Вы тут

Свой «пластык» для інтэрнэту і не толькі


Без­на­яў­ныя пла­ця­жы сур'­ёз­на «ўва­хо­дзяць» у на­ша жыц­цё. Да­свед­ча­ны тры­маль­нік плас­ты­ку эка­но­міць шмат ча­су, ка­лі са­ма­стой­на ажыц­цяў­ляе льві­ную до­лю не­аб­ход­ных рэ­гу­ляр­ных пла­ця­жоў. Ад­нак да­лё­ка не ўсе ў нас вы­ка­рыс­тоў­ва­юць маг­чы­мас­ці бан­каў­скай карт­кі мак­сі­маль­на. Сён­ня мы пра­цяг­ва­ем цыкл ма­тэ­ры­я­лаў пра без­на­яў­ныя раз­лі­кі. Да­па­ма­гае нам вя­до­мы экс­перт па гэ­тай тэ­ме — ды­рэк­тар на­цы­я­наль­най пла­цеж­най сіс­тэ­мы «Бел­Карт» Аляк­сандр Сот­ні­каў.

26-28

Для се­ці­ва лепш мець спе­цы­яль­ную карт­ку

Спе­цы­я­ліст упэў­не­ны, што для раз­лі­каў у ін­тэр­нэ­це вы­дат­на па­ды­хо­дзяць карт­кі між­на­род­ных пла­цеж­ных сіс­тэм. Што ты­чыц­ца «бел­карт­кі», то па­куль у ін­тэр­нэ­це пры­ма­юц­ца карт­кі, эмі­та­ва­ныя Бе­ла­рус­бан­кам, і толь­кі ў кра­мах, якія аб­слу­гоў­ва­юц­ца гэ­тым бан­кам. Але ў хут­кім ча­се та­кая па­слу­га ста­не да­ступ­най і для кар­так ін­шых бан­каў. Ёсць так­са­ма ці­ка­вая аль­тэр­на­ты­ва тра­ды­цый­ным пла­цеж­ным карт­кам — вір­ту­аль­ны «плас­тык» VіsaVіrtuon. Гэ­тая карт­ка ўяў­ляе са­бой на­бор рэ­кві­зі­таў, і «па­ма­цаць» яе нель­га. Ка­лі апош­няе для вас не кры­тыч­на (для не­ка­то­рых лю­дзей усё ж важ­на мець ма­тэ­ры­яль­ны прад­мет), то за­вя­дзі­це са­бе та­кую. Для раз­лі­каў у ін­тэр­нэ­це ў прын­цы­пе па­трэб­на асоб­ная карт­ка, та­му што мах­ляр­ства там больш. Лепш за ўсё пе­рад ажыц­цяў­лен­нем куп­лі або пла­ця­жу пе­ра­вес­ці на яе па­трэб­ную су­му з ін­шай карт­кі. Каб не стаць ах­вя­рай фі­ша­раў (фі­шынг — ін­тэр­нэт-мах­ляр­ства), ра­ім прос­та быць піль­ны­мі. Ні­во­дзін банк не ста­не за­пыт­ваць у вас кан­фі­дэн­цы­яль­ную ін­фар­ма­цыю. Бяс­прой­грыш­ны ва­ры­янт — па­тэ­ле­фа­на­ваць у банк і спы­таць, ці ад­праў­ля­лі яны вам неш­та праз SMS ці на е-maіl.

Пра якія ню­ан­сы ашчад­ных кар­так трэ­ба ве­даць?

Важ­ная пе­ра­ва­га та­кіх кар­так у тым, што гро­шы з іх мож­на тра­ціць прак­тыч­на без аб­ме­жа­ван­няў, не губ­ля­ю­чы пры гэ­тым на­лі­ча­ных пра­цэн­таў. У боль­шас­ці вы­пад­каў да­ход­насць па ашчад­карт­цы наўпрост за­ле­жыць ад су­мы рэш­ты на ра­хун­ку. Чым боль­шая рэш­та — тым вы­шэй­шая стаў­ка. Па­мя­тай­це так­са­ма, што роз­ны­мі бан­ка­мі прак­ты­ку­юц­ца роз­ныя ал­га­рыт­мы на­лі­чэн­ня пра­цэн­таў. Удак­лад­ніць гэ­ты ню­анс бу­дзе ня­ліш­нім. І аба­вяз­ко­ва спы­тай­це, якім чы­нам вы змо­жа­це па­поў­ніць карт-ра­ху­нак і коль­кі скла­дзе пла­та за та­кую па­слу­гу. Ка­лі вы збі­ра­е­це­ся за­хоў­ваць збе­ра­жэн­ні ў на­цы­я­наль­най ва­лю­це (асаб­лі­ва ка­лі га­вор­ка ідзе пра буй­ныя су­мы), вар­та вы­ка­рыс­тоў­ваць карт­кі «Бел­Карт або між­на­род­ных пла­цеж­ных сіс­тэм, якія не ма­юць між­на­род­най функ­цы­я­наль­нас­ці (гэ­та не­аб­ход­на ўдак­лад­няць у бан­ку). Так бу­дзе больш бяс­печ­на.

