай колькасцю кафеіну значна вышэйшы, чым у звычайных безалкагольных напіткаў. Вялікія дозы кафеіну выклікаюць скачкі артэрыяльнага ціску, павышаюць псіхічную ўзбуджальнасць і частату скарачэнняў сэрца. Да таго ж «энергетыкі» акрамя кафеіну змяшчаюць у сабе і іншыя рэчывы, якія стымулююць арганізм: экстракт гуараны, таўрын, вітаміны групы В.

25-29

25-29

 

Будзь у курсе!

Не піце больш за адну шклянку «энергетыку» на дзень і не набывайце бляшанкі ёмістасцю 0,5 літра — гэта ўжо перавышэнне нормы. І ні ў якім разе не спажывайце энергетычныя напіткі пасля фізічных нагрузак або спартыўных трэніровак (тым больш перад імі). Не змешвайце іх з алкаголем, кавай і чаем.

Асабліва небяспечнае ўзаемадзеянне «энергетыкаў» з алкаголем. Па звестках Арганізацыі бяспекі еўрапейскіх прадуктаў харчавання, больш як 70% маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 29 гадоў спажываюць алкаголь разам з «энергетыкамі». А пры адначасовым спажыванні алкаголю і кафеіну ўзнікае пагроза не толькі здароўю, але і жыццю чалавека. Справа ў тым, што кафеін не дазваляе чалавеку дакладна вызначыць ступень алкагольнага ап'янення, а гэта правакуе ўзнікненне нематываванай агрэсіі, неадэкватных паводзін і алкагольнай інтаксікацыі.

«Энергетыкі» зусім забаронены ў Даніі, Турцыі, Нарвегіі, Ісландыі, а таксама ў некаторых штатах ЗША. У іншых еўрапейскіх краінах на заканадаўчым узроўні паклапаціліся пра ўвядзенне абмежаванняў на іх продаж, у першую чаргу, непаўналетнім. У Швецыі не дазваляецца продаж такіх напіткаў дзецям і падлеткам да 15 гадоў, а некаторыя разнавіднасці «энергетыкаў» можна набыць толькі ў аптэцы. У Канадзе пакупнікоў энергетычных напіткаў з дапамогай спецыяльнай наклейкі інфармуюць пра аб'ём максімальнай сутачнай дозы спажывання і папярэджваюць пра недапушчальнасць змешвання яго з алкаголем.

У Беларусі таксама дзейнічаюць пэўныя патрабаванні да продажу энергетычных напіткаў. Вызначана, што на кожнай упакоўцы павінны пазначацца звесткі аб паказаннях да прымянення асобнымі ўзроставымі групамі, узгодненыя з Міністэрствам аховы здароўя. Энергетычныя напіткі павінны маркіравацца надпісам «Не рэкамендуецца да спажывання дзецьмі ва ўзросце да 18 гадоў». Разам з тым продаж энергетыкаў непаўналетнім не забаронены. Удзельнікі Міжведамаснага савета упэўнены, што забараніць іх трэба, каб захаваць здароўе падрастаючага пакалення.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.