Вы тут

Інтарэс да жыцця, сваёй справы, людзей...


Не­ад'­ем­ная якасць су­час­на­га кі­раў­ні­ка

Як раз­ві­ваць лі­дар­скія якас­ці, кі­раў­ніц­кія здоль­нас­ці? Як іс­ці ў на­гу з ча­сам, удас­ка­наль­ва­ю­чы ся­бе як пра­фе­сі­я­на­ла? Што, пра­цу­ю­чы ў ка­лек­ты­ве, трэ­ба ве­даць і ўліч­ваць у га­лі­не псі­ха­ло­гіі? Гэ­тыя і ін­шыя пы­тан­ні аб­мяр­коў­ва­лі­ся ўчо­ра на аб­лас­ным аду­ка­цый­ным фо­ру­ме для тых, хто ўклю­ча­ны ў перс­пек­тыў­ны кад­ра­вы рэ­зерв на Гро­дзен­шчы­не.

— Для раз­віц­ця гра­мад­ства трэ­ба, каб у яго жыц­ці ўдзель­ні­ча­лі ўсе па­ка­лен­ні і бы­ла ад­ла­джа­на сіс­тэ­ма ра­бо­ты з ма­ла­дзёж­ным рэ­зер­вам кад­раў. Мы па­він­ны знай­сці та­кіх лю­дзей, па­ста­ян­на ак­ту­а­лі­за­ваць, па­паў­няць гэ­ты кад­ра­вы рэ­зерв. Па­коль­кі іх трэ­ба пад­ву­чыць, як пра­ца­ваць з людзь­мі, як фар­мі­ра­ваць пла­ны, бу­да­ваць пра­ек­ты, як стаць пры­кла­дам гра­ма­дзян­скай па­зі­цыі... І муд­расць ста­рэй­шых па­ка­лен­няў па­він­на быць у тым, каб зна­хо­дзіць рэ­зерв кад­раў, аку­рат­на, не­на­зой­лі­ва, ін­шы раз на­ват не­пры­кмет­на да­па­ма­гаць мо­ла­дзі. Бо во­пыт ра­бо­ты з людзь­мі не пра­сцей­шы, чым з глі­най, ка­ме­нем ці ме­та­лам, — пад­крэс­ліў пер­шы на­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр РАДЗЬ­КОЎ, які прысутнічаў на форуме.

Га­во­ра­чы аб якас­цях су­час­на­га кі­раў­ні­ка, Аляк­сандр Радзь­коў вы­лу­чыў ін­та­рэс да жыц­ця, сва­ёй пра­фе­сіі, лю­дзей, па­лі­ты­кі, су­поль­нас­ці:

— Ка­лі ў ча­ла­ве­ка гэ­ты жы­вы, не­пад­роб­ны ін­та­рэс ёсць — з яго дак­лад­на атры­ма­ец­ца кі­раў­нік. І, зра­зу­ме­ла, трэ­ба быць са­праўд­ным пра­фе­сі­я­на­лам у сва­ёй спра­ве. Та­ды лю­дзі та­бе да­ве­рац­ца і ад­гук­нуц­ца на твае пра­ек­ты.

— Ар­га­ні­за­тар­ская ра­бо­та — гэ­та асаб­лі­вы та­лент, да­ра­ва­ны не мно­гім. Ёсць кі­раў­ні­кі, так бы мо­віць, ад Бо­га, і мы іх ве­да­ем па проз­ві­шчах. Але тэмп ча­су не да­зва­ляе ча­каць, ка­лі рап­там з'я­віц­ца лі­дар-са­ма­ро­дак. Зна­чыць, іх трэ­ба вы­хоў­ваць і ву­чыць. Не­аб­ход­на строй­ная сіс­тэ­ма пад­рых­тоў­кі і пе­ра­пад­рых­тоў­кі спе­цы­я­ліс­таў, і ў на­шай воб­лас­ці пэў­ная прак­ты­ка ёсць, — ад­зна­чыўстар­шы­ня Гро­дзен­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ула­дзі­мір КРАЎ­ЦОЎ.

Аб­лас­ны вы­ка­наў­чы ка­мі­тэт не­каль­кі га­доў та­му пры­няў пра­гра­му «Кад­ры». На асно­ве су­час­ных са­цы­я­ла­гіч­ных тэх­на­ло­гій па­спра­ба­ва­лі зра­біць на­ву­ко­вы пра­гноз, коль­кі і якіх спе­цы­я­ліс­таў спат­рэ­біц­ца ў бу­ду­чы­ні, і вы­ра­шыць пы­тан­не іх пад­рых­тоў­кі. Асаб­лі­вая ўва­га на­да­ец­ца вы­шэй­шым і ся­рэд­нім спе­цы­яль­ным на­ву­чаль­ным уста­но­вам, раз­ме­шча­ным на Гро­дзен­шчы­не. Там ад­бы­ва­ец­ца пад­рых­тоў­ка кад­раў па шэ­ра­гу спе­цы­яль­нас­цяў, у якіх мае па­трэ­бу воб­ласць. У пры­ват­нас­ці, знач­на па­шы­рыў спектр спе­цы­яль­нас­цяў Гро­дзен­скі аграр­ны ўні­вер­сі­тэт — да ўжо тра­ды­цый­ных да­да­ла­ся пад­рых­тоў­ка аг­ра­но­маў-ага­род­ні­на­во­даў, ве­ту­ра­чоў, а так­са­ма спе­цы­я­ліс­таў па тэх­на­ло­гіі пе­ра­пра­цоў­кі сель­ска­гас­па­дар­чай пра­дук­цыі, якія за­па­тра­ба­ва­ны на рын­ку пра­цы.

Да­рэ­чы, з мэ­тай раз­віц­ця лі­дар­скіх якас­цяў мо­ла­дзі на Гро­дзен­шчы­не ёсць во­пыт «Шко­лы бу­ду­ча­га кі­раў­ні­ка». Ця­пер вы­ра­шы­лі вяр­нуц­ца да гэ­тай фор­мы ра­бо­ты: ідзе пад­бор сту­дэн­таў і не­ўза­ба­ве пач­нуц­ца за­ня­ткі.

Як вя­до­ма, на ня­даў­няй на­ра­дзе кі­раў­нік дзяр­жа­вы асаб­лі­вую ўва­гу звяр­нуў ме­на­ві­та на кад­ра­выя праб­ле­мы ў гро­дзен­скім рэ­гі­ё­не. Ён ука­заў на вы­со­кую змя­няль­насць кі­раў­ні­коў у асоб­ных га­лі­нах, не­да­стат­ко­вы ўзро­вень вы­ка­наў­чай дыс­цып­лі­ны, ад­зна­чыў, што ацэн­ка пра­фе­сій­ных і асо­бас­ных якас­цяў кан­ды­да­таў на вы­шэй­шыя па­са­ды ін­шы раз да­ец­ца па­вяр­хоў­на. Не­да­пу­шчаль­ныя фак­ты пе­ра­са­джван­ня кі­раў­ні­коў, якія скам­пра­ме­та­ва­лі ся­бе, на ін­шыя ад­каз­ныя па­са­ды; ка­руп­цый­ныя зла­чын­ствы. «Мы сур'­ёз­на ана­лі­зу­ем вы­ка­за­ныя за­ўва­гі і зро­бім ад­па­вед­ныя вы­сно­вы», — за­зна­чыў Ула­дзі­мір Краў­цоў.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?