На­вош­та і для ка­го па­трэб­ны прэ­мі­ум-карт­кі?

Пла­цеж­ная карт­ка мо­жа быць не толь­кі ін­стру­мен­там до­сту­пу да бан­каў­ска­га ра­хун­ку, але і пры­кме­тай вы­со­ка­га ўзроў­ню ма­тэ­ры­яль­на­га да­стат­ку і са­цы­яль­на­га ста­ту­су тры­маль­ні­ка. Най­больш рас­паў­сю­джа­ныя на бе­ла­рус­кім рын­ку прэ­мі­яль­ныя карт­ка­выя пра­дук­ты — за­ла­тыя (Gold) і пла­ці­на­выя (Platіnum) карт­кі між­на­род­ных пла­цеж­ных сіс­тэм Vіsa і MasterCard. Пры­ем­на, што і ўнут­ра­ная пла­цеж­ная сіс­тэ­ма «Бел­Карт» дае маг­чы­масць вы­ка­ры­стан­ня сва­і­мі прэ­мі­ум-тры­маль­ні­ка­мі пла­цеж­най карт­кі «Бел­Карт-прэ­мі­ум». Не так даў­но ЗАТ «Аль­фа-Банк» пер­шым эмі­та­ва­ла та­кія карт­кі, а сё­ле­та ў ве­рас­ні да­лу­чыў­ся Тэх­на­банк. Ад­мет­най асаб­лі­вас­цю да­дзе­на­га пра­дук­ту з'яў­ля­ец­ца за­бес­пя­чэн­не аба­ро­ны ма­ё­мас­ных пра­воў тры­маль­ні­каў та­ко­га «плас­ты­ку». Прэ­мі­яль­ныя карт­кі шчыль­на «на­фар­шы­ра­ва­ны» роз­ны­мі бо­ну­са­мі, сэр­ві­са­мі і прэ­фе­рэн­цы­я­мі. У ідэа­ле банк сам вы­зна­чае ста­тус клі­ен­та і пра­па­нуе ўсту­піць яму ў так зва­ны «эліт­ны клуб». У Бе­ла­ру­сі мно­гія бан­кі не прад'­яў­ля­юць асаб­лі­вых па­тра­ба­ван­няў да па­тэн­цый­ных тры­маль­ні­каў прэ­мі­ум-кар­так. За­ла­тую карт­ку мо­гуць пра­па­на­ваць афор­міць, на­прык­лад, клі­ен­ту, які да­во­лі час­та вы­ка­рыс­тоў­вае без­на­яў­ныя раз­лі­кі. Ад­нак у кла­січ­ным ра­зу­мен­ні прэ­мі­яль­ная кар­та ў пер­шую чар­гу за­клі­ка­на слу­жыць ін­ды­ка­та­рам вы­со­ка­га ста­ту­су свай­го ўла­даль­ні­ка.

26-25

Каб­рэн­джын­га­выя карт­кі

З ад­на­го бо­ку, яны ўяў­ля­юць са­бой звы­чай­ную бан­каў­скую пла­цеж­ную карт­ку, з дру­го­га — дыс­конт­ную карт­ку, па якой мож­на атры­маць зніж­ку ў тых ці ін­шых пунк­тах ганд­лю і сэр­ві­су. Парт­нё­рам бан­ка мо­жа вы­сту­паць авія­кам­па­нія, со­та­вы апе­ра­тар, ме­ды­цын­скі цэнтр, сет­ка ма­га­зі­наў і г.д. У Бе­ла­ру­сі пе­ра­важ­ная боль­шасць каб­рэн­джын­га­вых кар­так уяў­ляе са­бой парт­нёр­ства ад­на­го бан­ка і ад­на­го брэн­да. Вя­до­ма, тэ­а­рэ­тыч­на мож­на афор­міць ад­ра­зу 10 кар­так з 10-цю роз­ны­мі парт­нё­ра­мі і па­спра­ба­ваць аха­піць тыя ганд­лё­выя пунк­ты, які­мі вы ка­рыс­та­е­це­ся най­больш час­та. Ад­нак на прак­ты­цы та­кі ва­ры­янт на­ўрад ці бу­дзе зруч­ным. З ча­сам пач­нуць з'яў­ляц­ца муль­ты­брэн­да­выя ра­шэн­ні, ка­лі па ад­ной карт­цы мож­на бу­дзе атрым­лі­ваць зніж­кі ў цэ­лым шэ­ра­гу ар­га­ні­за­цый.

