Вы тут

Чаму гінуць пакаёвыя расліны, перасаджаныя зімой


Пас­ля пе­ра­сад­кі рас­лі­ны па­він­ны ак­тыў­на рас­ці і асвой­ваць ка­ра­ня­мі но­вы суб­страт, але, па­чы­на­ю­чы з каст­рыч­ні­ка, ліс­та­па­да, рос­та­выя пра­цэ­сы ў рас­лін за­па­воль­ва­юц­ца.

26-15

У су­вя­зі са зні­жэн­нем асвет­ле­нас­ці рас­лі­ны пе­ра­хо­дзяць у ста­дыю спа­кою, ка­ра­ні не мо­гуць асво­іць но­вы суб­страт і з-за ліш­каў віль­гот­нас­ці па­чы­на­юць за­гні­ваць. Най­леп­шы­мі тэр­мі­на­мі для пе­ра­сад­кі лі­чац­ца вяс­но­выя ме­ся­цы: са­ка­вік, кра­са­вік і май, а так­са­ма час з ся­рэ­дзі­ны жніў­ня па ве­ра­сень.

Ка­лі ж вы не па­спе­лі пе­ра­са­дзіць рас­лі­ны да кан­ца ве­рас­ня, то ў гэ­тым вы­пад­ку лепш да­ча­кац­ца вяс­ны.

Ёсць і ін­шыя пры­чы­ны дрэн­на­га са­ма­ад­чу­ван­ня рас­лін у зі­мо­вы час.

Боль­шасць з іх цяж­ка пе­ра­но­сяць су­хое па­вет­ра, і з-за гэ­та­га ў рас­лін пад­сы­ха­юць краі ліс­тоў. Каб гэ­та­га не ад­бы­ва­ла­ся, іх трэ­ба як ма­га час­цей апырс­кваць ва­дой ці ства­раць ап­ты­маль­ныя ўмо­вы рос­ту: ста­віць кю­ве­ты з віль­гот­ным рач­ным пяс­ком на ба­та­рэі ацяп­лен­ня.

Рас­лі­ны-су­ку­ле­нты на­за­па­шва­юць віль­гаць і здоль­ныя лепш пе­ра­но­сіць за­су­ху. У зі­мо­вы час та­кія рас­лі­ны трэ­ба па­лі­ваць аб­ме­жа­ва­на, каб па­збег­нуць за­гні­ван­ня.

Вы­кон­ва­ю­чы гэ­тыя не­скла­да­ныя пра­ві­лы, вы бу­дзе­це заў­сё­ды мець пры­го­жыя па­ка­ё­выя квет­кі.

Ірына Тамковіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».