Усе, напэўна, чулі аб прарошчанай пшаніцы. За суткі прарастання ў вадзе жыццёвая сіла пшаніцы павялічваецца ў 100 разоў. Але мала хто ведае пра ўнікальныя рэцэпты прарошчанага грэцкага арэха, жыццёвая сіла якога за 2 тыдні прарастання ў вадзе павялічваецца ў 1000 разоў!
1 кг неачышчаных грэцкіх арэхаў заліць халоднай вадой. Вада павінна пакрываць арэхі.
Трымаць на падаконніку 2 тыдні, ваду мяняць праз дзень. 2 разы ў суткі змешваць арэхі.
Праз 2 тыдні арэхі гатовыя да ўжывання. Трымаць арэхі трэба ў халадзільніку (унізе) у гэтай жа вадзе. Дзённая норма — па 3 ачышчаныя арэхі раніцай і ўвечары. Гэты рэцэпт прынясе вам абнаўленне, амаладжэнне арганізма на клетачным узроўні, аднаўленне імуннай і нервовай сістэм, пазбаўленне ад шлакаў і ачышчэнне крывяноснай сістэмы, сілкаванне касцявых тканак арганізма. З асцярожнасцю ўжываць пры парушэннях дзейнасці падстраўнікавай залозы.
Ірына Тамковіч
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».