«Моц­ная карт­ка» па пра­гра­ме ла­яль­нас­ці

Рэс­пуб­лі­кан­скую ка­а­лі­цый­ную пра­гра­му ла­яль­нас­ці «Моц­ная карт­ка» дня­мі прэ­зен­та­ва­ла пла­цеж­ная сіс­тэ­ма «Бел­Карт» і Бел­ін­вест­банк. Тры­маль­ні­кі гэ­тай карт­кі змо­гуць атрым­лі­ваць зніж­кі ў прад­пры­ем­ствах — удзель­ні­цах пра­гра­мы. Па­куль іх 17. Гэ­та сет­кі ма­га­зі­наў абут­ку, адзен­ня для дзя­цей і да­рос­лых, аў­та­за­пра­ва­чныя стан­цыі і ін­шыя ганд­лё­выя аб'­яд­нан­ні. Ме­на­ві­та гэ­ты пра­ект рэа­лі­зу­ец­ца як муль­ты­брэн­да­вы і муль­ты­бан­каў­скі. Гэ­та зна­чыць, што да яго мо­гуць да­лу­чыц­ца но­выя ганд­лё­выя сет­кі і но­выя бан­кі.

Асноў­ная мэ­та­вая аў­ды­то­рыя та­кой уні­вер­саль­най карт­кі — тры­маль­ні­кі зар­плат­ных кар­так, а не­зар­плат­ныя з'яў­ля­юц­ца да­па­мож­ным пра­дук­там. Пла­цеж­ныя карт­кі «Бел­Карт» «Прэ­мі­ум-Maestro», якія ўдзель­ні­ча­юць у пра­гра­ме ла­яль­нас­ці «Моц­ная карт­ка» раз­лі­ча­ны аб­са­лют­на на ўсіх клі­ен­таў, і вы­да­ча іх бу­дзе ажыц­цяў­ляц­ца ва ўсіх га­ра­дах кра­і­ны, дзе пры­сут­ні­ча­юць пад­раз­дзя­лен­ні Бел­ін­вест­бан­ка (ка­ля 200 пад­раз­дзя­лен­няў па кра­і­не). На пра­ця­гу пер­ша­га го­да ўдзе­лу ў пра­гра­ме ла­яль­нас­ці «Моц­ная карт­ка» Бел­ін­вест­банк пла­нуе эмі­та­ваць больш за 100 ты­сяч та­кіх кар­так.

У ме­жах зар­плат­ных пра­ек­таў карт­ка вы­да­ец­ца БЯС­ПЛАТ­НА. А пры за­ка­зе аса­біс­тай карт­кі яе кошт скла­дзе: у сіс­тэ­ме ін­тэр­нэт-бан­кін­гу — 40 ты­сяч руб­лёў, у пад­раз­дзя­лен­ні бан­ка — 50 ты­сяч руб­лёў. Тэр­мін дзе­ян­ня карт­кі — 5 га­доў.

Дыс­конт­ная пра­гра­ма «Моц­ная карт­ка»

Пра­гра­ма ла­яль­нас­ці «Бел­Карт аб'­яд­ноў­вае на ад­ной бан­каў­скай карт­цы пра­гра­мы ла­яль­нас­ці прад­пры­ем­стваў-лі­да­раў з кож­на­га сег­мен­та ганд­лю і па­слуг. У ёй ство­ра­ны мак­сі­маль­на кам­форт­ныя ўмо­вы для ўдзе­лу ганд­лё­вых се­так бе­ла­рус­кіх прад­пры­ем­стваў-вы­твор­цаў.

Для рэа­лі­за­цыі дыс­конт­най пра­гра­мы прад­пры­ем­ствы змя­шча­юць штрых-ко­ды, на­не­се­ныя на карт­кі, у сваю ін­фар­ма­цый­ную ба­зу па пра­гра­ме ла­яль­нас­ці, вы­зна­ча­юць іх як сва­іх клі­ен­таў, пас­ля ча­го ўдак­лад­ня­юц­ца па­ме­ры дыс­кон­таў за гэ­ты­мі штрых-ко­да­мі.

Ча­ка­ец­ца, што ў хут­кім ча­се да гэ­тай пра­гра­мы да­лу­чац­ца БПС-Сбер­банк і Тэх­на­банк. Ця­пер «Бел­Карт» вя­дзе пе­ра­мо­вы яшчэ з дву­ма бан­ка­мі. Пра­ект рэа­лі­зу­ец­ца для пад­трым­кі дзяр­жаў­най пра­гра­мы па па­вы­шэн­ні без­на­яў­ных пла­ця­жоў у Бе­ла­ру­сі.

* * *

Ча­ка­ем ва­шых пы­тан­няў пра ка­ры­стан­не гра­шы­ма і ўсё, што з гэ­тым звя­за­на. Вы мо­жа­це звяр­тац­ца на элект­рон­ны ад­рас га­зе­ты іnfо@zvуаzdа.mіnsk.bу з па­зна­кай «для ад­дзе­ла эка­но­мі­кі» ці па тэ­ле­фо­не 8 017 292 38 02.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?