Вы тут

Вадзім Богуш: "Беларускія ВНУ актыўна развіваюць дыстанцыйную адукацыю"


Беларускія ВНУ актыўна развіваюць дыстанцыйную адукацыю. Аб гэтым паведаміў сёння першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш на ўрачыстым адкрыцці міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Еўрапейская якасць дыстанцыйнай адукацыі" ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў першага намесніка міністра, адным з напрамкаў развіцця, прадугледжаным канцэпцыяй інфарматызацыі сістэмы адукацыі Беларусі да 2020 года з'яўляецца распаўсюджванне дыстанцыйнай формы атрымання адукацыі. Тэхналогіі дыстанцыйнай адукацыі прадастаўляюць новыя магчымасці, якія значна ўплываюць на арганізацыю, змест і якасць адукацыйнага працэсу, патрабуюць усебаковага абмеркавання.

На канферэнцыі эксперты, вучоныя, кіраўнікі і педагогі ВНУ абмяркуюць сусветныя тэндэнцыі ў галіне дыстанцыйнай адукацыі, праблемы распрацоўкі і ўкаранення новых камп'ютарных тэхналогій дыстанцыйнага навучання, кіравання і забеспячэння якасці адукацыі, што, безумоўна, з'яўляецца актуальным для адукацыі ў Беларусі і свеце. "Гэта добрая пляцоўка для апрабацыі новых падыходаў, іх крытычнага аналізу", - лічыць Вадзім Богуш.

Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі на сучасным этапе развіцця грамадства займаюць вядучае месца ў дзейнасці любой арганізацыі. Аўтаматызацыя працэсаў і ўзровень развіцця інфармацыйных тэхналогій часта вызначаюць канкурэнтаздольнасць прадпрыемстваў і эфектыўнасць работы ва ўмовах патоку інфармацыі, які імкліва павялічваецца, упэўнены першы намеснік міністра. "У Беларусі актыўна змяняюцца патрабаванні да спецыялістаў ва ўжо існуючых відах дзейнасці, з'яўляюцца абсалютна новыя прафесіі і спецыяльнасці, і сістэма адукацыі абавязана гібка і дынамічна рэагаваць на сучасныя выклікі, выкарыстоўваючы новыя тэхналогіі арганізацыі адукацыйнага працэсу", - падкрэсліў ён.

Эфектыўнае выкарыстанне дасягненняў сучаснай навукі і тэхнікі па рабоце з інфармацыяй, фарміраванні аператыўных і дакладных інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў для творчага і асобаснага развіцця набывае асаблівую актуальнасць з улікам тэндэнцый развіцця інфармацыйнага грамадства, рэзкага росту аб'ёмаў інфармацыі і яе даступнасці. "Выкарыстанне ІКТ у адукацыі закранае ўсіх удзельнікаў працэсу, лакалізуецца не толькі ў адукацыйным працэсе, але і ў сістэмах кіравання, уліку, ставіць задачы развіцця кадравага патэнцыялу педагогаў, забеспячэння неабходнага ўзроўню інфармацыйнай бяспекі", - адзначыў Вадзім Богуш.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?