Вы тут

У Парыжы прадставілі жывапісныя дзіцячыя работы і калекцыі пачынаючых дызайнераў з Беларусі


У Францыі прадаўжаюцца Дні беларускай культуры. Адным з мерапрыемстваў стаў вернісаж больш як 20 жывапісных работ вучняў Мінскай абласной дзяржаўнай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху ў Ждановічах. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускай дыпмісіі ў Парыжы.

Пасольства Беларусі ў Францыі аказала садзейнічанне ў дастаўцы работ дзяцей у Францыю, а таксама ў арганізацыі прыезду двух вучняў школы-інтэрната на мерапрыемства і для наведвання музейных устаноў Парыжа.

Акрамя таго, у пасольстве Беларусі адбыўся паказ калекцый пачынаючых беларускіх дызайнераў - пераможцаў і прызёраў ХХIII Нацыянальнага фестывалю-конкурсу моды і фота "Млын моды". У склад дэлегацыі з 40 чалавек, якая прыехала ў Парыж, акрамя дызайнераў і фатографаў увайшлі маладыя беларускія стылісты і мадэлі. Аб творчым праекце "Млын моды" гасцям расказала дырэктар Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Надзея Васільчанка. Канцэпцыя дэфіле, якое адбылося ў пасольстве, аб'яднала паказ калекцый маладых беларускіх дызайнераў і мадэлей вядомага французскага куцюр'е Жан-Мары Пюжаля, які многія гады працуе ў тандэме з беларускай мастачкай Ларысай Нуры-Шакінка.

Паказ калекцый прайшоў з вялікім поспехам, выклікаў жывы інтарэс у французскай публікі. Запрошаныя адзначылі сучаснасць і арыгінальнасць падыходаў маладых беларускіх майстроў у стварэнні калекцый. Асаблівай увагі былі ўдастоены мадэлі дзіцячага адзення. Рэалізацыя такіх праектаў садзейнічае пашырэнню і папулярызацыі беларускага мастацтва дызайну ў сусветнай сталіцы моды і набыццю практычнага вопыту маладымі беларускімі дызайнерамі для наступнага ўвасаблення ў творчых работах.

З прывітальным словам да гасцей і ўдзельнікаў паказу і вернісажу звярнуўся Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка. У ходзе мерапрыемства пасол уручыў узнагароды Міністэрства культуры Беларусі беларусам, якія пражываюць у Францыі, за іх уклад у развіццё культурных сувязей паміж Беларуссю і Францыяй. У прыватнасці, мастачцы Вользе Дзёмкінай і опернаму спеваку, выкладчыку вакалу Аркадзю Валадосю. Наш суайчыннік, вядомы ў Еўропе оперны спявак Аркадзь Валадось жыве ў Парыжы ўжо больш за 35 гадоў. У Францыі ён дзякуючы таленту і вялікай працавітасці зрабіў кар'еру опернага спевака. Аркадзь Валадось таксама выкладаў у нацыянальнай кансерваторыі ў Нансі. Тут і ўзнікла ў яго ідэя аб'яднаць намаганні маладых талентаў дзвюх краін. Прайшло даволі шмат часу, перш чым гэта ініцыятыва пры актыўнай падтрымцы самога Аркадзя Валадося ажыццявілася. Ён шмат у чым садзейнічаў наладжванню кантактаў паміж маладымі беларускімі і французскімі музыкантамі, арганізацыі іх сумесных канцэртаў у Францыі і Беларусі.

У ліку беларусаў, адзначаных на мерапрыемстве ў пасольстве, - кампазітар, кіраўнік франка-беларускай асацыяцыі "Жыццё ў музыцы" Георгій Сасноўскі. Ён узнагароджаны ганаровай граматай Міністэрства культуры Беларусі.

На сустрэчы прысутнічалі больш за 120 гасцей, сярод якіх прадстаўнікі МЗС Францыі, дыпламатычнага корпуса, мясцовых органаў самакіравання, грамадскіх арганізацый, дзелавых і культурных колаў, а таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».