Вы тут

Міхаіл Мясніковіч: "Беларусь разлічвае на стварэнне зоны свабоднага гандлю В'етнама з Мытным саюзам у першай палавіне 2015 года"


Беларусь разлічвае на стварэнне зоны свабоднага гандлю В'етнама з Мытным саюзам у першай палавіне 2015 года. Аб гэтым сёння паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з генеральным сакратаром Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі В'етнама Нгуен Фу Чонгам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"В'етнам стаў першай дзяржавай, з якой Мытны саюз пачаў дыялог аб зоне свабоднага гандлю. Сёння гэты працэс на завяршальнай стадыі. Ёсць усе падставы сцвярджаць, што ў першым паўгоддзі 2015 года адпаведныя дакументы будуць падпісаны", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Ён адзначыў, што Беларусь ініцыіравала гэты міжнародны праект. "Стварэнне зоны свабоднага гандлю без штучных бар'ераў і абмежаванняў стане важным крокам па актывізацыі супрацоўніцтва паміж Беларуссю і В'етнамам", - упэўнены кіраўнік беларускага ўрада. Міхаіл Мясніковіч дадаў, што гэта базавы дакумент прынцыповага развіцця ўзаемадзеяння, які можа эвалюцыйна перарасці ў актыўную фазу адносін паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і АСЕАН. "Гэта вялікі рынак - каля 170 млн чалавек у ЕАЭС і амаль 500 млн у АСЕАН. Мы ў Беларусі звязваем вялікія надзеі з гэтым праектам і актыўна працуем над яго рэалізацыяй", - запэўніў Міхаіл Мясніковіч.

Ён падкрэсліў, што цяпер дасягнуты высокі ўзровень узаемаадносін Беларусі і В'етнама і ў першую чаргу палітычных. Прэм'ер-міністр дадаў, што ключавыя прыярытэты В'етнама на пяцігодку, вызначаныя ў 2011 годзе, супадаюць з падыходамі дзяржаўнай палітыкі Беларусі, дзе ўдзяляецца павышаная ўвага развіццю інавацый і росту даходаў насельніцтва.

Генеральны сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі В'етнама Нгуен Фу Чонг 26-27 лістапада наведвае Беларусь з афіцыйным візітам.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.