Вы тут

У Беларусі назвы вуліцам у гонар знакамітых людзей будуць даваць па поўным імені і прозвішчы


У Беларусі назвы вуліцам у гонар знакамітых людзей будуць даваць па поўным імені і прозвішчы. Такое рашэнне прыняла Тапанімічная камісія пры Савеце Міністраў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

"Шляхам адкрытага галасавання пераважнай большасцю галасоў "за" быў прыняты так званы ўніфікаваны варыянт, згодна з якім назвы ва ўсіх выпадках павінны складацца з імя і прозвішча або поўнага псеўданіма выдатнай асобы. Напрыклад, вул. Адама Шэмэша або Якуба Коласа. Пры гэтым члены камісіі аднагалосна выказаліся за поўную адмову ад выкарыстання ў назвах ініцыялаў", - канстатавалі ў прэс-службе Дзяржкаммаёмасці.

На папярэднім пасяджэнні камісіі прапаноўваўся і дыферэнцыраваны падыход, які прадугледжваў, што назва можа складацца з прозвішча; імя і прозвішча ў выпадках, калі назвы прысвойваюцца ў гонар непаўналетняй выдатнай асобы, напрыклад, вул. Марата Казея; у гонар замежных выдатных асоб: вул. Карла Маркса; у немілагучных і двухсэнсоўных назвах; звання і прозвішча; псеўданіма.

Эксперты згадзіліся, што прыняцце аднастайнага падыходу ў поўнай меры адпавядае патрабаванням уніфікацыі тапанімічнай сістэмы ўнутры населеных пунктаў і адначасова служыць адукацыйна-выхаваўчым мэтам. Падыход дае магчымасць ідэнтыфікаваць асобу, у гонар якой названа вуліца.

З практычнага пункту гледжання выкарыстанне ў назвах імя, прычым на першым месцы, неабходна для правільнага напісання прозвішча на рускай і беларускай мовах, дапамагае пазбегнуць граматычных памылак.

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі, які ўзначальвае Тапанімічную камісію пры Саўміне, Георгій Кузняцоў адзначыў, што вопыт Беларусі па навядзенні парадку з назвамі населеных пунктаў і іх састаўных частак (вуліц, плошчаў і г.д.) лічыцца перадавым у СНД. "Мы ствараем аснову для ліквідацыі той блытаніны, якая да гэтага часу мела месца, калі імёны выдатных людзей прысвойваліся не па агульным правіле, а па чыім-небудзь суб'ектыўным гусце. Густаўшчыне ў гэтай справе не месца. Цяпер па ўсёй краіне будуецца шмат жылля, пракладваюцца новыя вуліцы - у выпадку, калі яны будуць мець чыё-небудзь імя і прозвішча, псеўданім, то будуць называцца па адзіным стандарце", - цытуе словы Георгія Кузняцова прэс-служба Дзяржкаммаёмасці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».