Вы тут

Пафестывалім!


На арэ­нах вы­шэй­ша­га ўзроў­ню «ку­ец­ца» не толь­кі спар­тыў­ны імідж

Спа­бор­ніц­твы Еў­ра­пей­ска­га юнац­ка­га алім­пій­ска­га фес­ты­ва­лю 2019 го­да ў Мін­ску ўпер­шы­ню прой­дуць на арэ­нах топ-уз­роў­ню. На 43-й Ге­на­самб­леі ЕАК, якая ад­бы­ла­ся дня­мі ў Ба­ку, усе дэ­ле­га­ты гэ­та­га фо­ру­му ад­на­душ­на ад­да­лі свае га­ла­сы на­шай ста­лі­цы. Та­кім чы­нам, лет­ні ЕЮ­АФ-2019 (па­пя­рэд­не мяр­ку­ец­ца, што ён прой­дзе з 21 па 27 лі­пе­ня) мо­жа стаць не толь­кі імі­джа­вым пра­ек­там для са­мо­га Мін­ска, але і для ўсёй кра­і­ны.

Як бы­ло агу­ча­на, боль­шасць спа­бор­ніц­тваў ЕЮ­АФ-2019 прой­дзе на ба­зе «Мінск-Арэ­на». У пры­ват­нас­ці, тут су­стрэ­нуц­ца бас­кет­ба­ліс­ты, дзю­да­іс­ты. Спа­бор­ніц­твы ў дзвюх дыс­цып­лі­нах ве­ла­спор­ту (гон­ка на час і гру­па­вая гон­ка па ша­шы) так­са­ма стар­ту­юць у ра­ё­не «Мінск-Арэ­ны». Гру­па­вую гон­ку пла­ну­ец­ца пра­вес­ці на ша­шы Мінск — За­слаўе з пры­дат­ным для гэ­та­га рэ­лье­фам і маг­чы­мас­цю за­бяс­пе­чыць бяс­пе­ку.

Спа­бор­ніц­твы па спар­тыў­най гім­нас­ты­цы пла­ну­ец­ца пра­во­дзіць у мін­скім Па­ла­цы спор­ту, пры­чым у якас­ці раз­мі­нач­най пля­цоў­кі мо­жа быць вы­ка­ры­ста­на ма­лая арэ­на па­ла­ца. Ганд­боль­ны тур­нір пры­ме Фут­боль­ны ма­неж. Спа­бор­ніц­твы па пла­ван­ні га­то­вы пры­няць два ба­сей­ны алім­пій­ска­га ўзроў­ню — Па­лац вод­на­га спор­ту і ба­сейн Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та фі­зіч­най куль­ту­ры. Тэ­ні­сіс­ты су­стрэ­нуц­ца ў га­рад­скім цэнт­ры тэ­ні­са на ву­лі­цы Жуд­ро, ва­лей­ба­ліс­ты — на «Чы­жоў­ка-Арэ­не». Не­ма­ла­важ­на, што спарт­сме­ны бу­дуць пра­жы­ваць не­па­да­лё­ку ад мес­цаў пра­вя­дзен­ня спа­бор­ніц­тваў — у сту­дэнц­кай вёс­цы на пра­спек­це Дзяр­жын­ска­га, якая ўжо бы­ла за­дзей­ні­ча­на як фан-вёс­ка пад­час чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі сё­ле­та і якой за­ста­лі­ся за­да­во­ле­ныя ўсе ўдзель­ні­кі спар­тыў­на­га свя­та.

Пад­рых­тоў­ка і пра­вя­дзен­не спа­бор­ніц­тваў та­ко­га ўзроў­ню, без­умоў­на, па­він­на ста­ноў­чым чы­нам паў­плы­ваць на імідж не толь­кі Мін­ска, але і ўсёй Бе­ла­ру­сі. Як і пад­час пра­вя­дзен­ня ня­даў­ня­га чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі, да нас пры­едуць шмат спарт­сме­наў, ба­лель­шчы­каў, якія най­леп­шым чы­нам змо­гуць пе­ра­даць ін­фар­ма­цыю пра зна­хо­джан­не ў нас, пра на­шы гас­цін­насць і сла­ву­тас­ці сва­ім сяб­рам, род­ным — з пер­шых вус­наў. Апроч та­кіх доў­га­тэр­мі­но­вых «ка­пі­та­лаў­кла­дан­няў», го­рад ча­ка­юць і кан­крэт­ныя фі­нан­са­выя па­паў­нен­ні пад­час пра­вя­дзен­ня спа­бор­ніц­тваў — праз апла­ту па­слуг гас­ці­ніц, гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня і г.д.

Сяр­гей СТА­РЫ­НАЎ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.