Вы тут

«Драконы» не спужаліся марозу


На апошнюю хатнюю гульню групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў трэнерскі штаб барысаўскага клуба ставіў шмат адказных задач. Па-першае, не паўтарыць разгрому першага матча з партугальцамі. Па-другое, парадаваць сваіх балельшчыкаў. Тым больш што ў той марозны вечар на трыбунах «Барысаў-Арэны» сабраліся больш за 10 тысяч аматараў футбола!

І, трэба сказаць, у першым тайме падапечныя Аляксандра Ермаковіча гэтыя задачы выканалі. Барысаўчане не проста адбіваліся ад атак «пірэнейцаў», а самі імкнуліся атакаваць вароты Фабіяна. Зусім крыху не хапіла далёкаму прастрэлу Карніцкага і «стандарту» з завяршальным ударам Валадзько... Тым не менш нулі на табло пасля заканчэння першых 45 хвілін паядынку настройвалі на пазітыў. Але, на жаль, не выйшла. Спачатку Эрэра адкрыў лік, і ён жа дапамог Тэлья паставіць кропку ў матчы, а між імі вызначыўся Марцінес — 0:3.

Такім чынам, БАТЭ ўстанавіў антырэкорд па колькасці прапушчаных галоў у Лізе чэмпіёнаў. Сёлета вароты «жоўта-сініх» паражалі ўжо 22 разы. Для параўнання, на другім месцы ў гэтай намінацыі ідзе турэцкі «Галатасарай» з лічбай «13». Амаль што бездань...

Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».