Вы тут

Міністэрства аховы здароўя Беларусі плануе спрасціць працэдуру водпуску лякарстваў па рэцэптах у 2015 годзе


Міністэрства аховы здароўя Беларусі плануе спрасціць працэдуру водпуску лякарстваў па рэцэптах у 2015 годзе, паведаміў сёння намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Вячаслаў Шыла на сумесным пасяджэнні абедзвюх палат Нацыянальнага сходу.

"Ёсць праблемы з інфарматызацыяй у нашых установах. Лічу, што ў 2015 годзе мы прымем усе меры, каб вырашыць, можа, пытанне са спрашчэннем выпіскі рэцэпта. Па сістэме ўзаемнай сувязі паміж паліклінікай і аптэкай рэцэпт будзе перадавацца аптэкару для таго, каб пацыент нават не хадзіў з рэцэптам, а прыйшоў і сказаў сваё прозвішча фармацэўту", - сказаў намеснік міністра, адказваючы на пытанне дэпутата Зінаіды Мандроўскай.

Акрамя таго, ён адзначыў, што ў Беларусі не самы вялікі пералік лякарстваў, якія адпускаюцца па рэцэпце, калі параўноўваць з суседнімі краінамі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».