Вы тут

Гэтая музыка будзе вечнай


У Віцебску неўзабаве пройдзе XXVІ Міжнародны музычны фестываль імя І. Салярцінскага. На фэст запрасілі музыкантаў з ЗША, Расіі, Літвы, Латвіі.

Іван Іванавіч Салярцінскі — музыказнаўца, тэатральны і музычны крытык, паліглот. Ён нарадзіўся ў Віцебску ў 1902 годзе. Яго імя носіць мясцовае музычнае вучылішча, ля якога ўстаноўлены помнік знакамітаму земляку. Доўгія гады Салярцінскі сябраваў з Дзмітрыем Шастаковічам. Другое фартэпіяннае трыа знакаміты кампазітар напісаў у 1944-м — у год смерці Салярцінскага — у памяць пра яго.

Музычнае свята пройдзе 2-14 снежня. Уверцюрай фестывалю стане канцэрт арганнай музыкі Рональда Эбрэхта з ЗША. Рональд — вядомы арганіст, чыя творчая дзейнасць атрымала высокую ацэнку і прызнанне не толькі на радзіме, але і ў многіх іншых краінах свету. Прагучыць музыка Баха, Франка, Ліста і іншых кампазітараў-класікаў...

У фестывальнай праграме і канцэрт вакальнай музыкі лаўрэата міжнародных конкурсаў Алесі Пятровай з Расіі. Імя гэтай маладой пецярбургскай спявачкі ўжо добра вядома прыхільнікам опернага мастацтва. У 2011 годзе яна заваявала 1-ю прэмію і прыз глядацкіх сімпатый на конкурсе вакалістаў «Радыё Франс» у Парыжы. У тым жа годзе яна выйшла ў фінал і стала лаўрэатам міжнароднага конкурсу BBC «Голас свету». Выступленні на гэтым конкурсе выклікалі ажыятаж вакол яе імені, пасля чаго яна заключыла кантракты з буйнейшымі опернымі тэатрамі свету, уключаючы «Метраполітэн-опера». З 2012 года Алеся Пятрова з'яўляецца запрошанай салісткай Міхайлаўскага тэатра, — паведамілі «Звяздзе» ў Віцебскай абласной філармоніі.

Згодна з добрай традыцыяй пройдуць і навуковыя чытанні з удзелам беларускіх, польскіх і расійскіх даследчыкаў жыцця і творчасці Салярцінскага. Ганаровым госцем і дакладчыкам стане сын славутага беларуса, які жыве ў паўночнай сталіцы Расіі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».